Фотафакт. Найбуйнейшая ў Еўропе зімоўка кажаноўФотакарэспандэнтка НН Юлiя Дарашкевiч пранiкла ў найбуйнейшую ў Эўропе зiмоўку кажаноў. Тут iх сотнi, яны вiсяць дагары нагамi i зрэдку папiскваюць. Найбуйнейшая ў Эўропе зiмавальная калёнiя рукакрылых (Barbastella barbastellus, цi Шырокавушка эўрапейская - так называюць гэтых кажаноў навукоўцы) месьцiцца на ўскрайку Берасьця, у старой фартэцы. Мы спускаемся ў скляпеньне разам з актывiсткай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Марыей Дзямянчык. Тут цёмна i вiльготна. "Мiкраклiмат, як у пячорах" - гаворыць навукоўца. Размаўляем шэптам, каб не пабудзiць кажаноў. Афiцыйна гэтае месца называецца бiялагiчны заказьнiк "Барбастэла". Штогод на зiмоўку сюды зьлятаюцца да трох тысяч кажаноў. Навукоўцы назiраюць за iмi ўжо год 10, аднак толькi нядаўна для рукакрылых абсталявалi "спальныя месцы" - на сьценах фартэцы разьмясьцiлi адмысловыя драўляныя шчыты, якiя ўтвараюць нешта накшталт шчылiнаў. У iх кажаны i зiмуюць, зьбiўшыя ў купкi. Выглядае гэта прыкладна так:
Юлiя Дарашкевiч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фотакарэспандэнтка НН Юлiя Дарашкевiч пранiкла ў найбуйнейшую ў Эўропе зiмоўку кажаноў.Тут iх сотнi, яны вiсяць дагары нагамi i зрэдку папiскваюць.
|
|