Адну ягадку бяру, а другiя спеюць
Адну ягадку бяру, а другiя спеюць
Рубрыку вядзе Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81 Сунiцы садовыя любяць i дзецi, i дарослыя. I вось самы час паклапацiцца пра будучы ўраджай. Кусты сунiц ачышчаюць ад сухога пажухлага лiсця — работа абавязковая, бо пад сухiм лiсцем гняздзяцца шкоднiкi i знаходзяцца споры хвароб. Бывалыя садаводы раяць зняць крыху зямлi з градак i не падсыпаць яе вакол кусцiкаў сунiц. У адваротным выпадку раслiна яшчэ доўга не будзе кранацца ў рост. Лепш падрыхлiце глебу мiж радкамi на глыбiню 6—8 см. Цяпер самы раз падкармiць сунiцы, даць ёй сiлы для вегетацыi. Лепш за ўсё выкарыстаць комплекснае ўгнаенне з мiкраэлементамi. Пад маладыя кусты — 2 л раствору, пад дарослыя — 2,5 л. Можна выкарыстаць раствор для клубнiкi "Эфект". Другую падкормку лепш рабiць у перыяд фармiравання кветканосаў. Для гэтага выкарыстаць каравяк, разведзены вадой (1:10), плюс паўшклянкi драўнiннага попелу. У момант цвiцення сунiц патрабуецца трэцяя падкормка. Выкарыстоўваць угнаенне тое ж, што i для другой падкормкi. Перад кожнай падкормкай раслiны палiваць звычайнай вадой. Для большасцi гатункаў сунiц садовых хопiць трох-чатырох падкормак, а вось такiя гатункi, як Лорд, Кардынал патрабуюць дадатковай падкормкi, асаблiва ў пачатку росту. Усе рамантантныя гатункi таксама патрабуюць дадатковага сiлкавання, бо ў час выспявання першага ўраджаю ў iх ужо развiваюцца кветкавыя пупышкi наступнага ўраджаю. Каб засцерагчы ягады ад шэрай гнiлi, да пачатку цвiцення з iнтэрвалам 10 дзён 2—3 разы апырскаць кусты растворам ёду (10 мл на 10 л вады). Не перашкодзiць апырскаць зялёныя лiсцiкi i каранi кусцiкаў сунiц ад тлi, кляшча, мядзянiцы настоем дзьмухаўцу: 200—300 г здробненага карэння або 400 г лiсця на 10 л вады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сунiцы садовыя любяць i дзецi, i дарослыя. I вось самы час паклапацiцца пра будучы ўраджай. Кусты сунiц ачышчаюць ад сухога пажухлага лiсця — работа а
|
|