21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нельга загаварыць праблему i затармазiць дэбюракратызацыю

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Гэту думку падкрэслiў Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Генадзь Нявыглас на семiнары-нарадзе ў Гродне, дзе разглядалiся пытаннi выканання Дырэктывы кiраўнiка дзяржавы «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату» i ўдасканалення iдэалагiчнай работы. Такiя мерапрыемствы пройдуць ва ўсiх абласцях рэспублiкi з мэтай разабрацца ў недапрацоўках i вызначыць стратэгiчныя задачы дзяржаўнага апарату i яго iдэалагiчнай вертыкалi ў рабоце з людзьмi.

Сярод iснуючых праблем начальнiк упраўлення юстыцыi Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Сянькевiч адзначыў кадравае забеспячэнне службаў «адно акно», паляпшэнне iх матэрыяльна-тэхнiчнай базы, размяшчэнне ў адным будынку, каб было зручна клiентам. На парадку дня таксама стварэнне лакальных камп’ютарных сетак (з базай даных для розных службаў) у райвыканкамах i агульнарэспублiканскай базы даных для абмену iнфармацыяй памiж дзяржаўнымi арганiзацыямi.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр Саўчанка пацiкавiўся ў начальнiка ўпраўлення юстыцыi сiтуацыяй з натарыяльным абслугоўваннем насельнiцтва. Быццам бы ўсё нармальна, але чаму ж тады ў аблвыканкам iдуць скаргi, што ў некаторых рэгiёнах вобласцi да натарыуса трапiць праблематычна? Прывёў Уладзiмiр Саўчанка i прыклад з цэментам: «Мне дакладваюць, што ён у продажы ёсць, пасылаю вадзiцеля ў магазiны — праблема».

Кiраўнiк аблвыканкама даў зразумець, што будзе рашуча спыняць усе спробы прыхарашыць рэальнае становiшча спраў, выдаць жадаемае за сапраўднае. Каб не дапусцiць гэтага, ён паабяцаў правесцi рэйдавыя праверкi ў тых жа натарыяльных канторах, у разлiкова-касавых цэнтрах. А найбольш вострай праблемай Уладзiмiр Саўчанка лiчыць кадравую, з-за чаго, здараецца, цяжка знайсцi кiраўнiка на тую цi iншую пасаду. «Тасуем адну «калоду картаў». На думку старшынi аблвыканкама, неабходна наладзiць дакладную сiстэму падрыхтоўкi кадраў для вобласцi, цесна супрацоўнiчаць з кiраўнiкамi ВНУ, уважлiва сачыць за далейшым лёсам сваiх хлопцаў i дзяўчат i ствараць такiя ўмовы, каб яны пасля вучобы вярталiся ў раён.

Першыя крокi ў гэтым накiрунку ў вобласцi ўжо робяцца. Згодна з iнфармацыяй намеснiка старшынi Гродзенскага аблвыканкама Марыi Бiруковай, сфармiраваны састаў «Школы будучага кiраўнiка». Студэнты трэцiх-чацвёртых курсаў ВНУ на працягу двух гадоў не толькi атрымаюць адпаведныя тэарэтычныя асновы, але будуць праходзiць практыку ў аддзелах аблвыканкама. Мяркуецца, што тым самым будзе створаны рэзерв кадраў кiраўнiкоў для вобласцi.

Паводле ацэнкi Генадзя Нявыгласа, часта чыноўнiкi гавораць правiльныя словы, а робяць зусiм не так, як трэба. Не заўсёды прыём у дзяржаўных органах наладжаны ў зручны для людзей час, ад iх, здараецца, патрабуюць непрадугледжаныя заканадаўствам дакументы, парушаюцца тэрмiны разгляду зваротаў. У шэрагу арганiзацый па-ранейшаму вялiкiя чэргi, а запiс грамадзян на прыём, iх кансультаванне праводзяцца без улiку сучасных патрабаванняў. Якая карысць ад добрай забяспечанасцi дзяржаўных органаў камп’ютарамi, калi выкарыстоўваецца хiба што дзесятая частка iх магчымасцяў?

Электроннай поштай карыстаюцца дрэнна, метады працы ў Iнтэрнэт-прасторы многiх дзяржорганаў дзедаўскiя, а вось папяровая перапiска, адзначыў Генадзь Нявыглас, па- ранейшаму працвiтае, асаблiва ў звяне «раён—вобласць».

Адказнасць за парушэнне правiлаў работы з людзьмi, падкрэслiў Генадзь Нявыглас, будзе ўзмацняцца. Разам з тым будуць арганiзаваны шырокая растлумачальная работа i вучоба чыноўнiкаў. Са свайго боку, яны павiнны пераканаўча, нефармальна праводзiць iнфармацыйную работу сярод насельнiцтва, шырока практыкаваць для гэтага «гарачыя лiнii», якiя, дарэчы, з’яўляюцца адным з лепшых спосабаў скарачэння паператворчасцi. Вельмi ўважлiвага падыходу патрабуе i рэагаванне на звароты грамадзян у дзяржаўныя органы, асаблiва калектыўныя — яны павiнны разглядацца ў першую чаргу, з выездам на месца.

— Галоўная праблема — пазбавiцца бюракратычных перашкод у працы дзяржаўных органаў. Мы поўныя рашучасцi давесцi гэту работу да канца, — сказаў Генадзь Нявыглас.

На думку кiраўнiка прэзiдэнцкай Адмiнiстрацыi, iдэалагiчная вертыкаль у краiне эфектыўна функцыянуе i ўкамплектавана квалiфiкаванымi кадрамi. Галоўнае — iдэалагiчная вертыкаль патрэбна людзям, яны шукаюць у яе падтрымку. I мы не маем права людзей падмануць, падкрэслiў Генадзь Нявыглас. Памятаеце крылатую фразу са знакамiтага кiнафiльма: «Домакiраўнiк — сябар чалавека»? Дык вось, можна сказаць i так: «Iдэолаг — сябар чалавека». I гэта, лiчыць Генадзь Нявыглас, трэба разумець лiтаральна i без усякай iронii.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэту думку падкрэслiў Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Генадзь Нявыглас на семiнары-нарадзе ў Гродне, дзе разглядалiся пытаннi вы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика