21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бардо, Непараўнальныя i iншыя

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бардо, Непараўнальныя i iншыя

"У мяне на дачы буракi сталовыя атрымлiваюцца нясмачныя, нават крыху гаркаватыя. Якую глебу любiць гэты караняплод i якiя памылкi дапускаюць агароднiкi пры вырошчваннi?"

Марыя Свiрыдовiч, г. Мiнск.

Цяжка ўявiць святочны стол без страў з буракоў. Свае харчовыя ўласцiвасцi яны захоўваць нават пры варцы i працяглым захоўваннi.

Цэняцца тыя гатункi сталовых буракоў, якiя маюць мякаць i лiсты чырвона-фiялетавага колеру. У такiх буракоў прысутнiчае антацыян — рэчыва, якое панiжае ўзровень халестэрыну ў крывi, што з’яўляецца прафiлактыкай атэрасклерозу i важна для яго лячэння.

У залежнасцi ад гатунку буракi сталовыя бываюць рознай формы: круглыя, плоскiя, прадаўгаватыя. Гатункi Бардо, Чырвоны шар, Егiпецкая плоская, Цылiндра даюць добрыя ўраджаi на нашых глебах. I ўсё ж некалькi правiлаў варта ведаць пры вырошчваннi.

Не садзiце сталовыя буракi ў нiзкiх месцах. Яны не любяць пераўвiльгатнення. Калi ўзнiкае такая неабходнасць, то градку зрабiце высокую з глыбокiмi баразёнкамi. На пераўвiльготненых глебах у буракоў могуць загнiваць каранёвая шыйка i карэньчыкi.

Як i морква, буракi не любяць свежага гною, iнакш караняплод можа мець многа каранёў. Могуць таксама мець неiнтэнсiўную афарбоўку, яны нясмачныя, iх паражае парша. Лепш пасадзiць без гною, выкарыстоўваючы мiнеральныя ўгнаеннi, якiя змяшчаюць магнiй. Важным мiкраэлементам з’яўляецца бор. Пры яго адсутнасцi буракi спыняюць рост. Гэтыя мiкраэлементы змяшчаюцца ў попеле. Вельмi патрэбны буракам азот — у пачатку росту, калiй — у канцы вегетацыi. Фосфар лёгка засвойваецца на працягу ўсяго перыяду вегетацыi. Глеба павiнна быць нейтральнай. Калi ўзровень рН нiжэйшы за 6,5, то ўвосень градку трэба правапнаваць. Трэба нагадаць, што пры празмерным вапнаваннi буракi хварэюць на паршу. Да паршы ўстойлiвыя гатункi Бардо, Непараўнальныя, а вось Цылiндра мае тонкую лупiну, таму на паршу хварэе часта.

Добрыя папярэднiкi для буракоў — усе вiды салаты, кальрабi, цыбуля, квяцiстая i белакачанная капуста. Не садзiце буракi сталовыя на адным месцы некалькi гадоў запар. Не варта вырошчваць буракi пасля шпiнату, старайцеся не садзiць пасля караня-плодаў.

Хоць буракi пераносяць кароткачасовыя засухi, iм патрэбны палiў: на стадыi прарастання насення, у перыяд, калi ўтвараюцца каранi, i ў час фармiравання караняплодаў. Без вiльгацi караняплоды губляць сваю каштоўнасць, робяцца жорсткi i нясмачнымi.

Буракi добра пераносяць перасадку. Месца, куды вы пераносiце расаду, добра ўзрыхлiце, у раслiны, якую збiраецеся перасаджваць, злёгку абрывайце карэньчык. Для перасадкi лепш падыдуць раслiны 7—10 см, вельмi маленькiя прыжываюцца горш.

У першы месяц буракi сталовыя растуць марудна, каранi могуць браць вiльгаць i сiлкаванне з верхнiх слаёў глебы. Вось чаму патрэбна падкормка настоем каравяку, попелу цi гатовым наборам мiнеральных угнаенняў для буракоў.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У мяне на дачы буракi сталовыя атрымлiваюцца нясмачныя, нават крыху гаркаватыя. Якую глебу любiць гэты караняплод i якiя памылкi дапускаюць агар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика