21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Радашковіцкая кераміка цяплом дыхае

26.08.2009 09:00 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Іван БАРАНОЎСКІ

Да Дня будаўніка

Радашковiцкi керамiчны завод прызнаны ў 2006 годзе пераможцам у намiнацыi «Тэхналогiя года» (катэгорыя «Вытворчасць новых матэрыялаў»)

Адкрытае акцыянернае таварыства «Радашковiцкi керамiчны завод»

«Цёпла, камфортна, даўгавечна» — так на Радашковiцкiм керамiчным заводзе характарызуюць якасць збудаванняў, узведзеных з iх новага будаўнiчага матэрыялу, выпуск якога асвоены тут некалькi гадоў таму.

Увогуле, на прадпрыемстве выраблялi, вырабляюць i цяпер, чырвоную, або керамiчную, цэглу. Прычым гэта так званая эфектыўная цэгла (цэгла, пранiзаная скразнымi адтулiнамi), на выпуск якой прадпрыемства было разлiчана ўжо з самага пачатку. I ўжо з самага пачатку радашковiцкая эфектыўная керамiчная цэгла карысталася вельмi добрым попытам. Але з цягам часу сiтуацыя некалькi змянiлася, керамiку ў будаўнiкоў сталi выцiскаць больш «прадукцыйныя» i больш цёплыя газасiлiкатныя блокi. З гэтым, аднак, не змiрылiся на Радашковiцкiм керамiчным заводзе. Па-першае, прыводзяць тут свае аргументы, ёсць пэўныя агульнапрынятыя паказчыкi камфортнасцi жылля для чалавека ў залежнасцi ад таго, з якога матэрыялу яно ўзведзена, — керамiка па камфортнасцi, зыходзячы з адпаведнай 20-бальнай шкалы, знаходзiцца на другiм (пасля драўнiны) месцы. Па-другое, яна характарызуецца высокай гукапаглынальнасцю. Па-трэцяе, у супрацьпажарных адносiнах з’яўляецца самым устойлiвым матэрыялам. А галоўнае — керамiка мае высокую трываласць. У прыватнасцi, яе марачнасць, якая i паказвае тую ж трываласць, дасягае значэнняў 125, 150 i больш, у той час як марачнасць газасiлiкату даходзiць толькi да 50. А гэта значыць, што з керамiкi можна ўзводзiць вышынныя дамы, прычым са сценамi, якiя выконвалi б апорную функцыю. Словам, заставалася працаўнiкам радашковiцкага прадпрыемства хiба што крыху ўдасканалiць сваю керамiку, гэта значыць знiзiць тую ж цепраправоднасць, наладзiць яе выпуск у форме больш «прадукцыйных» пры кладцы сцен блокаў.

На Радашковiцкiм керамiчным заводзе звярнулiся да адпаведнага замежнага вопыту, i ў прыватнасцi — да нямецкага. А ў Германii, падкрэслiваюць на прадпрыемстве, не менш як 80 працэнтаў жылля ўзведзена менавiта з керамiкi. Там i знайшлi свой новы будаўнiчы матэрыял, пра якi ўжо зазначана вышэй. «Роrоtоn» — такую назву атрымаў ён за мяжой; парызаваная керамiка — так назвалi яго ў нас. У чым асаблiвасць гэтай керамiкi? Тэхналогiя яе вытворчасцi прадугледжвае ўнясенне ў састаў глiнянай масы гаручых дабавак — драўнiннага пiлавiння, макулатуры, полiстыролавых шарыкаў. Пры абпальваннi керамiчных вырабаў дабаўкi выгараюць, пакiдаючы пасля сябе мноства пор. Адпаведна, гэта i прыводзiць да нiзкай цеплаправоднасцi керамiчных вырабаў. У прыватнасцi, каафiцыент цеплаправоднасцi радашковiцкiх парызаваных керамiчных вырабаў мае значэнне 0,18 пры значэннях звычайнай, непарызаванай, керамiкi 0,45—0,5. Гэта ж азначае, што, напрыклад, сцяна, выкладзеная з парызаваных вырабаў, можа быць больш чым у два разы танчэйшай, у параўнаннi са сцяной з непарызаванай керамiкi i тым не меней захоўваць сваю цеплаправоднасць на тым жа ўзроўнi. Пры прымяненнi гэтай тэхналогii на прадпрыемстве таксама прыкладна на 30 працэнтаў знiжаюць вагу сваiх керамiчных вырабаў, захоўваючы пры гэтым iх аб’ёмнасць. А ўжо гэта дае магчымасць прымяняць iх (i, адпаведна, выпускаць) у выглядзе буйных блокаў, якiя могуць «змяшчаць» у сабе да 15 звычайных цаглiн. Адпаведна, будаўнiцтва з такiх блокаў больш хуткае i больш таннае (у прыватнасцi, можна змяншаць вагу фундаментаў, эканомiць звязачныя матэрыялы). Немалаважны i такi момант: змяншаецца колькасць кладачных швоў, а значыць змяншаецца i колькасць так званых масткоў холаду ў сцяне. Прычым спецыяльная, так званая пазагрэбневая, канструкцыя блока (згодна з адпаведнай тэхналогiяй вырабаў) дазваляе пазбаўляцца ад гэтых масткоў холаду ўвогуле.

На сёння радашковiцкае прадпрыемства адзiнае ў краiне, на якiм выпускаюцца парызаваныя керамiчныя блокi. Радашковiцкую парызаваную керамiку добра ацанiлi ў Расii, куды прадпрыемства пераважна яе i адпраўляе, а тым самым, як адзначаюць тут, паляпшае сваё эканамiчнае становiшча (у лiку iмпарцёраў радашковiцкай прадукцыi таксама Польшча i Лiтва).

Разам з тым, гэта, па сутнасцi, былi толькi спроба сiл, першы вопыт, хоць у цэлым i ўдачныя. У Радашковiчах толькi крыху прыстасавалi пад выпуск парызаваных вырабаў сваю ранейшую вытворчасць, а гэтага было яўна недастаткова. Трэба было адпаведным чынам мадэрнiзаваць яе, прычым з арыентацыяй на тое, каб на ёй у масавым парадку можна было выпускаць менавiта буйнагабарытныя парызаваныя вырабы. Карацей кажучы, трэба было рухаць усю гэтую справу далей, на новы ўзровень, цi, як выказаўся дырэктар прадпрыемства Уладзiмiр Сiлко, даводзiць яе да лагiчнага канца. Паводле яго ж слоў, патрэбны штуршок уся гэта справа атрымала з прыходам новага мiнiстра галiны, якi убачыў у ёй рацыянальнае зерне. Словам, асваенне новых вiдаў будаўнiчых энергазберагальных матэрыялаў атрымала належную падтрымку. А ў снежнi мiнулага года нават была прынята спецыяльная праграма, якая прадугледжвае развiццё выпуску гэтых матэрыялаў не толькi на радашковiцкiм прадпрыемстве, але i на iншых. Непасрэдна ж радашковiцкаму прадпрыемству ў рамках гэтай праграмы выдзелена з iнавацыйнага фонду мiнiстэрства 7,9 мiльярда рублёў на адпаведную мадэрнiзацыю вытворчасцi. Гэта — толькi на сёлетнi год, а поўнасцю мадэрнiзацыя каштуе каля 20 мiльярдаў.

— Гэта будзе трэцяе нараджэнне нашага прадпрыемства, — расказвае дырэктар Уладзiмiр Сiлко. — Першае звязана з яго пускам — таму ўжо больш за 20 гадоў. Другое нараджэнне мы звязваем з наведваннем завода Прэзiдэнтам краiны i пераводам нашай вытворчасцi на прыродны газ, што адразу ж павысiла канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыi на той час. Сёння ж, каб утрымацца на рынку, трэба ставiць iншыя задачы. Нашы парызаваныя керамiчныя блокi маюць цеплаправоднасць з каэфiцыентам 0,18 (i гэта добры паказчык), а, напрыклад, нямецкiя вытворцы, знiзiлi яе да 0,09. Нашы парызаваныя блокi маюць i большую, чым у заходнееўрапейскiх вытворцаў аб’ёмную вагу. Усё гэта напрамую ўплывае на тую ж канкурэнтаздольнасць. А мы ставiм задачу быць менавiта канкурэнтаздольнымi не толькi на беларускiм i расiйскiм рынках, але i на рынках краiн Заходняй Еўропы, дабiваемся таго, каб нашы вырабы па свайму ўзроўню адпавядалi ўсiм iснуючым там патрабаванням i нормам. Наша цяперашняя вытворчасць не дазваляе ў поўным аб’ёме выпускаць буйнааб’ёмныя парызаваныя блокi. Мы за апошнiя гады толькi трохi прыстасавалi сваё абсталяванне да таго, каб выпускаць сваю новую прадукцыю. Але не можам, яшчэ раз падкрэслю, выпускаць яе масава i з самымi высокiмi тэхнiчнымi характарыстыкамi, з высокай канкурэнтаздольнасцю. Усё гэта i заклiкана вырашыць мадэрнiзацыя, якая праводзiцца. За мiнулы год мы выпусцiлi тых жа буйнапамерных блокаў, у пераводзе на ўмоўную цэглу, каля 9,5 мiльёна штук. З мадэрнiзацыяй нашай вытворчасцi, якая закране ўвесь тэхналагiчны ланцужок, усе ўчасткi, ужо праз год—два будзем выпускаць каля 65 мiльёнаў штук прычым з перспектывай выхаду на 75 мiльёнаў. З мадэрнiзацыяй нашай вытворчасцi мы атрымаем добры шанц на наша далейшае паспяховае iснаванне...

* * *

Такiм чынам, з добрым аптымiзмам глядзяць наперад на Радашковiцкiм керамiчным заводзе. А мiж тым, варта пры ўсiм гэтым адзначыць — не такiм ужо добрым быў для калектыву пачатак гэтага года. Вытворчасць тут, як ужо зразумела, энергазатратная. А сёлета цана газу для прадпрыемства ўзрасла амаль у 2 разы, больш чым на 40 працэнтаў павялiчыўся кошт электраэнергii. Адпаведна, кошт энергарэсурсаў у сабекошце прадукцыi стаў складаць больш за 40 працэнтаў. Павелiчэнне ж цэн прадпрыемства на яго прадукцыю было, так сказаць, далёка не адэкватным. Каб захаваць ранейшую даходнасць, гэтыя цэны трэба было павысiць недзе на 25 — 27 працэнтаў. Тут, аднак, абмежавалiся 7 — 8 працэнтамi, хоць, дарэчы, уся прадукцыя прадпрыемства загадзя распiсана наперад. Словам, попыт на яе добры. У цэлым жа цэнавая сiтуацыя прывяла да таго, што першы квартал закончылi на прадпрыемстве са шматмiльённымi стратамi. За паўгоддзе, аднак, кампенсавалi iх i ў цэлым атрымалi плюс. Як удалося выйсцi на яго? За кошт нарошчвання экспарту; тут таксама выканалi шэраг энергазберагальных мерапрыемстваў, аптымiзавалi работу электрапрыводаў рознага абсталявання. Немалую ролю адыгралi i чыста арганiзацыйныя мерапрыемствы. У прыватнасцi, павысiлi адказнасць людзей за ашчаднае выкарыстанне энергарэсурсаў, сталi матэрыяльна заахвочваць тых, хто ўносiць важкi ўклад у справу iх эканомii.

А самае галоўнае, падкрэслiваюць на прадпрыемстве, на iм ужо сёлета, не чакаючы вынiкаў мадэрнiзацыi, амаль удвая нарасцiлi выпуск парызаваных вырабаў. Вытворчасць гэтых вырабаў, падкрэслiваюць у Радашковiчах, ужо сама па сабе энергазберагальная: тыя ж гаручыя дабаўкi да глiнянай масы часткова замяняюць сабой — пры абпальваннi блокаў — асноўнае тэхналагiчнае палiва. А ў вынiку яго ў працэсе абпальвання эканомiцца каля 20—25 працэнтаў. Такiм чынам, само жыццё, сама рэчаiснасць вымушаюць да таго ж прагрэсу, да асваення найбольш прагрэсiўных вырабаў.

* * *

Калi раней на радашковiцкiм прадпрыемстве, у сувязi з тым жа наладжваннем выпуску парызаваных керамiчных вырабаў, стаяла праблема адпаведнага тэхнiчнага перааснашчэння вытворчасцi, то цяпер гэтай праблемы, як зразумела ўжо, няма. Але засталася iншая, якая таксама iснавала, — праблема забеспячэння гэтай вытворчасцi гаручымi дабаўкамi, i ў прыватнасцi — драўнiнным пiлавiннем, якое ў Радашковiчах выкарыстоўваюць. Аказваецца, не так лёгка гэта пiлавiнне i знайсцi, хоць i рэжуць-пiлуюць у нас як быццам нямала. У радыусе да 70 кiламетраў збiраюць яго радашковiцкiя забеспячэнцы. Зразумела, гэта цягне за сабой вельмi значныя транспартныя выдаткi. «Дык вось, у Германii больш як 120 заводаў выпускаюць такiя вырабы, i iм хапае таго ж пiлавiння, а мы пакуль што адзiныя, i не хапае», — гавораць на прадпрыемстве. I тут жа ўдакладняюць: у Германii iснуе такое паняцце, як эфектыўная утылiзацыя адходаў. Што гэта азначае? А тое, што ўсе адходы вытворчасцi павiнны быць дастаўлены на месца iх найбольш эфектыўнай утылiзацыi, i гэта павiнны рабiць тыя, у каго непасрэдна яны i ўтвараюцца. Прычым уся гэта справа знаходзiцца пад строгiм кантролем дзяржавы. А ў нас тое ж пiлавiнне можа проста спальвацца, увогуле выкiдвацца... Праблема ў тым, каб арганiзаваць усю гэту справу на тым жа заходнееўрапейскiм узроўнi... «Калi не выкiдваць, а спальваць тое ж пiлавiнне ў кацельнi — гэта ўжо добра, ужо можна атрымаць пэўную колькасць цяпла, — падкрэслiваюць у Радашковiчах, — але калi выкарыстоўваць яго ў якасцi гаручай дабаўкi ў вытворчасцi нашых новых матэрыялаў, мы можам зберагчы гэтага цяпла за многiя гады службы парызаваных вырабаў у тысячы разоў болей...». А пры гэтым на прадпрыемстве занепакоены, як бы нi дыскрэдытавала гэтая пiлавiнная дробязь саму iдэю.

* * *

Працаўнiкi Радашковiцкага керамiчнага завода вiншуюць усiх сваiх калег з надыходзячым прафесiйным святам — Днём будаўнiка — i жадаюць усiм поспехаў у iх агульнай нялёгкай i пачэснай справе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радашковiцкi керамiчны завод прызнаны ў 2006 годзе пераможцам у намiнацыi «Тэхналогiя года» (катэгорыя «Вытворчасць новых матэрыялаў»)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика