Парадак прадастаўлення гарантый Урада па банкаўскіх крэдытах у Беларусi зменены
Парадак прадастаўлення гарантый Урада па банкаўскіх крэдытах у Беларусi зменены
Гарантыi Ўрада Беларусi будуць прадастаўляцца па крэдытах, якiя выдаюцца банкамi, на ўсю суму крэдыту, а таксама на працэнты за карыстанне крэдытам. Такая норма змяшчаецца ў падпiсаным Прэзiдэнтам Беларусi Ўказе № 359 ад 30 чэрвеня 2008 года "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення гарантый Урада Рэспублiкi Беларусь па крэдытах, якiя выдаюцца банкамi Рэспублiкi Беларусь". Нарматыўным актам прадугледжваецца надыход адказнасцi гаранта па крэдытах, што выдаюцца пад гарантыi ўрада да 1 студзеня 2009 года — не раней дня, наступнага за днём завяршэння тэрмiну вяртання крэдыту, а па крэдытах, якiя выдаюцца пад гарантыi Савета Мiнiстраў пасля 1 студзеня 2009 года — пры невыкананнi чарговага плацяжу па крэдыту i налiчаных працэнтах за карыстанне iм. Указ прадугледжвае выключэнне гарантый Урада па замежных пазыках i гарантый Савета Мiнiстраў, мясцовых органаў па крэдытах, якiя выдаюцца банкамi краiны, з пералiку мераў дзяржаўнай падтрымкi. Падпiсаны нарматыўны акт адносiць плацяжы ў кошт пагашэння запазычанасцi па банкаўскiх крэдытах, выдадзеных пад гарантыi ўрада i мясцовых банкаў, у першую групу чарговасцi. Пры гэтым банкi будуць спаганяць з усiх рахункаў юрыдычных асобаў — крэдытаатрымальнiкаў запазычанасць па выкананых бюджэтных гарантыях з наступным пералiчэннем грашовых сродкаў у адпаведныя бюджэты. За Мiнiстэрствам фiнансаў замацоўваецца права змяншаць памер фiнансавання юрыдычных асобаў — крэдытаатрымальнiкаў, калi яны фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, на сумы праведзеных плацяжоў па гарантыях Савета Мiнiстраў. Указ выдадзены ў мэтах своечасовага вяртання крэдытаў i ўключэння гэтых сродкаў у працэс далейшага крэдытавання эканомiкi, павышэння ўзроўню плацежнай дысцыплiны, а таксама забеспячэння кантролю за гэтымi працэсамi з боку органаў дзяржкiравання. Указ уступае ў сiлу з 1 лiпеня 2008 года, за выключэннем некаторых пунктаў, якiя ўступаюць у сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарантыi Ўрада Беларусi будуць прадастаўляцца па крэдытах, якiя выдаюцца банкамi, на ўсю суму крэдыту, а таксама на працэнты за карыстанне крэдытам. Т
|
|