Закон Рэспублiкi Беларусь
Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 23 мая 2008 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 4 чэрвеня 2008 годаАртыкул 1. Унесцi ў Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1998 года (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 7—9, ст. 101; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2002 г., № 62, 2/853; 2003 г., № 8, 2/932; 2004 г., № 137, 2/1065; 2006 г., № 18, 2/1196; № 107, 2/1235; № 122, 2/1257; 2007 г., № 4, 2/1290; № 132, 2/1330) наступныя дапаўненнi i змяненнi: 1. У артыкуле 1: частку чацвёртую пункта 1 дапоўнiць словамi ", адвакацкая дзейнасць, прыватная натарыяльная дзейнасць"; пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "4. Да маёмасных адносiнаў, заснаваных на ўстаноўленым заканадаўствам адмiнiстрацыйным падпарадкаваннi аднаго боку другiм, уключаючы падатковы i бюджэтныя адносiны, грамадзянскае заканадаўства не прымяняецца, калi iншае не прадугледжана заканадаўствам.". 2. Пункт 1 артыкула 19 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Месцам жыхарства грамадзянiна прызнаецца месца знаходжання (адрас) жылога памяшкання, права валодання, распараджэння i (або) карыстання якiм узнiкла ў грамадзянiна па падставах, устаноўленых заканадаўчымi актамi, або населены пункт, дзе гэты грамадзянiн пастаянна або пераважна пражывае, а пры немагчымасцi ўстанавiць такое месца — месца жыхарства (пры яго адсутнасцi — месца знаходжання), указанае ў дакуменце, якi засведчвае асобу, або iншым дакуменце аб рэгiстрацыi, або месца знаходжання маёмасцi гэтай асобы.". 3. Артыкул 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 28. Права распараджэння банкаўскiмi ўкладамi (дэпазiтамi) на iмя малалетнiх Банкаўскiмi ўкладамi (дэпазiтамi), унесенымi кiм-небудзь на iмя малалетнiх, распараджаюцца iх бацькi, усынавiцелi або апекуны з выкананнем правiлаў, прадугледжаных артыкулам 35 гэтага Кодэкса, а таксама ўкладчык (у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам або дагаворам)". 4. У пункце 1 артыкула 44: першы сказ дапоўнiць словамi ", якая прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгiстрацыю ў якасцi юрыдычнай асобы або прызнана такiм заканадаўчым актам"; другi сказ выключыць. 5. З часткi другой пункт 4 артыкула 46 словы "Рэспублiкi Беларусь" выключыць. 6. У пункце 2 артыкула 471: у частцы першай словы "грашовую ацэнку" замянiць словамi "ацэнку iх кошту"; у частцы другой: словы "Грашовая ацэнка ўкладу" замянiць словамi "Ацэнка кошту неграшовага ўкладу"; пасля слова "экспертызе" дапоўнiць частку словамi "дакладнасцi такой ацэнкi". 7. У артыкуле 50: у частцы другой пункта 1: пасля слоў "назва Рэспублiкi Беларусь," дапоўнiць частку словамi "слоў "нацыянальны" i "беларускi","; слова "дапускаецца" замянiць словам "дапускаюцца"; пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Месца знаходжання юрыдычнай асобы вызначаецца месцам знаходжання яго пастаянна дзеючага выканаўчага органа (адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка, населены пункт, а таксама дом, кватэра або iншае памяшканне, калi яны маюцца), а ў выпадку адсутнасцi пастаянна дзеючага выканаўчага органа — iншага органа або асобы, якiя маюць права дзейнiчаць ад iмя юрыдычнай асобы без даверанасцi."; пункт 4 выключыць. 8. У артыкуле 53: пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Рэарганiзацыя юрыдычнай асобы (злiццё, далучэнне, раздзяленне, выдзяленне, ператварэнне) можа быць ажыццёўлена па рашэннi яго заснавальнiкаў (удзельнiкаў) або органа юрыдычнай асобы, упаўнаважанай на тое ўстаноўчымi дакументамi, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi, — па рашэннi ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, у тым лiку суда."; у пункце 2: частку першую выключыць; у частцы другой словы "Калi заснавальнiкi" замянiць словамi "2. Калi заснавальнiкi". 9. Пункт 6 артыкула 63 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "6. Ацэнка кошту неграшовага ўкладу ўдзельнiка гаспадарчага таварыства праводзiцца па ўзгадненнi памiж заснавальнiкамi (удзельнiкамi) таварыства i ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, падлягае экспертызе дакладнасцi такой ацэнкi.". 10. У пункце 4 артыкула 90: частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "4. Для праверкi i пацвярджэння дакладнасцi бухгалтарскай (фiнансавай) справаздачнасцi таварыства з абмежаванай адказнасцю яно мае права, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi, абавязана прыцягваць аўдытарскую арганiзацыю (аўдытара — iндывiдуальнага прадпрымальнiка). Аўдыт дакладнасцi бухгалтарскай (фiнансавай) справаздачнасцi таварыства можа быць таксама праведзены па патрабаваннi любога з яго ўдзельнiкаў."; у частцы другой словы "аўдытарскiх праверак" замянiць словам "аўдыту". 11. У пункце 2 артыкула 92: частку першую пасля слоў "не прадугледжана" дапоўнiць словамi "заканадаўчымi актамi або"; першы сказ часткi другой дапоўнiць словамi "або калi iншае не ўстаноўлена законамi або актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь". 12. Частку першую пункта 1 артыкула 97 дапоўнiць словамi ", а ў выпадку размяшчэння дадаткова выпускаемых акцый за кошт уласных сродкаў гэтага таварыства i (або) яго акцыянераў, а таксама ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi, — закрытае размяшчэнне дадаткова выпускаемых акцый (сярод абмежаванага кола асобаў)". 13. Пункт 2 артыкула 102 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Абмежаваннi на выпуск акцыянернымi таварыствамi аблiгацый могуць быць устаноўлены заканадаўчымi актамi.". 14. У пункце 5 артыкула 103: частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "5. Акцыянернае таварыства, абавязанае ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб акцыянерных таварыствах публiкаваць для ўсеагульнага ведама дакументы, указаныя ў частцы другой пункта 1 артыкула 97 гэтага Кодэкса, павiнна штогод праводзiць аўдыт дакладнасцi гадавой бухгалтарскай (фiнансавай) справаздачнасцi."; у частцы другой словы "Аўдытарская праверка" i "павiнна быць праведзена" замянiць адпаведна словамi "Аўдыт" i "павiнен быць праведзены"; у частцы трэцяй словы "аўдытарскiх праверак" замянiць словам "аўдыту". 15. Частку другую пункта 1 артыкула 111 дапоўнiць другiм сказам наступнага зместу: "Выплата кошту паю або выдача iншай маёмасцi члену вытворчага кааператыва, якi выходзiць са складу i прымяняе спрошчаную схему падаткаабкладання без вядзення бухгалтарскага ўлiку, праводзiцца пасля заканчэння фiнансавага года без зацвярджэння бухгалтарскага балансу гэтага кааператыва.". 16. Артыкул 144 дапоўнiць часткай чацвёртай наступнага зместу: "Да адносiнаў, звязаных з простымi i пераводнымi вэксалямi, гэты Кодэкс прымяняецца ў частцы, не ўрэгуляванай нормамi заканадаўчых актаў аб абарачэннi простых i пераводных вэксаляў.". 17. У артыкуле 147: у назве артыкула словы "па каштоўнай паперы" замянiць словамi ", засведчаных каштоўнай паперай"; у пункце 2 словы "права па каштоўнай паперы" замянiць словамi "правы, якiя засведчаныя каштоўнай паперай"; у пункце 3: у частцы першай словы "па ордэрнай каштоўнай паперы" замянiць словамi ", засведчаныя ордэрнай каштоўнай паперай,"; у частцы другой словы "па каштоўнай паперы" замянiць словамi ", засведчаныя каштоўнай паперай". 18. У артыкуле 186: частку другую пункта 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Даверанасцi на атрыманне грамадзянамi выплат у банках або нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацыях могуць быць засведчаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, таксама банкам або нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыяй, у якiх адкрыты бягучы (разлiковы) банкаўскi рахунак або размешчаны банкаўскi ўклад (дэпазiт)."; частку першую пункта 5 дапоўнiць другiм сказам наступнага зместу: "Кiраўнiк юрыдычнай асобы ў межах сваёй кампетэнцыi дзейнiчае ад яго iмя без даверанасцi.". 19. Падпункт 2 артыкула 209 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2) патрабаваннi ўкладчыкаў да банка або нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi аб вяртаннi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў);". 20. У пункце 3 артыкула 226: частку першую дапоўнiць словамi ", калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi"; частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Права камунальнай уласнасцi на безгаспадарчую нерухомую рэч можа быць прызнана судом.". 21. У пункце 2, часткi першай пункта 3 артыкула 228, пункце 1 артыкула 229, пунктах 1 i 2 артыкула 231 слова "мiлiцыя" замянiць словамi "орган унутраных спраў" у адпаведным склоне. 22. Артыкул 246 дапоўнiць пунктам 6 наступнага зместу: "6. Заканадаўчымi актамi, якiя рэгулююць пытаннi рэканструкцыi жылых дамоў, могуць устанаўлiвацца iншыя правiлы, чым прадугледжаныя гэтай главой.". 23. У артыкуле 274: пункт 1 дапоўнiць словамi ", а ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам або дагаворам, i iншая маёмасць"; пункт 3 пасля слоў "маюць права" дапоўнiць словамi ", а ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках абавязаны". 24. У артыкуле 276: пункт 1 пасля слоў "або дзяржаўнае аб’яднанне" дапоўнiць словамi ", а ў выпадках, якiя вызначаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, iншая юрыдычная асоба"; у пункце 2: у частцы першай: словы ", якi знаходзiцца ў гаспадарчым распараджэннi," выключыць; пасля слоў "кiраўнiка" i "якi належыць" дапоўнiць частку адпаведна словамi "унiтарнага" i "унiтарнаму"; частку другую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Уласнiк маёмасцi, якая знаходзiцца ў гаспадарчым распараджэннi, ажыццяўляе кантроль за выкарыстаннем па назначэннi i захаванасцю гэтай маёмасцi, а таксама мае права на атрыманне часткi прыбытку ад яго выкарыстання."; у пункце 3: у частцы першай словы "Унiтарнае прадпрыемства, дзяржаўнае аб’яднанне" замянiць словамi "Юрыдычныя асобы"; у частцы другой словы "прадпрыемству або дзяржаўнаму аб’яднанню" замянiць словамi "юрыдычным асобам на праве гаспадарчага распараджэння". 25. У пункце 1 артыкула 279 словы "па каштарысе" замянiць словамi ", калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi". 26. У пункце 1 артыкула 281 словы "такое прадпрыемства" i "маёмасць" замянiць адпаведна словамi "юрыдычная асоба, якой гэта прадпрыемства належыць на праве гаспадарчага распараджэння, калi iншае не ўстаноўлена Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь," i "прадпрыемства". 27. З часткi другой пункта 1 артыкула 298 слова "ЭКЮ," выключыць. 28. У пункце 1 артыкула 320 слова "ацэнка" замянiць словам "кошт". 29. Пункт 4 артыкула 321 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "4. Пры iпатэцы зямельнага ўчастка права закладу распаўсюджваецца на капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), якiя знаходзяцца або ўзводзяцца на гэтым участку, або на незавершаныя закансерваваныя капiтальныя пабудовы, калi iншае не ўстаноўлена ў адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.". 30. У частцы другой пункта 2 артыкула 325: слова "сапраўднай" выключыць; словы "сумы, у якую быў ацэнены прадмет закладу пры перадачы яго закладатрымальнiку" замянiць словамi "яго кошту, указанаму ў дагаворы". 31. Частку другую пункта 4 артыкула 331 пасля слова "яго" дапоўнiць словам "кошту". 32. У частцы другой пункта 3 артыкула 339 словы "у поўнай суме iх ацэнкi" замянiць словамi "па кошце". 33. Частку другую пункта 1 артыкула 402 пасля слоў "як iстотныя" дапоўнiць словамi ", неабходныя або абавязковыя". 34. Артыкул 418 дапоўнiць пунктам 6 наступнага зместу: "6. Заканадаўчымi актамi можа ўстанаўлiвацца iншы парадак арганiзацыi i правядзення таргоў.". 35. Артыкул 495 дапоўнiць пунктам 3 наступнага зместу: "3. Заканадаўчымi актамi можа ўстанаўлiвацца iншы парадак пастаўкi тавараў для дзяржаўных патрэб.". 36. У частцы першай пункта 2 артыкула 532 словы "заключэнне аўдытарскай арганiзацыi (аўдытара — iндывiдуальнага прадпрымальнiка), не звязанай маёмаснымi iнтарэсамi з бакамi, аб складзе i кошце прадпрыемства" замянiць словамi "аўдытарскае заключэнне аб складзе i кошце прадпрыемства як маёмаснага комплексу". 37. У артыкуле 546: падпункт 3 выключыць; дапоўнiць артыкул часткай другой наступнага зместу: "Заканадаўчымi актамi могуць быць устаноўлены iншыя забароны дарэння дзяржаўным службовым або прыроўненым да iх асобам або замежным службовым асобам у сувязi з выкананнем службовых (працоўных) абавязкаў, за выключэннем сувенiраў, якiя ўручаюцца пры правядзеннi пратакольных i iншых афiцыйных мерапрыемстваў, чым прадугледжаныя гэтым артыкулам.". 38. У пункце 1 артыкула 568 словы "грашовая ацэнка" замянiць словам "кошт". 39. Другi сказ артыкула 689 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Цана матэрыялу, указаная ў квiтанцыi або iншым аналагiчным дакуменце, можа быць аспрэчана заказчыкам у судовым парадку.". 40. Пункт 1 артыкула 735 пасля слоў "указаныя ў" дапоўнiць словамi "заканадаўстве або". 41. З часткi трэцяй пункта 1 артыкула 755 словы "пошлiн, збораў i iншых" выключыць. 42. Пункт 2 артыкула 760 дапоўнiць словамi ", калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi". 43. Артыкул 773 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 773. Дагавор банкаўскага ўкладу (дэпазiту) Па дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазiту) адзiн бок (укладаатрымальнiк) прымае ад другога боку (укладчыка) грашовыя сродкi ў беларускiх рублях або замежнай валюце — уклад (дэпазiт) i абавязваецца вярнуць укладчыку грашовыя сродкi, праводзiць безнаяўныя разлiкi па даручэннi ўкладчыка ў адпаведнасцi з дагаворам, а таксама выплацiць налiчаныя па ўкладзе (дэпазiце) працэнты на ўмовах i ў парадку, вызначаных гэтым дагаворам. Ва ўклад (дэпазiт) па дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазiту) могуць быць унесены таксама каштоўныя металы i (або) каштоўныя камянi. Адносiны па банкаўскiм укладзе (дэпазiце) рэгулююцца заканадаўствам i дагаворам.". 44. Главу 45 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Глава 45. Бягучы (разлiковы) банкаўскi рахунак Артыкул 774. Дагавор бягучага (разлiковага) банкаўскага рахунку Па дагаворы бягучага (разлiковага) банкаўскага рахунку адзiн бок (банк або нябанкаўская крэдытна-фiнансавая арганiзацыя) абавязваецца адкрыць другому боку (уладальнiку рахунку) бягучы (разлiковы) банкаўскi рахунак для захоўвання грашовых сродкаў уладальнiка рахунку i (або) залiчэннi на гэты рахунак грашовых сродкаў, якiя паступаюць на карысць уладальнiка рахунку, а таксама выконваць даручэннi ўладальнiка рахунку аб пералiчэннi i выдачы адпаведных грашовых сродкаў з рахунку, а ўладальнiк рахунку дае банку або нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi права выкарыстоўваць часова свабодныя грашовыя сродкi, якiя знаходзяцца на рахунку, з выплатай працэнтаў, вызначаных заканадаўствам або дагаворам, а таксама, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымi актамi, выплачвае банку або нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi ўзнагароджанне (плату) за паслугi, якiя яму аказваюцца. Адносiны па бягучым (разлiковым) банкаўскiм рахунку рэгулююцца заканадаўствам.". 45. У артыкуле 775: у пункце 1 слова "вырабляецца" замянiць словам "праводзiцца"; у пункце 2 словы "вырабляюцца" i "вырабляцца" замянiць адпаведна словамi "праводзяцца" i "праводзiцца"; у пункце 3: слова "вырабляюцца" замянiць словам "праводзяцца"; пасля слова "банкi" дапоўнiць пункт словамi "або нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi". 46. У частцы першай пункта 2 артыкула 789 словы "кошт рэчы па ацэнцы" замянiць словамi "такая цана". 47. У артыкуле 809: пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "3. Кошт рэчы, якая здаецца на захоўванне ў ламбард, вызначаецца па ўзгадненнi бакоў у адпаведнасцi з цэнамi на рэчы такога роду i якасцi, якiя звычайна ўстанаўлiваюцца ў гандлi ў момант i ў месцы iх прыняцця на захоўванне."; у пункце 4 словы "ў поўнай суме iх ацэнкi, зробленай" замянiць словамi "па кошце, якi вызначаецца". 4. У пункце 4 артыкула 813 словы "сумы iх ацэнкi паклажадавальнiкам пры здачы на захоўванне" замянiць словамi "iх кошту, якi вызначаецца паклажадавальнiкам пры здачы на захоўванне,". 49. У пункце 1 артыкула 835 словы "у мэтах устанаўлення яго сапраўднага кошту" замянiць словамi "дакладнасцi кошту такой маёмасцi". 50. У пункце 2 артыкула 912 словы "Грашовая ацэнка ўкладу" замянiць словамi "Ацэнка кошту неграшовага ўкладу". 51. У артыкуле 932: пункты 1 i 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Права на дзейнасць па заснаваннi, арганiзацыi i правядзеннi латарэй у Рэспублiцы Беларусь належыць дзяржаве i ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, дзяржаўнымi юрыдычнымi асобамi. Адносiны памiж арганiзатарамi латарэй, таталiзатараў (узаемных пары), iншых заснаваных на рызыцы гульняў i ўдзельнiкамi гульняў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам i заснаваны на дагаворы. 2. Дагавор памiж арганiзатарам i ўдзельнiкам гульняў заключаецца на добраахвотнай падставе i афармляецца выдачай латарэйнага бiлета, квiтанцыi, iншага дакумента або iншым прадугледжаным правiламi арганiзацыi гульнi спосабам."; у пункце 4 словы "вызначэння вынiкаў гульняў" замянiць словамi "прад’яўлення патрабавання аб выплаце выйгрышу". 52. У артыкуле 953 слова "мiлiцыi" замянiць словамi "органах унутраных спраў". 53. У пункце 1 артыкула 954 слова "лекаў" замянiць словамi "лекавых сродкаў". 54. З пункта 2 артыкула 1044, пункта 3 артыкула 1045, артыкулаў 1133 i 1135 слова "пастаяннае" выключыць. 55. У артыкуле 1048: назву, пункты 2 i 3 пасля слова "банк" дапоўнiць словамi "або нябанкаўская крэдытна-фiнансавая арганiзацыя" ў адпаведных склоне i лiку; у пункце 1: словы "ва ўкладах або якiя знаходзяцца на iншым рахунку грамадзянiна ў банку" замянiць словамi "ў банкаўскi ўклад (дэпазiт) або якiя знаходзяцца на банкаўскiм рахунку грамадзянiна"; словы ", у якiм знаходзiцца гэты рахунак" замянiць словамi "або нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi, у якiх адкрыты банкаўскi рахунак або размешчаны банкаўскi ўклад (дэпазiт)". 56. У артыкуле 1102 словы "юрыдычных асобаў" замянiць словам "арганiзацый". Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у шасцiмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: прывесцi рашэннi Ўрада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; забяспечыць прывядзенне рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падначаленымi Ўраду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз шэсць месяцаў пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула, пункта 37 артыкула 1 i артыкула 2, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 20 чэрвеня 2008 года, г. Мiнск. № 347 — З
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Грамадзянскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь
|
|