21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь прадае насельніцтву ільготныя рэсурсы па сусветнай цане?

26.08.2009 12:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля чарговага павышэння тарыфаў, электрычнасць для насельніцтва падаражэла адразу на чвэрць. Калі на пачатку года за 1 кВт/г мы плацілі 116 рублёў, то цяпер цана ўзрасла да 145 рублёў. Гэта дзіўна, таму што расійскую электраэнергію наша краіна купляе ўсяго па 4 цэнты (85 рублёў). А расійскі газ абыходзіцца дзяржаве на 86 долараў танней, чым яе жыхарам. Беларусы купляюць паліва амаль па сусветнай цане — 214 долараў за тысячу кубаметраў.

Нагадаем, што тарыфы павысілі задняй датай. І гэта нягледзячы на тое, што ліміт у 5 долараў, пра які казаў Аляксандр Лукашэнка, быў вычарпаны яшчэ на пачатку года. Эканамічнага абгрунтавання неабходнасці падняць тарыфы няма. А Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі каментаваць павышэнне кошту сваіх паслуг адмаўляецца.

Іронія заключаецца ў тым, што ратунку не варта чакаць нават ад закона “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг”. Да росту тарыфаў ён не мае ніякага дачынення, патлумачыла Еўрарадыё адна з распрацоўшчыкаў закона, дэпутат Вольга Абрамава:

“Тарыфы вызначае Савет Міністраў. Гэта абсалютна розныя епархіі… Тут маецца на ўвазе абарона правоў спажыўцоў у сферы камунальных паслуг, у плане ведання сваіх правоў, абавязкаў, а таксама спосабаў дзеяння па абароне сваіх правоў”.

Дэпутат пагадзілася з тым, што павышэнне тарыфаў - мера непапулярная, але тым не менш назвала яе “аб’ектыўнай неабходнасцю”:

“Хоць аднаго грамадзяніна можа радаваць павышэнне тарыфаў? Тым не менш, гэта аб’ектыўная неабходнасць. Гэта зразумела, што і надалей тарыфы будуць павышацца…

Міжнародныя фінансавыя інстытуты па рэфармаванні эканомікі даўно патрабуюць, каб грамадзяне выйшлі на 100%-ую аплату кошту камунальных паслуг. А ў Беларусі гэта лічба істотна меншая. Тут акурат сацыяльная місія дзяржавы вельмі істотна не супадае з патрабаваннямі міжнародных фінансавых структур”.

Вольга Абрамава рост тарыфаў параўноўвае з горкімі лекамі, прымаць якія тым не менш неабходна:

“Ёсць нейкія лекі, якія выключна горкія… Але іх неабходна прымаць, што паробіш… Радасці гэта, натуральна, ні ў каго не выклікае. Кампенсавацца гэта будзе з боку дзяржавы ростам заробкаў, пенсій і іншых выплат”.

Кампенсаваць дзяржаве давядзецца шмат. Эканамісты “ПРАЙМ-ТАСС” падлічылі, што калі супаставіць заробак з ростам цэнаў на паслугі ЖКГ, беларус цяпер павінен атрымоўваць больш за 2000 долараў у месяц:

“Напрыклад, пяць год таму вы зараблялі 500 долараў, але зразумела, што згодна з пакупніцкай здольнасці 500 долараў у той час і сёння - не адно і тое ж.

У Беларусі за перыяд з 2002 года тарыфы ЖКГ узраслі прыкладна ў 6 разоў, адпаведна долар патаннеў у адносінах да тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў 4,5 разу. Такім чынам атрымоўваецца, што заробак у памеры 500 долараў у тыя гады, каб захаваць сваю пакупную здольнасць у адносінах да тарыфаў ЖКГ, павінен складаць цяпер не менш за 2300 долараў”.

І гэтыя падлікі былі зроблены яшчэ да апошняга росту тарыфаў.

Галоўным аргументам неабходнасці павышэння тарыфаў з’яўляецца тое, што насельніцтва Беларусі пакрывае нібыта ўсяго каля 32% сабекошту паслуг ЖКГ. Цікава, што пры гэтым па дадзеных Мінстату ў 1-м квартале прыбытак арганізацый Мінжылкамгасу павялічыўся на 45,2% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года. А рэнтабельнасць на некаторых прадпрыемствах склала ажно 36%. Стратных арганізацый у сістэме ЖКГ увогуле няма.

Незразумела, навошта павышаць тарыфы пры такой высокай рэнтабельнасці. І якім чынам камунальнікі яе ўвогуле дасягаюць, калі, па іх словах, насельніцтва вяртае ўсяго траціну ад усіх выдаткаў? Наста Ігнатовіч





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля чарговага павышэння тарыфаў, электрычнасць для насельніцтва падаражэла адразу на чвэрць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика