21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяртанне блуднага сына

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вяртанне блуднага сына

Аляксей Калюжны правёў у складзе зборнай Беларусi першую трэнiроўку пасля трохгадовага перапынку

Пэўна, нiкога так не чакалi ў хакейнай зборнай, як аднаго з лепшых бамбардзiраў расiйскай суперлiгi Аляксея Калюжнага. Апошнi раз у складзе нацыянальнай каманды нападаючы омскага "Авангарда" выходзiў на лёд яшчэ да з’яўлення ў беларускiм хакеi заакiянскiх спецыялiстаў — Глена Хэнлана i Курта Фрэйзера. Якой жа форвард пабачыў зборную пасля перапынку, даведаемся з першых вуснаў. 

— Мне прыемна нарэшце апынуцца ў камандзе i зняць увесь той негатыў, што даўно круцiцца вакол майго прыезду ў зборную, — прызнаўся Аляксей. — Нiякага дыскамфорту пасля перапынку ў выступленнi за каманду я не адчуваю. Шчыра прызнацца, я сумаваў па зборнай. Цяпер яна, вядома ж, крыху iншая. Мне неяк няёмка бачыць на трыбуне, а не ў камандзе Сашу Андрыеўскага, Андрэя Кавалёва, ды i ўсiх, з кiм разам мы не адзiн турнiр адгулялi. Аднак я разумею, што час iдзе, прыходзяць маладыя хакеiсты, бо без гэтага няма будучынi зборнай.

— Вы ўжо знайшлi агульную мову з замежным трэнерам? Апошняе ж ваша выступленне за каманду было пры Мiхаiле Захараве...

— Вы маеце на ўвазе нешта сярэдняе памiж англiйскай i рускай цi нешта iншае? З Фрэйзерам мы разумеем адзiн другога. Цяпер у зборнай адчуваецца новая манера арганiзацыi трэнерскага працэсу: змянiлiся падыход i накiраванасць гульнi. Зразумела, што кожны спецыялiст бачыць хакей па-свойму i, зыходзячы з гэтага, будуе каманду на свой густ, нават калi ў яго адны i тыя ж iгракi. Мне ж застаецца толькi выконваць патрабаваннi.

— Вы даўно не ўдзельнiчалi ў чэмпiянаце свету. Якiя прадчуваннi ў вас напярэдаднi турнiру?

— Калi б я валодаў дарам прадказваць, то зарабляў бы грошы ў iншым месцы. Адзiнае, што магу сказаць, перад пачаткам матча лiк 0:0, i ад камандаў залежыць, якiм будзе вынiк гульнi. Прадказаць жа, як складзецца сiтуацыя ў матчы, што нейкую каманду мы можам перамагчы, нельга. Патрэбна гуляць i выйграваць. Нават калi, здавалася б, няма нiякiх шанцаў.

— Канстанцiн Кальцоў сказаў, што хацеў бы, каб нашы заакiянскiя iгракi хутчэй прайгралi i далучылiся да зборнай. Вы такога ж меркавання?

— Я лiчу, што раз НХЛ — наймацнейшая лiга свету, то няхай нашы iгракi пройдуць як мага далей, хоць у вырашальную стадыю, i будуць там змагацца за кубак Стэнлi.

— Што ў Канадзе даставiць вам больш непрыемнасцяў — рознiца ў часе цi меншы памер лядовай пляцоўкi?

— Думаю, што да рознiцы памiж нашымi i канадскiмi пляцоўкамi мы звыкнемся за тыдзень. З часавымi ж паясамi будзе складаней, хоць мне даводзiлася ў чэмпiянаце Расii вылятаць позна ноччу на гульнi ў гасцях.

— У нашай зборнай практыкуюцца розныя мерапрыемствы для стварэння сяброўскай атмасферы. Цi ёсць такая практыка ў вашым клубе?

— Вядома ж. Толькi я не стану называць месцы, куды ходзiць каманда, бо iгракам яшчэ давядзецца там бываць, i не трэба, каб кожны ведаў, што гэта за месцы.

— Вы застаяцеся ў "Авангардзе" цi ўсё ж пераходзiце ў "Дынама"?

— Пакуль без каментарыяў. Яшчэ не ўсё вырашана.

— Ваша каманда даўно выбыла з гульнi ў суперлiзе. У вас няма праблем з iгравой практыкай?

— Не. Незалежна ад выступлення каманды, я трымаю сябе ў форме, трэнiруюся.

— У спартсменаў ёсць свае "фiшкi" ў абыходжаннi са сваiмi снарадамi, каб яны не падводзiлi ў патрэбны момант. Некаторыя нават размаўляюць з iмi...

— Я пакуль не дайшоў да таго, каб размаўляць са сваёй клюшкай (смяецца). Адзiная мая традыцыя — гэта парадак апранання формы. Я яго нiколi не мяняю.

— А з якой нагi на лёд выходзiце, каб у матчы выйграць?

— Галоўнае, каб са здаровай.

Ірына ПРЫМАК.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пэўна, нiкога так не чакалi ў хакейнай зборнай, як аднаго з лепшых бамбардзiраў расiйскай суперлiгi Аляксея Калюжнага. Апошнi раз у складзе нацыянальн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика