«Крамбамбуля» запрашае на «Рамантычны канцэрт»
Святкаваць Дзень усіх закаханых пад “Крамбамбулю” - гэта незвычайна. "Адмыслова для гэтага канцэрту мы рыхтуем розныя нечаканыя дуэты, - распавядае Лявон ВОЛЬСКІ. - Гэта свята закаханых, таму будзе шмат рамантычных песень, якія мы будзем спяваць разам з вядомымі дзяўчынкамі". Плануецца, што з "Крамбамбулей" у гэты дзень заспяваюць актрысы Святлана Зелянкоўская і Ганна Хітрык ("ДетиДетей"), рок-вакалісткі Руся (Indiga) і Вольга Самусiк ("Тарпач", Zygimont Vaza), фолк-спявачка Маша Яр (Yar). Таксама падчас гэтага канцэрту ўпершыню за чатыры гады гурт выканае песню "Грапа, к’янці і марціні" разам з опернай спявачкай Нінай Цішко. "Гэта без перабольшванняў ужо легендарны дуэт. Трэба будзе яго неяк запісаць!" - лічыць Лявон Вольскі. У праграме новыя песні і лепшыя хіты, а таксама галоўнае - прыемныя сюрпрызы і неабмежаваны святочны настрой! Дзе: Мiнск, West World Club (вул. Старажоўская, 9) Калi: 14 лютага, 19.00 Кошт квіткоу: 25 тыс. руб. (танцпол), 50 тыс. руб. (столік) Замова: (017) 293-17-98, (029) 505-73-15 31 января 2008 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаваць Дзень усіх закаханых пад “Крамбамбулю” - гэта незвычайна.
|
|