Дзмiтрый Бонахаў: «У нашага горада i ў гараджан адметны твар»Бабруйск адзначае свае 620-я ўгодкi, якiя супалi з днём вызвалення горада ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Канешне ж, гэта – падзея i для самiх бабруйчан, i для шматлiкiх гасцей, якiя будуць прысутнiчаць на свяце. Распрацавана праграма мерапрыемстваў, прысвечаная важнай даце. Усё, як кажуць, пралiчана да дробязей. Ну а больш грунтоўна пра Бабруйск, яго гiсторыю i сучаснасць, мы папрасiлi расказаць старшыню гарвыканкома Дзмiтрыя Бонахава. — Бабруйск, — адзначыў Дзмiтрый Мiхайлавiч, — мяркуючы па тых звестках, якiя дайшлi, заснаваны ў 1387 годзе. Назву гораду дала рэчка Бабруйка. У вусцi яе сялiлiся людзi. Яны займалiся земляробствам, жывёлагадоўляй, нарыхтоўкай i сплавам драўнiны, палявалi на дзiкiх жывёл, якiх было багата ў ваколiцах горада. У тыя часы рачныя дарогi актыўна выкарыстоўвалiся. Таму добра было развiта будаўнiцтва плавальных сродкаў (невыпадкова на гербе горада – дзве перакрыжаваныя мачты), а затым i суднабудаванне. Бабруйск рос i развiваўся. I не толькi дзякуючы гараджанам, але яшчэ i таму, што знаходзiўся на перакрыжаваннi шляхоў памiж Масквой i Варшавай, Санкт-Пецярбургам i Адэсай. Нямала аддаваў i браў ад гэтых гарадоў, набываючы сваё непаўторнае аблiчча. Ён становiцца вядомым у Еўропе горадам, на тагачасных картах прысутнiчала яго абазначэнне. — Мабыць, выбар месца для будаўнiцтва крэпасцi ў горадзе на Бярэзiне таксама быў невыпадковы? — Так, яна была адной з буйнейшых у Еўропе i пачала ўзводзiцца ў 1810 годзе. Шпарка прасоўвалiся работы, таму што французскi заваёўнiк Напалеон Банапарт пачаў сваё “хаджэнне” ва ўсходнiя краiны. Блiзка падышлi яго войскi да цытадэлi на Бярэзiне, але напасцi не адважвалiся, бо яна была вельмi добра ўмацавана. Французы вымушаны былi трымаць тут немалыя сiлы, якiя, можа, спатрэбiлiся б падчас рашаючых бiтваў. Крэпасць засталася непераможанай. Канешне, потым ваеннае значэнне крэпасцi зменшылася, але не гiстарычнае. Цяпер яна перажывае свае другое нараджэнне. Гэта звязана з будаўнiцтвам на яе тэрыторыi Лядовага палаца на 7 тысяч месцаў. Вырашана адначасова падцягнуць i гiстарычнае збудаванне. Шэраг аб’ектаў ужо прададзены на аўкцыёне. У iх будуць размяшчацца гасцiнiцы, кафэ, iгравыя пакоi. Напачатку давядзецца ўкласцi сродкi, але, калi пойдуць наведвальнiкi, яны акупяцца ў шмат разоў. У паслярэвалюцыйны час у Бабруйску, як нi ў якiм iншым горадзе, было шмат наркаматаў, iншых кiруючых органаў. Ён быў як бы запаснiком для Мiнска. Тут працавала нямала таленавiтых арганiзатараў, якiя перш за ўсё дбалi пра свой горад. Мабыць, не без iх удзелу ў дваццатых гадах мiнулага стагоддзя ў горадзе ўзводзiцца буйнейшы ў Еўропе фанера-дрэваапрацоўчы камбiнат, на якiм працавалi некалькi тысяч чалавек, станочнiк Гладышаў бiў сусветныя рэкорды. — Гэта ж не адзiнкавая такая будоўля... — Так, у шасцiдзесятыя гады быў узведзены шынны камбiнат, таксама буйнейшы на кантыненце. Бабруйчане любяць размах. Да апошняга часу ў горадзе было тры аўтавакзалы, дзве чыгуначныя станцыi, ён быў звязаны аўтатранспартным рухам з Масквой. Тут варта адзначыць, што Бабруйск быў у