21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Даеш школьнiкам два гарантаваныя выхадныя?

26.08.2009 10:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даеш школьнiкам два гарантаваныя выхадныя?

Палеміка

 

Азнаёмiўся ў "Звяздзе" з iнфармацыяй аб праекце рашэння аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi. На маю думку, школа зусiм нядаўна ўступiла ў чарговую перабудову, толькi-толькi прыцерлася да новаўвядзенняў. I зноў — рэформа... Адукацыю ў дзеючым фармаце ўжо можна лiчыць самадастатковай i плённай — сённяшняя агульнаадукацыйная сярэдняя школа выпускае i ў горадзе, i ў вёсцы сталых, адукаваных, выхаваных юнакоў i дзяўчат.

Паводле з той iнфармацыі, якая была агучана, варта чакаць увядзення для ўсiх пяцiдзённага вучэбнага тыдня, але школьны тыдзень для вучняў усё роўна застанецца шасцiдзённым. А гэта значыць, што ў суботу дзецям давядзецца iсцi ў школу. Дзiўна атрымлiваецца: у бацькоў, ды i ўвогуле ўсiх дарослых — два законныя днi адпачынку, а ў дзяцей — толькi адзiн. Школьнiкi зусiм не маюць свайго вольнага часу. Выспацца ўдосталь яны могуць толькi ў нядзелю. Кожны дзень дзецi ўстаюць у 7.00—7.30, дамоў вяртаюцца ў 15 гадзiн i нават пазней i... адразу за ўрокi. Ёсць у гэтым заганным распарадку школьнiкаў яшчэ адзiн вельмi адмоўны фактар. У суботу, у свой выхадны, бацькi застаюцца сам-насам. Пра якое паўнацэннае выхаванне ў сям’i можа весцiся гаворка, калi на зносiны з дзiцем у бацькоў застаецца ўсяго адзiн дзень — нядзеля, а дзецям яшчэ  трэба паспець падрыхтавацца ў свой адзiны выхадны да новых урокаў. I навошта ўсе гэтыя разважаннi розных чыноўнiкаў, спецыялiстаў НДI, педагагiчных лабараторый i псiхолагаў наконт умацавання ролi сям’i. Дык, у рэшце рэшт, няхай шосты дзень будзе ў школьнiкаў выхадным, без усялякiх "абавязалак" прыходзiць у школьныя гурткi, секцыi i ўдзельнiчаць у розных мерапрыемствах для "галачкi". Няхай у суботу дзецi паедуць з бацькамi на прыроду, на дачу, наведаюць разам музей, тэатр, каб наталiцца радасцю ўзаемных зносiнаў. Дзяцiнства ж ужо нiколi не паўторыцца. Многiя дзецi наведваюць спартыўныя секцыi, займаюцца мастацтвам, музыкай, маляваннем па-за сценамi навучальных устаноў. I гэтыя ўменнi спатрэбяцца iм, магчыма, не менш, чым веды, набытыя ў школе.

Аўтары новай школьнай рэформы збiраюцца аднесцi паглыбленае навучанне школьных прадметаў на факультатывы. Гэта вельмi сумнiўны крок, якi не прынясе чаканага вынiку. Камiсiя па распрацоўцы праекта дэкрэта паведамiла, што плануецца знiжэнне тыднёвай нагрузкi на настаўнiкаў на дзве гадзiны. Хацелася б таксама, каб знайшоўся i спосаб зменшыць вагу школьных ранцаў, асаблiва для вучняў 5—9 класаў. Бо калi насiць штодня па 10 кiлаграмаў падручнiкаў, то нiякая спартыўная секцыя не дапаможа выратаваць здароўе...

Мiкола ДУБОЎСКI, г. Мiнск. 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Азнаёмiўся ў "Звяздзе" з iнфармацыяй аб праекце рашэння аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыi. На маю думку, школа зусiм нядаўна ўс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика