21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб стаць шчаслiвым, трэба навучыцца жыць ТУТ i ЗАРАЗ, або Чаму ў стрэсе процiпаказаны спорт?

26.08.2009 10:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб стаць шчаслiвым, трэба навучыцца жыць ТУТ i ЗАРАЗ, або Чаму ў стрэсе процiпаказаны спорт?

У чым сэнс жыцця? Напэўна, у шчасцi. Мы ўсе iмкнёмся быць шчаслiвымi, i хоць уяўляем сабе шчасце па-рознаму, аднак аднолькава трацiм сiлы, час, сродкi для таго, каб яго дасягнуць. У вечнай пагонi за птушкай шчасця мы i пражываем адмераны нам тэрмiн — незадаволеныя, нешчаслiвыя. Увогуле, што такое — шчасце i цi дасягальнае яно для нас? Па адказы мы звярнулiся да псiхолага, вядучага спецыялiста Магiстрата пазiтыўнага мыслення Ірыны СМIРНОВАЙ.

— Пачнём з таго, што насамрэч для кожнага з нас няма нiчога недасягальнага, — тлумачыць Iрына. — Проста большасць людзей звязваюць сваё ўяўленне аб шчасцi з будучыняй. Гэта нiколi не СЁННЯ, не ЗАРАЗ, а ЗАЎТРА, ПОТЫМ, НЕКАЛI. Бягучы момант, сённяшнi дзень звычайна не маюць для людзей нiякай каштоўнасцi. У вынiку чаканне свята псуе само свята. Насамрэч шчасце ў нас ёсць СЁННЯ, ЗАРАЗ. Проста яго трэба ўбачыць, зафiксаваць i развiць. Мы няспынна некуды iмчымся, вырашаем праблемы заўтрашняга дня, але заўтра можа проста не надысцi. Увогуле, каб стаць шчаслiвым, трэба навучыцца жыць ТУТ i ЗАРАЗ.

Як гэтаму навучыцца? Методык шмат. Паспрабуйце ў якасцi трэнiроўкi пачысцiць бульбу — у думках: ўявiце кожны рух кiсцi, кожны паварот нажа. Сканцэнтруйцеся толькi на гэтым працэсе i не думайце больш нi пра што. Адразу будзе цяжка — пакуль не навучыцеся жыць ТУТ i ЗАРАЗ. Яшчэ адзiн добры спосаб — арганiзаваць сабе ДЗЕНЬ НЕАДЭКВАТНАСЦI. Трэба рабiць усё не так, як прывыклi. Калi вы заўсёды, выходзячы з кватэры, ездзiце ўнiз на лiфце — спусцiцеся па лесвiцы, выберыце iншы аўтобусны прыпынак, зайдзiце ў iншы магазiн i г.д. Прынамсi, ТУТ i ЗАРАЗ мы звычайна знаходзiмся, калi трапляем у новае месца, знаёмiмся з новымi людзьмi.

— А можна жыць ТУТ i ЗАРАЗ i пры гэтым будаваць планы на перспектыву?

— Безумоўна. Проста не варта на iх зацыклiвацца, занадта прывязвацца да сваiх жаданняў. Вельмi зручна рабiць запiсы: "мае планы на год", "на месяц", "на тыдзень". Запiсаць тое, што хацелi б атрымаць (у цяперашнiм часе, сцвярджальнай форме, без выкарыстання часцiцы "не", напрыклад, "у мяне ёсць...", "я маю...") i схаваць паперку, пакуль не прыйдзе час. Потым праверыць i пераканацца, што многае з вашага спiса ажыццявiлася нават хутчэй, чым вы планавалi. Нешта можа i не здзейснiцца, але гэта таму, што з часам неабходнасць у гэтым адпала.

— Гаворачы пра шчасце, нельга абмiнуць увагай такое паняцце, як лёс. Што такое нешчаслiвы лёс з пункту гледжання псiхалогii i цi можна яго змянiць?

— Такой градацыi — шчаслiвы/нешчаслiвы лёс — няма. У кожнага чалавека да 14 гадоў фармiруюцца асноўныя жыццёвыя праграмы, якiя закладаюцца яго бацькамi, сваякамi, настаўнiкамi i г.д. Згодна з гэтымi праграмамi i развiваецца дарослае жыццё канкрэтнага чалавека. Праграмы могуць быць як пазiтыўнымi, так i негатыўнымi ("жыццё — цяжкае выпрабаванне", грошай нiколi не хопiць", "мы нешчаслiвыя" i iнш.) Дзiця "ўсмоктвае" гэтыя пастулаты i далей альбо кiруецца iмi па жыццi (неўсвядомлена прымае такiя рашэннi, якiя будуць пацвярджаць правiльнасць устаноўкi), цi робiць наадварот (пражывае жыццё насуперак атрыманым праграмам). Ёсць асобная галiна псiхалогii — халадынамiка, якая непасрэдна працуе з такiмi падсвядомымi праграмамi i вельмi ўдала iх трансфармуе. Да мяне неяк звярнулася адна жанчына, прыйшла з канкрэтным пытаннем: у сына эпiлепсiя, як дапамагчы? Я папрасiла яе расказаць пра сябе. Пасля смерцi свёкра праз некалькi месяцаў муж трапiў у турму, а па вяртаннi сышоў да iншай жанчыны, адразу пасля гэтага ў сына пачалiся эпiлептычныя прыпадкi. Жанчына думала, што на яе сям’ю навялi псоту, а аказалася, што гэта спрацавала адна з праграм. З-за недахопу часу я адразу не здолела вызначыць, якая дакладна гэта была праграма, i прапанавала прыйсцi яшчэ раз. На развiтанне я пастаралася суцешыць жанчыну: "Не перажывай, знойдзем мы табе нармальнага мужчыну!", на што яна выдала фразу: "Мне мужчыны не патрэбны нi ў якiм выглядзе!". Вось i праграма. Падсвядома жанчына пазбаўлялася ад усiх сваiх блiзкiх мужчын, хоць свядома, безумоўна, яна нiкому з iх не жадала дрэннага. Пасля таго, як мы знайшлi прычыну, эпiлепсiя ў сына знiкла. Другая пацыентка нiяк не магла ўладкаваць сваё асабiстае жыццё — усе яе каханыя мужчыны рана цi позна сыходзiлi назаўсёды. А ўся справа была ў падсвядомай нянавiсцi да мужчын, вось жанчына i выбiрала сабе тых, хто лiшнi раз умацоўваў яе нянавiсць. Такiя ж устаноўкi часта бываюць i ў мужчын адносна жанчын.

— Як трансфармаваць свае падсвядомыя праграмы з негатыву ў пазiтыў?

— Усвядомлена мяняць iх. I жыць па касмiчных законах. Галоўны закон Сусвету — закон цэласнасцi i адзiнства. Яго дзейснасць ўжо неаднаразова даказалi i фiзiкi, i псiхолагi. Калi мы знаходзiмся ў адзiнстве i цэласнасцi з Сусветам, у гармонii з усiм навакольным, з намi не можа здарыцца нiчога дрэннага. Любая сiтуацыя будзе проста сiтуацыяй, праз якую мы пройдзем лёгка i без сур’ёзных страт. А парушаюць гэтую гармонiю крыўды, агрэсiя, непрыняцце (чалавека, сiтуацыi, свету ў цэлым). У любой рэлiгii ёсць папярэджанне — не судзi! не зайздросць! Iнакш гэтыя "камянi" пасыпяцца ў твой "агарод". Гэта не азначае, што трэба абдымацца i цалавацца з усiмi. Проста неабходна паважаць кожнага i прымаць як належнае яго непадобнасць i iндывiдуальнасць.

Яшчэ адзiн дзейсны касмiчны закон — паступай з iншымi так, як ты хацеў бы, каб паступалi з табой. Калi я паважаю сябе, як я магу не паважаць некага iншага? Крыўдзiм i абражаем мы толькi тады, калi самi выпалi з касмiчнага адзiнства i гармонii.

— З чаго варта пачынаць, каб адчуць цэласнасць i адзiнства з Сусветам?

— Навучыцца ўспрымаць любую сiтуацыю як нейтральную. Жыццё само па сабе — нейтральнае, "афарбоўваем" яго мы самi. Напрыклад, здарылася з чалавекам нейкая непрыемнасць, няшчасце (як яму здаецца на той момант). А праходзiць паўгода, i ён пераконваецца, што гэтая падзея выклiкала шэраг станоўчых наступстваў (новыя карысныя знаёмствы, дасягненнi, перспектывы). Дык цi была гэтая падзея няшчасцем? Наадварот, яна аказалася шчаслiвай! Сакрэт шчаслiвага жыцця — умець ставiцца да любой сiтуацыi як да НЕЙТРАЛЬНАЙ. Любая падзея для нечага нам патрэбна. Значыць, з яе нешта будзе "вынiкаць" — новыя iдэi, мэты, дасягненнi.

Вельмi карысна ўзяць на ўзбраенне "прынцып дурня" (Iвана-дурня з рускiх народных казак, якi на любую жыццёвую сiтуцыю рэагаваў аднолькава: "Ну i што? Ну i добра!").

— У сэнсе, махнуць рукой i не "парыцца"?

— Менавiта. Да любой разбуральнай сiтуацыi трэба прымяняць прынцып дурня. У рэлiгii гэты ж сэнс закладзены ў словах "Усё па волi Божай" i "Ўсё праходзiць i гэта пройдзе". Праўда, у большасцi людзей не атрымлiваецца адразу выйсцi на гэты ўзровень. Iм спачатку трэба прайсцi "прынцып аптымiста" (ва ўсiм знаходзiць пазiтыў).

— Калi надарылася нейкая дрэнная сiтуацыя, немагчыма адразу перабудавацца...

— Сапраўды. Так працуе наша псiхiка. Мы ўсё роўна пройдзем праз слёзы, сум — праз эмацыянальны выплеск (гэта абавязковая "працэдура", iнакш мы "зацiснем" стрэс унутры). Чаго НI Ў ЯКIМ РАЗЕ НЕЛЬГА рабiць у стане стрэсу — "выплёскваць" негатыўныя эмоцыi з дапамогай фiзiчнай нагрузкi (напрыклад, у трэнажорнай зале)! У такiм выпадку стрэс "запiшацца" на мышцы i ў хуткiм часе мы атрымаем iнфаркты, язвы, пухлiны i г.д.

Акрамя таго, увесь "запiсаны" стрэс чалавек будзе "трансляваць" у свет i прыцягваць адпаведныя сiтуацыi i абставiны. Калi вы ў стане стрэсу, яго трэба "пераляжаць" (як робяць жывёлы), расслабiцца (што многiя iнтуiтыўна i робяць). Толькi важна не "застаяцца" ў гэтай сiтуацыi. Адляжацца, скажам, суткi, а потым устаць i — узгадаць прынцып дурня. Адзначу яшчэ, што разбуральнай з’яўляецца ЛЮБАЯ ЭМОЦЫЯ — i негатыўная, i станоўчая. Па вялiкiм рахунку стрэсам для нас з’яўляецца ўсё, што выпадае са звыклага ладу жыцця (смерць блiзкага чалавека, вяселле, абрабаванне, буйны выйгрыш i г.д.) Таму для захавання гармонii варта навучыцца захоўваць роўнасць душы i падчас значных радасных момантаў.

— Але радавацца ўсё ж можна?

— Безумоўна. Вельмi карысна выкарыстоўваць розныя смехапрактыкi. Увогуле, шчыры добразычлiвы смех умацоўвае iмунную сiстэму, памяншае ўзровень стрэсу, папярэджвае развiццё сардэчна-сасудзiстых захворванняў, абараняе арганiзм ад алергiй i прастуд, паляпшае сон i страваванне. Вашым чытачам параю адзiн з самых простых спосабаў выхаду са стрэсу — гэта работа з "вiлачкавай" залозай. Знаходзiцца яна на далонь нiжэй за гарлавую ямiнку, якраз пасярэдзiне грудзей. Залоза гэтая выпрацоўвае гармон радасцi — эндарфiн. Сутнасць практыкi: чалавек, якi знаходзiцца ў стрэсе, павiнен пасмiхнуцца, прымусiць сябе расцягнуць рот ва ўсмешцы, i адначасова трыма пальчыкамi акуратна "адстукваць" вiлачкавую залозу (пры гэтым не забывацца трымаць усмешку). Праз 5—7 хвiлiн такога практыкавання наступiць першае паляпшэнне, чалавек перастане ўспрымаць навакольны свет праз прызму негатыву.

Яшчэ адзiн добры спосаб — метад вонкавага назiральнiка. Трэба паглядзець на сiтуацыю, у якую вы трапiлi, безэмацыянальна, адасоблена, як на мастацкi фiльм з вашым удзелам. Тады вельмi проста знойдзецца выйсце. Пачаць лепш з дробязяў. Калi мы навучымся правiльна сябе весцi ў нязначных непрыемных сiтуацыях, то глабальных катастроф у нас увогуле не ўзнiкне. У iх не будзе патрэбы. Калi мы ўмеем праходзiць такiя сiтуацыi — навошта ж нам сабе iх зноў ствараць? А калi мы ўсё ж i створым нейкiя непрыемныя абставiны, то пройдзем праз iх больш лёгка i спакойна, чым iншыя людзi.

— Мы самi ствараем жыццёвыя сiтуацыi, значыць, самi мадэлюем свой лёс?

— Менавiта. Усё гэта для таго, каб усвядомiць галоўную iсцiну — сэнс жыцця — у самiм жыццi — радасным, гарманiчным, шчаслiвым. Усё астатняе — толькi сродкi (а не мэты!). Наша шчасце не звязана з нечым цi некiм, што знаходзiцца "звонку". Шчасце — унутры нас. Як толькi мы пачынаем адасабляць шчасце з нашым акружэннем (рэчамi, людзьмi, абставiнамi), мы трапляем у залежнасць i, адчуваючы залежнасць, становiмся НЯШЧАСНЫМI. I наадварот: калi мы знаходзiмся ў камфортным душэўным стане — вонкавыя абставiны зменяцца адпаведным чынам.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чым сэнс жыцця? Напэўна, у шчасцi. Мы ўсе iмкнёмся быць шчаслiвымi, i хоць уяўляем сабе шчасце па-рознаму, аднак аднолькава трацiм сiлы, час, сродкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика