Глеб блізкi да пераходу ў "Барселону"
Глеб блізкi да пераходу ў "Барселону"
Спорт-тайм Беларускi паўабаронца лонданскага "Арсенала" Аляксандр Глеб блiзкi да пераходу ў "Барселону", паведамiў прадстаўнiк футбалiста Вiнчэнца Марабiта. "Здзелка практычна завершана. "Барселона" сачыла за iм некалькi месяцаў. Шкада, што мы не змаглi ўладкаваць футбалiста ў Iталiю, яму вельмi падабаўся "Iнтар", але новы трэнер Жазэ Маўрыньё спынiў свой выбар на iншых iграках i назваў iншыя iмёны ў якасцi прыярытэтных трансферных мэтаў", — цытуюць Марабiта iспанскiя СМI. Раней паведамлялася, што iгрок i яго агент Мiкалай Шпiлеўскi сустрэлiся са спартыўным дырэктарам каталонцаў Чыкi Бегiрыстайнам у Кайзерслаўтэрне, дзе зборная Беларусi правяла таварыскi матч з камандай Германii. Футбалiст заявiў, што пакiне англiйскi клуб у сувязi з тым, што не змог адаптавацца да жыцця ў Лондане i не выйграў нiякiх трафеяў у складзе "кананiраў". Гарднеру сказалi "так" Канадскi спецыялiст Пол Гарднер прызначаны галоўным трэнерам клуба "Дынама" (Мiнск), якi восенню стартуе ў Кантынентальнай хакейнай лiзе. Кантракт падпiсаны на адзiн год з магчымасцю працягнення яшчэ на адзiн сезон. У нацыянальнай зборнай Беларусi канадзец будзе дапамагаць свайму суайчыннiку Глену Хэнлану, якi выказаў "глыбокую задаволенасць новым асiстэнтам". Чакаецца, што Гарднер прыбудзе ў Беларусь 22 чэрвеня, да гэтага мае намер прагледзець некалькi кандыдатаў у дынамаўскую каманду. 52-гадовы канадзец раней узначальваў клуб расiйскай суперлiгi "Лакаматыў" з Яраслаўля, адкуль быў звольнены ў вераснi 2007 года. "Вiцебск" перамогу не ўтрымаў Пасля паўзы, якая была выклiкана матчамi футбольнай зборнай напярэдаднi Еўра-2008, аднавiўся чэмпiянат краiны ў вышэйшай лiзе. Згуляны матчы восьмага тура. Лiдар першынства, "Вiцебск", не змог выйграць у Барысаве ў жодзiнскiх аўтазаводцаў. Адкрыўшы лiк, падапечныя Канаплёва пратрымалiся да 85-й хвiлiны, але не змаглi засцерагчы вароты ад пенальцi ў выкананнi Шаракова. Страта лiдарам двух ачкоў дазволiла праследвальнiкам наблiзiцца да вiцябчан. МТЗ-РIПА ў гасцях абыграў "Гранiт-Мiкашэвiчы" (3:1), а БАТЭ ў Салiгорску i па гульнi, i па лiку было мацнейшым за "Шахцёр" (2:0). Нечаканасць адбылася ў Магiлёве. Мiнскае "Дынама" з лiкам 1:3 прайграла "Дняпру" i апусцiлася на сёмае месца. Чацвёрты матч запар не саступае "Дынама" (Брэст). На гэты раз — перамога ў Гродне i 11-е месца ў таблiцы. На чэмпiянаце свету Беларусь i Расiя сыгралi ўнiчыю Унiчыю 26:26 завяршыўся 7 чэрвеня ў Мiнску першы матч плей-оф квалiфiкацыi мужчынскага чэмпiянату свету-2009 па гандболе памiж зборнымi Беларусi i Расii. Сапернiкi папераменна валодалi перавагай, але адарвацца больш чым на тры мячы iм не ўдалося. Сустрэча ў адказ адбудзецца 14 чэрвеня ў падмаскоўным Чэхаве. А жаночая зборная выйшла ў фiнальную частку чэмпiянату Еўропы 2008 года. 7 чэрвеня ў Цэле матч у адказ плей-оф квалiфiкацыi памiж падапечнымi Канстанцiна Шараварава i камандай Славенii завяршыўся ўнiчыю 25:25. Першая сустрэча 1 чэрвеня ў Мiнску завяршылася перамогай зборнай Беларусi з лiкам 29:25.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi паўабаронца лонданскага "Арсенала" Аляксандр Глеб блiзкi да пераходу ў "Барселону", паведамiў прадстаўнiк футбалiста Вiн
|
|