Срэбра і золата ВКЛ выстаўляюць у Варшаве
Выстава “Скарбы Віленскай катэдры” адчынілася ў варшаўскім Каралеўскім замку. Гэта сумесная выстава, якую ладзяць варшаўскі Каралеўскі замак, Каралеўскі замак на кракаўскім Вавэлі й Віленская катэдра – уладальнік калекцыі. Выстава праходзіць пад ганаровым патранатам маршалка польскага парламента Браніслава Камароўскага, піша Польскае радыё для замежжа.
Экспанаты са срэбра і золата, аздобленыя каштоўнымі камянямі, носяць пераважна сакральны характар. Яны з’яўляюцца гістарычнымі элементамі надзвычай багатага збору найважнейшай хрысціянскай святыні Вялікага Княства Літоўскага. Гэты збор неаднойчы прыраўнівалі да скарбаў Вавэля ці Яснай Гары.
Напярэдані вайны, у верасні 1939 году, каштоўнасці, якія налічвалі каля 270 прадметаў, былі замураваныя ў катэдральных падзямеллях. У 1985 годзе святары знайшлі скарб. Але, пабаяўшыся камуністаў і магчымасці вывязення яго з Вільні, схавалі яго ізноў. Толькі пасьля таго, як Літва атрымала незалежнасць, каштоўнасці былі выстаўленыя на публічны паказ.
У Варшаве выстава прадоўжыцца да 28 верасня, а потым паедзе ў Кракаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава “Скарбы Віленскай катэдры” адчынілася ў варшаўскім Каралеўскім замку.
|
|