свой час абласным горадам. Па колькасцi насельнiцтва ён пераўзыходзiў Гродна i Брэст. Цяпер у горадзе пражывае 220 тысяч чалавек. Яны нясуць працоўную вахту на такiх вядомых прадпрыемствах, як “Белшына”, “ТДiА”, “Бабруйскферммаш”, “Беларусьгуматэхнiка” i iншыя. Заданнi першага квартала гэтага года мы выканалi па ўсiх тэхнiчна-эканамiчных паказчыках. Думаю, не горш справiмся i за паўгоддзе. Нялёгка даецца выкананне планаў прадпрыемствам мэблевай i лёгкай прамысловасцi, але пераадольваць цяжкасцi – у характары бабруйчан, яны нiколi не гублялi аптымiзму. Горад, як i чалавек, любiць упрыгожвацца, мяняць сваё аблiчча. I ў гэтым сэнсе Бабруйску вельмi дапамаглi рэспублiканскiя “Дажынкi”, якiя прайшлi ў мiнулым годзе. Цэнтральныя раёны зiхацяць! Але ж такiх змен чакаюць Фарштадт, Скрыпачка, пяты, шосты i iншыя мiкрараёны. I мы пакрысе пераключаемся на iх. Упрыгожыць горад Лядовы палац, пуцеправод, якi звяжа новы мост з вулiцамi Мiнскай i Крылова, гiпер- — Раскажыце больш падрабязна i пра вызваленне горада ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, у якi час гэта адбылося? — Горад вызвалены 29 чэрвеня 1944 года ў ходзе вядомай наступальнай аперацыi “Баграцiён”. Савецкiя войскi так iмклiва прасоўвалiся наперад, што немцы не маглi iм супрацьстаяць. Больш за 70 тысяч iх трапiлi ў так званы Бабруйскi кацёл. Яны там добра “паварылiся”: многiя засталiся ў той зямлi, якую хацелi скарыць, частка пратупала па Маскве ў маршы палонных... Чужынцам там далi – доўга будуць памятаць. А мы не забываем сваiх вызвалiцеляў. Адна з гарадскiх плошчаў так i называецца – плошча Перамогi. На ёй як сiмвал вызвалення ўстаноўлены танк генерала Бахарава, iмёны герояў носяць вулiцы Ракасоўскага, Батава, нашага земляка – танкiста Гарэлiка i iншыя. Шмат помнiкаў воiнам-вызвалiцелям, брацкая магiла, а ў прыгарадным Сычкаве – мемарыяльны комплекс. Тут пройдуць асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавiне вызвалення, i шэсце ветэранаў вайны, парад воiнскiх часцей, будзе ўрачыстае адкрыццё Алеi Герояў. — А як у цэлым пройдзе святкаванне гадавiны заснавання горада, якую “разынку” змогуць прапанаваць яго арганiзатары? — Скажу адно: весялосцi, запамiнальных мерапрыемстваў хопiць з лiшкам. Мы грунтоўна рыхтавалiся. Да ўвагi бабруйчан i гасцей – тэатралi- А ў заключэнне вось што скажу: славу гораду здабываюць людзi. Сярод ураджэнцаў горада – мiжнародны гросмайстар Мiхаiл Цэйтлiн, вядомы беларускi кампазiтар Уладзiмiр Алоўнiкаў, пiсьменнiк Мiхась Герчык, мастак Абрам Рабкiн. У нашым горадзе пражывае двухразовы чэмпiён былога Саюза па боксу Анатоль Беразюк, б’е сусветныя рэкорды майстар сiлавых практыкаванняў Вячаслаў Харанека. А як жа не прыгадаць Руслана Аляхно, якi выйшаў пераможцам прэстыжнага тэлевiзiйнага конкурсу “Народны артыст”! — Былых бабруйчан, — кажуць нашы землякi, — не бывае. I ўсе мы – душой на свяце роднага горада! На здымку: сiмвал Бабруйска — бабёр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабруйск адзначае свае 620-я ўгодкi, якiя супалi з днём вызвалення горада ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Пра Бабруйск, яго гiсторыю i сучаснасць, мы
|
|