“Белая Русь” у Мінску “акупуе” Дом пісьменнікаў
У сталічным Доме літаратараў мае юрыдычны адрас рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. Пра гэта стала вядома пасля таго, як старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі атрымаў адказ на свой і Вінцука Вячоркі ліст, дасланы міністру адукацыі і па сумяшчальніцтве кіраўніку “Белай Русі” Аляксандру Радзькову.
Баршчэўскі і Вячорка ў лісце закранулі не толькі пытанні палітыкі і эканомікі, але і адукацыі. У прыватнасці, яны напісалі пра ціск на апазіцыйную моладзь у ВНУ, закрыццё Гуманітарнага ліцэю імя Я. Коласа, адсутнасць беларускамоўнай вышэйшай адукацыі. Адказ прыйшоў аж праз паўтара месяца і не ад Радзькова, а ад яго намесніка ў “Белай Русі” Пігарава. Самым важным у гэтай адпісцы быў юрыдычны адрас арганізацыі (раней ён грамадскасці быў невядомы), якая, паводле меркаванняў некаторых экспертаў, можа ў разе патрэбы стаць прапрэзідэнцкай партыяй - г. Мінск, вул. Фрунзэ, 5-205, РГА “Белая Русь”, піша газета “Наша ніва”. Фота Photo.ByMedia.net Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічным Доме літаратараў мае юрыдычны адрас рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”. Пра гэта стала вядома пасля таго, як старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі атрымаў адказ на свой і Вінцука Вячоркі ліст, дасланы міністру адукацыі і па сумяшчальніцтве кіраўніку “Белай Русі” Аляксандру...
|
|