21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закон Рэспублiкi Беларусь

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях арганiзацыi работы з грамадзянамi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 мая 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 4 чэрвеня 2008 года

Артыкул 1. Частку другую артыкула 9 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiстапада 2001 года "Аб пахаваннi i пахавальнай справе" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 107, 2/804) выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Выплата дапамогi (матэрыяльнай дапамогi) на пахаванне ажыццяўляецца ў тэрмiны i парадку, якiя ўстаноўлены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, за кошт сродкаў, прадугледжаных часткай другой артыкула 8 гэтага Закона.".

Артыкул 2. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 2001 года "Аб зброi" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 109, 2/810; 2007 г., № 6, 2/1299) наступныя змяненнi:

1. У частцы першай артыкула 5 словы "пагранiчных войсках" замянiць словамi "органах пагранiчнай службы".

2. У артыкуле 14:

часткi дзесятую i адзiнаццатую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Пры рэгiстрацыi агнястрэльнай зброi, газавых пiсталетаў i рэвальвераў, сiгнальнай зброi, а таксама паляўнiчай i спартыўнай пнеўматычнай зброi грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь органам унутраных спраў па месцы жыхарства выдаецца дазвол на iх захоўванне i нашэнне тэрмiнам на тры гады на падставе дакументаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

Пералiк дакументаў, якiя прадстаўляюцца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь у орган унутраных спраў па месцы жыхарства для атрымання дазволу на набыццё грамадзянскай зброi, вызначаецца заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.";

з абзаца сёмага часткi трынаццатай слова "пастаяннага" выключыць.

3. У частцы першай артыкула 15 словы "на падставе хадайнiцтваў дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы дзяржавы, грамадзянамi якой яны з’яўляюцца" замянiць словамi "у парадку, якi ўстаноўлены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь".

4. У частцы першай артыкула 22 словы "пагранiчных войскаў" i "Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў" замянiць адпаведна словамi "органаў пагранiчнай службы" i "Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта".

Артыкул 3. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2004 года "Аб натарыяце i натарыяльнай дзейнасцi" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2004 г., № 120, 2/1055; 2006 г., № 78, 2/1212; 2008 г., № 14, 2/1412) наступныя змяненнi i дапаўненне:

1. У артыкуле 531:

частку пятую пункта 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Выпатрабаванне звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, ажыццяўляецца натарыусам не пазней за дзень, якi iдзе за днём звароту асобы па ажыццяўленне гэтых дзеянняў, а ў выпадку, калi заканадаўствам прадугледжана плата за выдачу такiх звестак i (або) дакументаў, — не пазней за дзень, якi iдзе за днём прадстаўлення асобай натарыусу дакумента, што пацвярджае ўнясенне платы за iх выдачу.";

пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"3. У выпадку, калi заканадаўствам прадугледжана плата за выдачу звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў, натарыус выпатрабуе гэтыя звесткi i (або) дакументы пасля прадстаўлення яму асобай, якая звярнулася па ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, дакумента, што пацвярджае ўнясенне платы за iх выдачу. Указаны дакумент накiроўваецца натарыусам у дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь адначасова з запытам аб прадстаўленнi звестак i (або) дакументаў, неабходных для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў.".

2. У пункце 1 артыкула 54:

частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"У выпадку выпатрабавання натарыусам звестак i (або) дакументаў, указаных у частцы трэцяй пункта 1 артыкула 531 гэтага Закона, тэрмiн ажыццяўлення натарыяльнага дзеяння не павiнен перавышаць аднаго месяца з дня звароту асобы па ажыццяўленне гэтага дзеяння, а ў выпадку, калi заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь прадугледжана плата за выдачу такiх звестак i (або) дакументаў, — аднаго месяца з дня прадстаўлення асобай натарыусу дакумента, што пацвярджае ўнясенне платы за iх выдачу.";

дапоўнiць пункт часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Калi асоба, якая звярнулася па ажыццяўленне натарыяльнага дзеяння, з’явiлася для ажыццяўлення гэтага дзеяння пасля заканчэння тэрмiну, указанага ў частцы трэцяй гэтага пункта, натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца натарыусам у тым выпадку, калi тэрмiн дзеяння звестак i (або) дакументаў, неабходных для яго ажыццяўлення, не скончыўся.".

Артыкул 4. Абзац шосты артыкула 12 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 25 снежня 2005 года "Аб ахове раслiн" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 6, 2/1174) выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"устанаўлiвае парадак выдачы фiтасанiтарных сертыфiкатаў, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi;".

Артыкул 5. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 года "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 94, 2/1222; 2007 г., № 264, 2/1377) наступныя змяненнi i дапаўненне:

1. У артыкуле 3:

частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Рэгiстрацыя грамадзян у якасцi беспрацоўных ажыццяўляецца па iх месцы жыхарства органамi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне пры асабiстым звароце. Пры рэгiстрацыi беспрацоўным грамадзянiн прад’яўляе дакументы, прадугледжаныя заканадаўчымi актамi.";

частку другую дапоўнiць словамi ", калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi".

2. З абзаца дзевятага часткi першай артыкула 25 слова "пастаяннае" выключыць.

Артыкул 6. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

20 чэрвеня 2008 года, г. Мiнск.

№ 348 — З

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях арганiзацыi работы з грамадзянамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика