21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iгар МАКАРАЎ: «Галоўнае — колькi важыць медаль, а не спартсмен»

26.08.2009 09:00 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спартыўны лёс складваецца непрадказальна: учора ты алiмпiйская надзея, сёння — алiмпiйскi чэмпiён, а што будзе заўтра — мы разумеем толькi, калi яно ператвараецца ў «сёння» i «ўчора». Прыклад такой непрадказальнасцi — «сёння» дзюдаiста Iгара Макарава. Дзякуючы сваiм таленту, мэтанакiраванасцi i ўпар-тасцi ён падараваў тры гады таму свята i сабе, i балельшчыкам, бо праславiў Беларусь, узышоўшы на алiмпiйскi п’едэстал у Афiнах. Зараз жа спартсмен аднаўляецца пасля траўмы калена i толькi ўключаецца ў барацьбу за пуцёўку на Алiмпiяду-2008. На пытанне, куды ён iмкнецца, калi ўжо — алiмпiйскi чэмпiён, за год да АГ-2008 без лiцэнзii ў кiшэнi Iгар адказаў так:

— Iмкнуся толькi наперад! Калi ж нешта ў мяне не складзецца, значыць, — «стрэлiць» нехта iншы. Аднак здавацца я не збiраюся.

— Зараз у вас не лепшы перыяд — пасля хваробы напаткала траўма, з’явiлiся лiшкавыя кiлаграмы. Алiмпiйскi чэмпiён ведае, як выйсцi пераможцам з праблемных сiтуацый?

— Я люблю салодкае i таму даводзiцца змагацца з вагой. Цiкава, але да таго, як я стаў алiмпiйскiм чэмпiёнам, нiкога чамусьцi не хвалявала, што мне трэба пазбаўляцца ад 10—12 кiлаграмаў. Гэта нармальна для спартсменаў, якiя выступаюць у найцяжэйшых вагавых катэгорыях! Галоўнае — колькi важыць медаль, а не чалавек, якi яго заваяваў.

— Якiя словы вы б сказалi iншым спартсменам, якiя мараць аб удзеле ў Алiмпiядзе-2008 i змагаюцца за лiцэнзii?

— Пажадаў бы iм як мага лягчэй правесцi адборачны цыкл, каб адбор прайшоў на адным дыханнi, бо тады больш сiл застанецца на галоўны старт.

— Маленькая дачка любiць прымерыць на сябе афiнскае «золата» бацькi?

— Яна ведае, дзе ляжыць медаль (у шуфлядзе), таму ў любы час можа ўзяць яго.

— Колькi часу, калi не сакрэт, мiнула, пакуль вы ачунялi пасля феерычнай перамогi ў Афiнах?

— Шчыра кажучы, толькi апошнiя паўгода, як я прыйшоў у сябе пасля той вялiкай колькасцi эмоцый ад хвалявання i радасцi.

Як гэта было? У першай схватцы беларус выйграў у казахстанца Асхата Жыткеева, у другой — у фiна Цiма Пелталу, далей — у грузiна Джыкараўлi, у паўфiнале — у галандца Ван дэр Гейста, якi дагэтуль перамог алiмпiйскага чэмпiёна Сiднея-2000 японца Iноэ. Да фiнальнага паядынку ў Афiнах Iгар нiколi не сустракаўся з моцным карэйцам Ян Сун Хо, таму ў рашаючай схватцы спачатку сапернiкi па чарзе праводзiлi разведку «ворага», потым актывiзаваўся азiят, а беларус абараняўся i чакаў патрэбнага моманту. I ў рэшце рэшт дачакаўся яго. «Золата» Макараў здабыў на радзiме першай Алiмпiяды ў Грэцыi ў самай прэстыжнай вагавой катэгорыi 100 кг. Узнагарода вышэйшай якасцi гамяльчанiна стала першай у беларускай скарбонцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартыўны лёс складваецца непрадказальна: учора ты алiмпiйская надзея, сёння — алiмпiйскi чэмпiён, а што будзе заўтра — мы разумеем толькi, калi яно
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика