21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нэллi КIМ: «На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай»

26.08.2009 09:00 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нэллi Кiм — адна з самых тытулаваных спартсменак свету (пяць разоў уздымалася на самую вышэйшую прыступку алiмпiйскага п’едэстала), якая i пасля завяршэння сваёй спартыўнай кар’еры не пакiнула спартыўную гiмнастыку. У калекцыю ўзнагарод Нэллi Уладзiмiраўны ў сёлетнiм лiпенi дабавiўся медаль Нацыяльнага алiмпiйскага камiтэта. Зараз заслужаны трэнер Беларусi жыве ў Амерыцы, з’яўляецца прэзiдэнтам жаночага тэхнiчнага камiтэта Мiжнароднай федэрацыi гiмнастыкi. За год да старту пекiнскай Алiмпiяды карэспандэнт «Звязды» пацiкавiўся ў Нэллi Уладзiмiраўны, у чым яе сакрэт поспеху:

— У жыццi заўжды так атрымлiваецца, што хочацца выдаць максiмум, а калi так да гэтага iмкнешся, не можаш сябе цалкам кантраляваць, таму i адбываюцца зрывы i памылкi. Каб спартсмен рэалiзаваў сябе, трэба выканаць тое, чаму вучылi трэнеры, — не больш i не менш. Матывацыя ж ва ўсiх, хто рыхтуецца да Алiмпiяды, цудоўная. Каб збiць стрэс перад адказнымi спаборнiцтвамi, трэба больш выязджаць на розныя спаборнiцтвы i знаёмiць свет з сабой i сваёй краiнай.

— З чым вы можаце параўнаць удзел у Алiмпiядзе?

— Цi iснуе нешта падобнае? Старажытныя грэкi нездарма лiчылi Алiмпiяду вянцом усяго, а алiмпiйцаў — напалову багамi. У свеце не так шмат алiмпiйцаў i яны, як правiла, — унiкальныя не толькi спартсмены, але i людзi.

— Якi для вас адваротны бок алiмпiйскага медаля?

— На Алiмпiядзе я адчула сябе iдэальнай, бо мне паставiлi максiмум балаў. Я зразумела, што вышэй быць немагчыма. Гэта было прыемна, але пасля такiх дасягненняў людзi на цябе звяртаюць увагу. Калi яна занадта вялiкая ад прэсы i балельшчыкаў — гэта адмоўны бок славы. У мяне быў момант, калi хацелася схавацца, бо хочаш цi не, а пры зносiнах з людзьмi ты губляеш сваю энергiю i тады яе можа не хапiць для падрыхтоўкi да чарговых стартаў. Трэба ўмець псiхалагiчна сябе настройваць i ставiць абарону.

— Калi на адну чашу шаляў пакласцi вашы спартыўныя дасягненнi, а на другую — тое, што ў вас атрымалася зрабiць пасля завяршэння спартыўнай кар’еры, якая з чашаў пераважыць?

— Мне падаецца, што ў маiм жыццi ўсё ў балансе. Я шчаслiвы чалавек, якi жыве ў гармонii з сабой. Я ганаруся дачкой, якая скончыла вельмi прэстыжны ўнiверсiтэт у Чыкага, што я засталася ў гiмнастыцы i кiрую развiццём жаночай спартыўнай гiмнастыкi ў свеце.

Як гэта было? Незадоўга да Алiмпiяды ў Манрэалi-1976 Нэллi рызыкнула, калi ў апорным скачку вырашыла выкарыстаць складанае ноў-хау — цукахару з вiнтом i сальта з паваротам на 360 градусаў. Усё было б добра, але не ўдавалася прызямленне. На АГ-1976 цукахара, але без вiнта, таксама была ў актыве румынкi Надзi Каманэчы, якая выступала якраз перад Нэллi. Сапернiца ўсё зрабiла iдэальна i атрымала 9,95. Скачок Кiм быў складаней — трыбуны ўзарвалiся, бо суддзi паставiлi дзяўчыне 10 балаў. «Золата» ў Манрэалi Нэллi здабыла ў вольных практыкаваннях, апорным скачку i ў камандзе. У 1978-м дзяўчына пераехала ў Мiнск. На Алiмпiядзе-1980 у Маскве яна двойчы ўздымалася на самы верх п’едэстала (стала першай у вольных практыкаваннях i ў камандзе).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нэллi Кiм — адна з самых тытулаваных спартсменак свету (пяць разоў уздымалася на самую вышэйшую прыступку алiмпiйскага п’едэстала), якая i пасля завяр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика