21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нікацiнавая залежнасць перадаецца ў спадчыну

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нікацiнавая залежнасць перадаецца ў спадчыну

POSTfactum

Нiкацiнавая залежнасць абумоўлена генетыкай. Да такой высновы прыйшлi незалежна адна ад адной адначасова тры даследчыя групы, якiя займалiся вывучэннем узаемасувязi ракавых захворванняў i курэння, у Рэйк’явiку, Лiёне i ў Тэхасе.

Як устанавiлi вучоныя, курэц, якi атрымаў нiкацiнавую залежнасць ад абодвух бацькоў, на 80 працэнтаў больш схiльны да раку лёгкiх, чым той чалавек, чые бацькi не курылi. Пры гэтым курцы "са спадчынай" у сярэднiм выкурваюць на дзве цыгарэты ў дзень больш i iм складаней адмовiцца ад дрэннай звычкi. Такая спадчыннасць, як мяркуюць, пры пэўных акалiчнасцях можа дрэнна сказацца на здароўi нават тых, хто вядзе здаровы лад жыцця i не курыць.

Тым аматарам нiкацiну, якiя не атрымалi благую спадчыну, асаблiва не варта цешыцца. Рызыка развiцця раку лёгкiх у iх усё роўна вышэйшая ў 10 разоў, чым у людзей, якiя не кураць (сярод апошняй катэгорыi насельнiцтва яна складае менш як 1 працэнт). Штогод ад гэтага захворвання дачасна памiрае больш як 5 мiльёнаў чалавек ва ўсiм свеце.

Вучоныя сканiравалi геномы некалькiх тысяч хворых i здаровых курцоў, а таксама людзей, якiя не маюць гэтай звычкi. Даследчыкi выказалi меркаванне, што найбольш верагоднай крынiцай мутацый, якiя прыводзяць да павелiчэння рызыкi развiцця раку лёгкiх, — пятнаццатая храмасома. Пашкоджанне гэтай храмасомы прыводзiць да развiцця раздражняльнасцi, дэпрэсiўнага настрою. Курэнне часта становiцца свайго роду лекамi для чалавека ў такой сiтуацыi. Менавiта на гэтай падставе вучоныя прапанавалi ўвесцi ў тэрапiю, якая выкарыстоўваецца для лячэння заўзятых курцоў, антыдэпрэсанты. Пакуль жа ўлады i медыкi спрабуюць змагацца з эпiдэмiяй нiкацiнавай залежнасцi, у асноўным расказваючы аб шкодзе курэння, уводзячы забарону на рэкламу тытуню i на курэнне ў грамадскiх месцах, або нават арганiзоўваючы розыгрыш каштоўных прызоў за адмову ад гэтай звычкi, але прыкметных вынiкаў гэта не прыносiць.

Мiльярдэры выбiраюць брунетак

Каб выйсцi замуж за мiльярдэра, трэба быць брунеткай. Такую параду жанчынам з амбiцыямi дае амерыканская Інтэрнэт-кампанiя Lусоs, супрацоўнiкi якой даследавалi густы найбагацейшых мужчын планеты i якiя прыйшлi да адназначнай высновы: джэнтльмены з тоўстым кашальком аддаюць перавагу лэдзi з цёмнымi валасамi.

Аўтары даследавання правялi манiторынг любоўных прыхiльнасцяў ста найболей заможных прадстаўнiкоў мужчынскай паловы i высветлiлi, што пераважная большасць з iх — 78 працэнтаў — маюць цёмнавалосых спадарожнiц жыцця. Пры гэтым 62 працэнты аддаюць перавагу шатэнкам, а 16 — пякучым брунеткам. Толькi 22 працэнты багацеяў звязалi сваё жыццё з бландзiнкамi. I нiводзiн не абраў у якасцi жонкi або сяброўкi жанчыну з рыжымi валасамi.

"Узнiкае пытанне, цi стала б Карла Брунi першай лэдзi Францыi, калi б была бландзiнкай", — пракаментаваў вынiкi даследавання дырэктар Lусоs. — Калi ўлiчыць, што i першая жонка Нiкаля Сарказi Сесiлiя была цёмнавалосай, адказ — не. Заможныя мужчыны, вядома, могуць захапляцца бялявымi нiмфамi, але жэняцца на брунетках, бо цёмны колер валасоў асацыюецца ў iх са стабiльнасцю i вернасцю.

