Загінулі пад плiтамi...
Загінулі пад плiтамi...
Ранiцай на малочнатаварнай ферме ў вёсцы Мiхалава Валожынскага раёна ў вынiку
здарэння пацярпела даярка i загiнула 9 галоў буйной рагатай жывёлы.
Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама,
паведамленне аб надзвычайным здарэннi паступiла каля паловы сёмай ранiцы. Як высветлiлася,
у будынку фермы "паехала" столевае перакрыцце: 10 жалезабетонных плiт абрынулiся
ўнiз. У вынiку даярка, жыхарка вёскi Навiны, атрымала траўмы i была змешчана ў
бальнiцу. Што датычыцца прычын здарэння, то, паводле папярэдняй iнфармацыi, —
гэта страта нясучай здольнасцi плiт перакрыцця з-за парушэння нормаў нагрузкi.
Цагляная ферма была пабудавана ў 1962 годзе. Праверкай займаецца пракуратура.
Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранiцай на малочнатаварнай ферме ў вёсцы Мiхалава Валожынскага раёна ў вынiку здарэння пацярпела даярка i загiнула 9 галоў буйной рагатай жывёлы.
|
|