Фарбы Радзімы
Фарбы Радзімы
Вынiковая выстава Мiжнароднага пленэра па жывапiсе "Вобраз Радзiмы ў выяўленчым мастацтве" адкрылася ў нядзелю 15 чэрвеня ў Магiлёўскiм мастацкiм музеi iмя Масленнiкава. Прыгожыя хаткi Сёлета пленэр праводзiўся ўжо 13-ы раз: у iм бралi ўдзел 30 мастакоў з 9 краiн. Пленэр быў прысвечаны 80-годдзю народнага мастака Расii Валянцiна Сiдарава. Праца доўжылася месяц: паводле традыцыi, два тыднi мастакi былi на Акадэмiчнай дачы iмя Рэпiна ў Цвярской вобласцi, а яшчэ два тыднi ўдзельнiкаў пленэра прымаў Горацкi раён. Мастакам вельмi спабадалiся Гораччына i ўзровень арганiзацыйнай працы: творчыя людзi былi пазбаўленыя любых бытавых праблем i забяспечвалiся з першай просьбы транспартам i ўвогуле ўсiм неабходным. — Мой вобраз Радзiмы — гэта вёска Нiкольск у Дрыбiнскiм раёне, дзе я нарадзiўся, — расказаў старшыня Горацкага райвыканкама Мiхаiл Анiкееў. — У гэтых маляўнiчых мясцiнах прайшло маё дзяцiнства, там я стаў на ногi i пачаў свой працоўных шлях. І вельмi прыемна, што мастак Уладзiмiр Латынцаў намаляваў маю родную вёску i падарыў асабiста мне карцiну. Цяпер яна будзе ўпрыгожваць мой дом. Польскi мастак Марыян Яжэмбскi прыехаў у Магiлёў з Чанстахова. Ён аб’ехаў увесь свет, але ў суседняй Беларусi апынуўся ўпершыню. — Тут сардэчныя людзi i неверагодная прырода, асаблiва бярозы, — расказаў пан Марыян на выставе. — А ў старажытным Мсцiславе дзiвосныя касцёлы i прыгожыя халупкi (па-вашаму — хаткi). Цяпер мастак усiм дорыць вiзiтоўку са сваiм здымкам каля мсцiслаўскай хаты на перакрыжаваннi вулiц Ленiна i Маркса. А яго арыгiнальныя карцiны — неверагодных цёмных колераў, дзе пануюць адценнi карычневага — адразу прыцягнулi ўвагу публiкi на выставе. Джукiч i Кустурыца Паглядзець на вынiкi мiжнароднага пленэра ў Магiлёў прыехалi прадстаўнiкi дыпламатычнага корпуса. Надзвычаны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Сербiя Срэчка Джукiч — часты госць Магiлёўшчыны. Яго жонка мастачка Вера Джукiч ужо некалькi разоў брала ўдзел у пленэрах. Пасол выявiў сябе добрым знаўцам беларускага i ўвогуле славянскага жывапiсу. "Я вельмi люблю пейзажы", — прызнаўся ён. Акрамя, натуральна, працы жонкi, Срэчка Джукiч адзначыў карцiну "Таюць снягi" Аляксандра Захаранкi i ўсiх мастакоў сям’i Масленнiкавых. Вiды сучаснага Магiлёва маладога Паўла Масленнiкава, унука вядомага мастака, пасол назваў "цёплымi i нястомнымi". Акрамя як пра мастацтва, магiлёўскiя журналiсты настойлiва пыталiся ў Срэчкi Джукiча пра... Эмiра Кустурыцу. Справа ў тым, што калiсьцi пасол Сербii абяцаў на сваёй прэс-канферэнцыi ў Магiлёве прывезцi ў Беларусь вядомага сербскага рэжысёра, ды яшчэ разам з яго музычнай камандай. Прыхiльнiкi творчасцi Кустурыцы на гэта абяцанне не забылiся. — А як вы даведалiся, што я лiтаральна днямi вёў перамовы аб прыездзе Эмiра Кустурыцы? — усмiхнуўся ў адказ Срэчка Джукiч. — Ён апошнiм часам быў вельмi заняты: рабiў фiльм пра Марадону. А мы хочам, каб Эмiр прыехаў на фестываль "Лiстапад" са сваёй стужкай "Запавет". Веснавая свежасць карцiн Старшыня арганiзацыйнага камiтэта пленэра намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз зрабiў выснову, што пленэр удаўся i быў плённым. Галоўныя задачы гэтага культурнага мерапрыемства ён бачыць у выхаваннi людзей, падтрыманнi духоўнай сiлы, сяброўстве памiж народамi. — Кожны мастак — гэта iндывiдуальнасць, асоба, i ў кожнага свой непаўторны стыль, — падзялiўся сваiмi ўражаннямi ад выставы Анатоль Глаз. — Асабiста мне спадабалiся карцiны беларуса Юрыя Пiскуна i армянкi Гульнары Сарыбекян. Але работы ўсiх мастакоў непадобныя адна на адну, проста дзiвосныя! Будуць i наступныя пленэры, i мы гатовы ўзяць на сябе ўсе клопаты i забяспечыць мастакам камфорт, а яны няхай твораць на радасць людзям. Удзячныя ўдзельнiкi пленэра падаравалi старшынi аргкамiтэта карцiну — зялёны сад, якi квiтнее. Увогуле на выставе было шмат работ з яркай веснавой зелянiнай, квiтнеючымi бэзам i дрэвамi. Пленэр упершыню заспеў веснавы час, i свежыя фарбы адроджанай прыроды перанеслiся ў мастацкiя творы. Сярод iншых вылучалiся карцiны бабруйскага мастка i керамiста Анатоля Концуба, якi маляваў казачны вобраз сваёй Радзiмы. — Так, я даў волю сваёй фантазii, — пагадзiўся Анатоль. — I вельмi добра, што мы такiя розныя. Якраз каштоўнасць пленэра ў тым, што мастакi, якiя па сутнасцi адарваныя ад свету ў сваёй майстэрнi, маюць магчымасць зносiцца i вучыцца адзiн у аднаго. Тут мы, наадварот, адарваныя ад усiх праблем. I праца ад таго плённая: кожны мастак вязе дадому каля дзесятка работ. Прычым тры карцiны застаюцца ў мастацкiм музеi: дзве дорым i адну набываюць. Пленэр за акiянам Юбiляр Валянцiн Сiдараў прыехаў на адкрыццё выставы ў Магiлёў. Яго вiншавалi з днём нараджэння i ўручылi ў падарунак дарожны партфель — за рухомы i падзвiжнiцкi лад жыцця. Усе дзякавалi лiдару Саюза мастакоў Расii за ўвагу да магiлёўскага пленэра. — Я хачу перафразаваць Iвана Тургенева i сказаць, што ў час цяжкасцяў i сумненняў падтрымкай i апiрышчам нам з’яўляецца прыгажосць роднай зямлi, — сказаў Валянцiн Сiдараў. — I няхай пленэр пашырае свае межы. Правесцi яго ў Венесуэле альбо на Кубе? Чаму не! Гэту iдэю, задаецца, прыхiльна прынялi надзвычайныя i паўнамоцныя паслы Венесуэлы i Рэспублiкi Куба, якiя прыехалi ў Магiлёў. — Цудоўная iдэя, — сказаў карэспандэнту "Звязды" пасол Венесуэлы Амерыка Дыяс Нуньес. — У нас добрыя ўмовы для мастакоў: шмат святла i сонца, багацце фарбаў. Што ж, магчымасць арганiзаваць пленэр ёсць, над гэтым трэба працаваць. А пакуль мы гатовыя даслаць на наступны магiлёўскi пленэр свайго мастака. Дарэчы, сам Амерыка Дыяс Нуньес калiсьцi займаўся жывапiсам, пакуль не пайшоў у палiтыку. Але на пытанне, што ўсё ж цiкавей, доўга не думаў: "Безумоўна, жывапiс!" — Тут на карцiнах я ўбачыў цудоўную прыроду, — адзначыў пасол Кубы Амар Медзiна Куiнтэра. — Так, добра было б дапоўнiць зялёныя пейзажы блакiтнымi марскiмi даляглядамi маёй краiны. Але Куба адсюль далёка — праз акiян. Хоць iдэя пленэра прывабная: зблiжэнне народаў праз мастацтва, якое дапамагае зразумець iншых людзей. Яно дапаможа iснаваць у нашым цяпер, пагадзiцеся, крыху вар’яцкiм свеце. Iлона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiковая выстава Мiжнароднага пленэра па жывапiсе "Вобраз Радзiмы ў выяўленчым мастацтве" адкрылася ў нядзелю 15 чэрвеня ў Магiлёўскiм маст
|
|