21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што за звер ЖэЖэБай?

26.08.2009 08:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнтэрнэт-прастора ўсё больш робiцца асобным светам, са сваiмi законамi i правiламi. I жыхары гэтага свету, заканспiраваныя не горш за якiх сакрэтных агентаў, хаваюцца за псеўданiмамi («нiкамi») i штучнымi карцiнкамi замест партрэтаў («аватарамi» або «юзерпiкамi»). Але час ад часу вiртуальныя карыстальнiкi ўсё ж выплываюць у рэальнасць i, як тая Гюльчатай, «адкрываюць тварыкi». Напрыклад, падчас уручэння разнастайных Iнтэрнэт-прэмiй.

Iдэя iх стварэння не новая — напрыклад, у Расii славутая прэмiя Рыкава, заснаваная вядомым медыяпрадзюсарам i выдаўцом Канстанцiнам Рыкавым, закранае сэрвiс асабiстых сеткавых дзённiкаў LivеJоurnаl («Жывы Журнал») i вызначае лепшыя блогi па 21-й намiнацыi, сярод якiх — «Кросавчег года», «Правакатар года», «Алiграх года» i г.д. Па сутнасцi, людзi становяцца папулярнымi i атрымлiваюць па 1 тысячы долараў кожны (а пераможца, аўтар «Блога года» — 10 тысяч долараў) проста за тое, што вядуць дзённiк у Iнтэрнэце... Гэтаксама з 2002 года iснуе прэмiя Паркера, якая вызначае элiту «Жывога Журнала» i раздае ўзнагароды няхай не грашовыя, але ўсё адно каштоўныя — бутэлькi элiтнага спiртнога.

У Беларусi дагэтуль такiх маштабных працэдур не праводзiлася, але ўсё калi-небудзь здараецца ў першы раз, i — вось вам, калi ласка — карыстальнiкi i чытачы беларускага сегменту «Жывога Журнала» днямi вызначылi аўтараў лепшых дзённiкаў. Галасаванне, як i належыць, iшло ў вiртуальнай прасторы ў суполцы httр://соmmunitу.livеjоurnаl.соm/ljbу/, а вынiкi падводзiлiся ў рэальнасцi — на спецыяльнай ЖЖ-раrtу ў сталiчным клубе «Рок-Хаус кафэ».

— Прызнаюся шчыра, я не сачыў уважлiва за тым, што рабiлi Паркер i Рыкаў, — сцвярджае адзiн з iнiцыятараў беларускай ЖЖ-прэмii, вядомы пад нiкам kароdаstеr77. — Мы з самага пачатку не хацелi нiякага плагiяту, так што селi i пачалi прыдумваць, як зрабiць гэта самiм. Вырашылi наладзiць прыгожую прэзентацыю, распрацаваць сiмвал прэмii — Жэжэбая, i г.д. Толькi потым «падгледзелi» крыху, як арганiзаваць галасаванне. Дарэчы, у нас запланавана цэлая серыя ЖЖ-вечарынак, i прэмiя — толькi першая з iх.

Карыстальнiкi ЖЖ прапанавалi свае кандыдатуры на кожную з 10 намiнацый — «Бэст-прэс-ЖЖ», «Флудэр усяе БелЖЖ» (ад англ. «flооd» — мноства, празмернасць, патоп; бессэнсоўныя або неiнфарматыўныя паведамленнi, некалькi паведамленняў запар), «Лiтаратура», «Лытдыбр» (у лацiнскай раскладцы клавiятуры — папросту «дзённiк»), «Фотаблог», «Музыка», «Палiтыка», «Кам’юнiцi» (суполка па iнтарэсах), «Сапраўдны копiпастар» (акумулятар лепшай забаўляльнай iнфармацыi), «Аффтар жжот» (найбольш цiкавы i змястоўны блог). Галоўнае патрабаванне — каб дзённiк быў створаны да 1 чэрвеня 2007 года, у астатнiм поўная свабода: можна было вылучаць нават самога сябе, прычым па некалькiх намiнацыях...

— Калi я даведалася, што ўдзельнiчаю ў намiнацыi «Лытдыбр», то вельмi здзiвiлася, — расказвае тэлевядучая i пiсьменнiца Тамара Лiсiцкая (ЖЖ-юзер tоmа_lisitskауа). — Бо я нават не ведаю, што такое «лытдыбр», а ў ЖЖ трапiла выпадкова. Першыя некалькi запiсаў за мяне ўвогуле зрабiў мой муж, Глеб Марозаў. ...Я лiчыла раней, што сеткавыя дзённiкi — гэта забава для маладых людзей, якiя не ведаюць, чым заняцца, вось i стукаюць па клавiятуры. Аказваецца, гэта такая шматканальная сувязь, можна хутка трапляць у iншыя дзённiкi. Кожны другi, на якi я натыкаюся, — «афiгiцельны»! Я нават краду ў сябе хвiлiны сну, каб пачытаць ЖЖ. Адной рукой бульбу смажу, другой — пост пiшу. Да таго ж, ад ЖЖ ёсць практычная карысць. Я супрацоўнiчаю з анкацэнтрам у Бараўлянах, мы дапамагаем хворым на анкалогiю дзецям. I нядаўна патэлефанавалi адтуль з рэанiмацыi, папрасiлi знайсцi лекi для 8-гадовага хлопчыка. Я кiнулася ў пошукавыя сiстэмы, але безвынiкова. Тады напiсала ў ЖЖ. Лекi знайшлi. I грошы на iх таксама... Словам, гэтае ЖЖ-жыццё мне падабаецца. За непрацяглы час, што я вяду дзённiк, пазнаёмiлася з многiмi цудоўнымi людзьмi, i рада, што нарэшце даведаюся, як яны выглядаюць.

На жаль, прысутнiчаць на цырымонii ў Тамары не атрымалася — але яна перадала ўсiм удзельнiкам вiртуальнае прывiтанне. Затое сярод прысутных было даволi многа тэлевiзiйных i музычных «зорак», некаторыя з якiх таксама «пасялiлiся» ў ЖЖ — напрыклад, музыкант Атмаравi даў жывы рок-канцэрт, гурт «Дразды» зрабiў самапрэзентацыю i паабяцаў пазнаёмiцца з Iнтэрнэтам блiжэй, наладзiўшы нарэшце ўласны сайт, а Кацярына Пытлева, Святлана Зелянкоўская i Элеанора Язерская ўручалi ўзнагароды.

Акрамя таго, на першай беларускай ЖЖ-прэмii былi агучаны дзве спецнамiнацыi. Часопiс «Zеbrа» падрыхтаваў свой прыз для пераможцы, у чыiм дзённiку «Тэма сэксу раскрытая» — магчымасць весцi калонку на адпаведную тэму. А партал TUT.BY правёў спецыяльнае апытанне, дзённiкi якiх папулярных асобаў, каго пакуль што няма ў Iнтэрнэце, людзi хацелi б пачытаць, i абяцаў завесцi пераможцу дзённiк на blоgs.tut.bу. У гэтай намiнацыi — «За межамi ЖЖ» — лiдзiраваў музыкант Змiцер Вайцюшкевiч, якi пад уражаннем ад прэмii таксама даў мiнi-канцэрт. Уручаючы пераможцу прыз, кiраўнiк партала Юрый Зiсер адзначыў, што яму не вельмi падабаецца назва «ЖэЖэБай», i прапанаваў пашырыць рамкi прэмii да агульнай назвы «Блогасфера.BY», але вялiкага энтузiязму гэтая iдэя не выклiкала.

Дарэчы, наконт прызоў. Арганiзатары прэмii ЖэЖэБай доўга не маглi прыдумаць рэчыўнае ўвасабленне ўзнагароды, i нарэшце... звярнулiся да самiх карыстальнiкаў. «Самы-самы юзер звычайна атрымлiвае на свой запiс каментарый усяго з двух сiмвалаў», — з гэтымi словамi юзер аirmаn_sаn зрабiў з паперы эскiз будучай прэмii: статуэтку ў выглядзе сiмвалаў «+1». На мове карыстальнiкаў ЖЖ гэта абазначае згоду з выказаным раней меркаваннем, яго падтрымку.

Для цырымонii, натуральна, статуэтка была зроблена крыху iншай — залацiстага колеру, не з паперы, а з нейкага лёгкага матэрыялу кшталту пенаполiўрэтану. Праўда, сам яго аўтар, якi быў узнагароджаны ў намiнацыi «Аффтар жжот», выказаў жаданне абмяняць свой прыз... на пiва. А вось ат дадатку (падарункi ад «АтлантТэлекам» i сертыфiкаты на пэўную суму на падключэнне да Iнтэрнэта ад правайдэра «Шпаркi дамавiк») нiхто не адмовiўся.

Спецыфiчныя жартачкi, бесправадны Iнтэрнэт, вiдэапрыколы, «вiртуальны» антураж — многiм гэта было незразумела. Хтосьцi кажа нават, што «+1» — гэта i не плюс адзiн увогуле, а крыж, пастаўлены на добрай iдэi... Цi засталiся задаволеныя «першым блiнам» самi ўдзельнiкi працэсу, мы пацiкавiлiся ў аднаго з прызёраў — уладальнiка ЖэЖэБая ў намiнацыi «Лытдыбр» р_mоrоzоff i каардынатара праекта Сашы Рогач.

— Увогуле, такая прэмiя патрэбна, але, вiдаць, яшчэ не прыйшоў час раздаваць узнагароды направа i налева — прэмiраваць няма каго, — мяркуе р_mоrоzоff. — У цэлым, першая беларуская прэмiя Жывога Журнала — гэта няўмелая калька з расiйская прэмii Рыкава. Арганiзатары спрабавалi сесцi адразу на два крэслы, але гэта не атрымалася. На наступны раз хацелася б, каб было менш гэтага надуманага псеўдагламура, больш дэмакратычна i весела. Трэба прыдумаць граматныя назвы для намiнацый i прызы, якiя хацелася б паставiць дома на палiцу, а не спалiць у туалеце клуба.

— Мы задаволеныя першай спробай, — кажа Саша Рогач, — будзем рабiць тэматычныя ЖЖ-вечарынкi i надалей, але крыху ў iншым фармаце. У якiм — зараз прадумаем, аналiзуючы гэты вопыт. Першая прэмiя выклiкала вялiкi ажыятаж, а значыць, ЖЖ-жыццё актывiзуецца. I гэта ў любым выпадку добра.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iнтэрнэт-прастора ўсё больш робiцца асобным светам, са сваiмi законамi i правiламi. I жыхары гэтага свету, заканспiраваныя не горш за якiх сакрэтных а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика