Каталонскi Глеб
Каталонскi Глеб
Нарэшце вырашылася сiтуацыя з пераходам лепшага футбалiста Беларусi — Аляксандр Глеб падпiсаў асабiсты кантракт з "Барселонай". Каталонскi клуб заплацiць за футбалiста £13,3 млн. фунтаў. Чакаецца, што афiцыйна iспанскi клуб абвесцiць аб кантракце ў панядзелак. Кантракт разлiчаны на 4 гады. Замежныя СМІ паведамляюць, што Глеб ужо знаходзiцца ў Iспанii, дзе праходзiць медыцынскае абследаванне.
Яшчэ ў канцы мiнулага сезону Аляксандрам сур’ёзна зацiкавiлiся мiланскi "Iнтэр", мюнхенская "Баварыя" i "Барселона". Апошняя i аказалася найболей настойлiвай. Будучыня футбалiста на працягу апошнiх двух месяцаў заставалася смутнай, i вось, нарэшце, калi не здарыцца нейкiх фарс-мажорных акалiчнасцяў, ён пяройдзе ў каталонскую каманду. Некаторыя СМI распаўсюдзiлi iнфармацыю, што ў Глеба, нiбы, канфлiкт з галоўным трэнерам "Арсенала" Арсенам Венгерам i iспанскiм паўабаронцам каманды Франсэскам Фабрэгасам: маўляў, i з французскiм спецыялiстам у Аляксандра розныя погляды на футбол, i Сэска беларус абвiнавачваў у футбольным эгаiзме. Рэакцыя з’явiлася неадкладна — на афiцыйным сайце самога Глеба, дзе ён пiша, што "быў па-сапраўднаму шакiраваны. Я нiколi не стаў бы выказвацца аб трэнеру або калегах па камандзе ў такiм тоне. Сэск ужо даўно стаў для мяне вельмi добрым сябрам, а пра Арсена Венгера i зусiм не трэба шмат казаць. Ён сенсацыйны трэнер. Я вельмi многiм абавязаны яму i "Арсеналу". А малодшы брат Аляксандра — Вячаслаў — у пачатку наступнага тыдня адправiцца ў Галандыю, дзе выступiць у футбольным клубе "Рода". На працягу года ён будзе гуляць у галандскай камандзе на правах арэнды. Пасля двух паражэнняў запар футбалiсты "Шахцёра" змаглi атрымаць перамогу — над "Вiцебскам" з лiкам 2:1. У гарнякоў стала 20 ачкоў, i яны перамясцiлiся на пятае месца ў турнiрнай таблiцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарэшце вырашылася сiтуацыя з пераходам лепшага футбалiста Беларусi — Аляксандр Глеб падпiсаў асабiсты кантракт з "Барселонай". Каталонскi к
|
|