Век Мэрылiн Манро мiнуў... П’едэстал гонару на конкурсе "Мiс свету-2007" занялi тры цёмнавалосыя красунi кiтайскага, лацiнаамерыканскага i афрыканскага выгляду. I дзяўчыны Джэймса Бонда ў апошнiх фiльмах усе як адна цёмнавалосыя.

Такiм чынам, даследаванне Lусоs пацвердзiла агульнасусветную тэндэнцыю змены мужчынскiх густаў, якая датычыцца не толькi мiльярдэраў, але i менш забяспечаных грамадзян ва ўсiм свеце. Да прыкладу, апытанне, праведзенае пару гадоў таму ў Вялiкабрытанii, дало падобныя вынiкi: 55 працэнтаў мужчын Злучанага Каралеўства сустракаюцца або хацелi б сустракацца з брунеткай, 15 працэнтаў мараць аб рыжай сяброўцы i толькi 20 — аддаюць перавагу бландзiнкам.

Сэкс i мяса спрыяюць развiццю iнтэлекту

Навукоўцы адкрылi новыя метады трэнiроўкi мозгу. Паводле меркавання аўтараў кнiгi "Навучыцеся трэнiраваць мазгi" Тэры Хорна i Саймана Уттана, лепшы спосаб развiць iнтэлект — больш займацца сэксам, есцi цёмны шакалад, а таксама халоднае мяса на сняданак.

А вось прагляд мыльных опер, частыя зносiны з ныцiкамi i дыеты на аснове абястлушчаных прадуктаў могуць самым негатыўным чынам сказацца на разумовых здольнасцях чалавека, папярэджваюць даследчыкi. Хорн i Утан таксама паспрабавалi аспрэчыць мiф аб тым, што з цягам часу працаздольнасць мозгу немiнуча пагаршаецца. Яны ўпэўненыя, што гэта не адпавядае рэчаiснасцi, i з гэтай праблемай можна змагацца.

"На працягу дзесяцiгоддзяў было прынята лiчыць, што разумовыя здольнасцi праграмуюцца на генетычным узроўнi. Але зараз высвятляецца, што яны залежаць ад ладу жыцця. У сiлах чалавека прытрымлiвацца такiх паводзiнаў i ладу жыцця, якiя б дазволiлi не толькi пазбегнуць немiнучага, як лiчылася раней, пагаршэння кагнiтыўных здольнасцяў пасля 17 гадоў, але i пастаянна паляпшаць iх на працягу ўсяго жыцця.

Зыходзячы з нашых сцвярджэнняў, чалавек вольны вырашаць, развiваць яму свае кагнiтыўныя здольнасцi або дазволiць iм памерцi", — цытуе словы навукоўцаў англiйская газета Dаilу Tеlеgrарh. У сваёй кнiзе яны разглядаюць, як дыета, асяроддзе i стрэс уплываюць на разумовыя здольнасцi. Людзям, якiя хочуць развiць свой iнтэлект, яны прапаноўваюць парады i практыкаваннi для трэнiроўкi мазгоў. Так, аўтары пiшуць, што "палавыя зносiны павышаюць ўтрыманне ў крывi гармона аксiтацына, якi "прымушае" мозг чалавека знаходзiць неардынарныя рашэннi, а характэрнае для посткаiтальнага перыяду павышэнне ўзроўню сератанiну стымулюе крэатыўнае i лагiчнае мысленне". Што датычыцца ежы, то спецыялiсты раяць есцi чорны шакалад, бо ў iм утрымлiваецца магнiй i антыаксiданты, якiя паляпшаюць забеспячэнне мозгу кiслародам.

Таксама рэкамендуецца есцi на сняданак халоднае мяса, якое напаўняе арганiзм энергiяй i спрыяе лепшаму ўсмоктванню пажыўных рэчываў.

Якая дыета прынясе карысць вашым мазгам

— Хай у вашай дыеце будзе шмат цэльназерневых прадуктаў, напрыклад кашы i пасты.

— Ешце памiдоры, у iх шмат антыаксiдантаў.

— Ешце чорныя парэчкi, яны багатыя на вiтамiн С.

— Не злоўжывайце алкаголем, ён забiвае клеткi мозгу.

— Не грэбуйце сняданкам, гэта жыццёва важны прыём ежы.

— Не ешце занадта шмат тлустай ежы.

— Не злоўжывайце таксама фастфудам i газаванымi напоямi.

Тоўстым быць карысна!

Шмат гадоў у грамадстве прапагандуецца iдэя, што з залiшняй вагой трэба змагацца. Але шырокамаштабнае новае даследаванне зрабiла фурор — яго аўтары прыйшлi да высновы, што таўстуны i таўстушкi жывуць даўжэй, пiша газета Indереndеnt.

Сенсацыйная новая праца амерыканскiх фiзiёлагаў збянтэжыла i занепакоiла службы аховы здароўя: з яе высноў бачна, што, насуперак шырокаму меркаванню, павышаная маса цела можа быць у сапраўднасцi карысная для здароўя. Вынiкi даследавання, апублiкаваныя нядаўна часопiсам Амерыканскай медыцынскай асацыяцыi, супярэчаць ледзь цi не ўсiм iншым рэкамендацыям насельнiцтву. Яны сцвярджаюць, што лiшнiя тлушчавыя адкладаннi — праўда, не празмерныя — магчыма, нават падаўжаюць жыццё.

Тыя, хто пакутлiва спрабуе захоўваць дыету i пастаянна чуе, што падтрыманне стройнасцi — найлепшы рэцэпт даўгалецця, сёння будзе здзiўлены i аблегчана ўздыхне. Праўда, трэба ўсведамляць, што празмерны лiшак вагi ў параўнаннi з нормай можа павысiць верагоднасць смерцi ад дыябету або хваробы нырак — захворванняў, якiя часта ўзаемазлучаныя, але гэтая заканамернасць не распаўсюджваецца на цэлы шэраг iншых хвароб, у тым лiку анкалагiчныя i сардэчна-сасудзiстыя, сцвярджаецца ў даследаваннi.

Строга кажучы, калi прайсцiся па поўным спiсе захворванняў, якiя могуць дачасна абарваць ваша жыццё, то паўната — вядома, не катастрафiчная — прыйдзе вам на выручку. Сутнасць у тым, кажуць навукоўцы, што сярод злёгку паўнаватых людзей смяротнасць нiжэйшая, чым сярод людзей, чыя вага нiжэйшая за норму, нашмат перавышае норму або — вось самае дзiўнае — адпавядае норме. Аспрэчыць гэтыя высновы будзе складана. Яны зробленыя на аснове аналiзу даных, назапашаных спецыялiстамi з Атланты за некалькi дзесяцiгоддзяў. У заключнай частцы артыкула, напрыклад, сказанае, што павышаная маса цела "вiдаць, спадарожнiчае значна нiжэйшай смяротнасцi ад усiх прычын".

"Звычайным людзям трэба зразумець, што ўзаемасувязi памiж паўнатой i смяротнасцю значна больш складаныя, чым мы схiльныя думаць, — сказала Кэтрын Флегол, кiраўнiк даследчай групы. — Няма нейкай унiверсальнай, стандартнай заканамернасцi, згодна з якой павышаная маса цела абавязкова павялiчвае верагоднасць вашай смерцi па любой з магчымых прычын".

Але не думайце, што вынiкi даследавання — гэтае запрашэнне адкiнуць асцярогу i наядацца без меры. Навукоўцы паспрабавалi падкрэслiць, што апiсаныя iмi пазiтыўныя наступствы датычацца толькi людзей з умерана павышанай масай цела — звычайна гэта значыць, што ваша вага перавышае рэкамендаваную пры вашым росце не больш чым на 30 фунтаў (13,5 кг), — i, вядома, не распаўсюджваюцца на тых, хто пакутуе ад атлусцення.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нiкацiнавая залежнасць абумоўлена генетыкай. Да такой высновы прыйшлi незалежна адна ад адной адначасова тры даследчыя групы, якiя займалiся вывучэнне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика