21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мінску павялiчыцца колькасць часовых ахоўных аўтастаянак i тратуарных парковак

26.08.2009 10:27 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску павялiчыцца колькасць часовых ахоўных аўтастаянак i тратуарных парковак

У сталiцы востра стаiць пытанне з паркоўкай i захоўваннем аўтамашын. Каб вырашыць гэтае пытанне, гарадскiя ўлады i дзяржаўтаiнспекцыя ствараюць сумесныя праекты. Так, было прынятае рашэнне аб будаўнiцтве ў Мiнску часовых ахоўных аўтастаянак i тратуарных парковак.

"Дзяржаўтаiнспекцыя заклапочаная праблемай няхваткi ў сталiцы аўтастаянак i парковак. Сёння ў Мiнску зарэгiстравана амаль паўмiльёна адзiнак асабiстага легкавога аўтатранспарту. А месцамi на паркоўках, аўтастаянках, а таксама гаражамi забяспечаны толькi 31 працэнт аўтаўладальнiкаў. Гэта вельмi мала, кажа намеснiк начальнiка ўпраўлення ДАІ, начальнiк аддзела арганiзацыi дарожнага руху г. Мiнска Канстанцiн Страх.— Менавiта таму мы выступiлi з iнiцыятывай таго, каб ва ўсiх раёнах горада ў самых праблемных месцах былi пабудаваныя аўтастаянкi i тратуарныя паркоўкi. Плануецца, што ў хуткiм часе ў сталiцы з’явiцца 185 парковак, на кожнай размесцiцца 75—100 машын. Але гэта не вырашыць цалкам праблему. Да таго ж яшчэ не знойдзены грошы для рэалiзацыi гэтага праекта".

Пакуль яшчэ невядома, колькi будзе каштаваць адна такая тратуарная паркоўка. Спецыяльна для гэтага трэба зрабiць карэкцiроўку бюджэту горада. Калi хутка будуць знойдзены сродкi, рэалiзаваць праект можна яшчэ сёлета. Гарадскiя ўлады разлiчваюць на дапамогу тых арганiзацый i прадпрыемстваў, непадалёк ад якiх i будуць размешчаны тратуарныя паркоўкi. Таму цяпер iдзе актыўны пошук патэнцыяльных iнвестараў. Дзяржаўтаiнспекцыя выступае за тое, каб спрасцiць працэс узгаднення i збору патрэбных дакументаў. Усё гэта робiцца для прыцягнення iнвестараў.

"Многiя прывыклi да таго, што можна ставiць машыны амаль усюды. Але гэта няправiльны стэрэатып. Мы змагаемся з такiмi парушэннямi. Некаторых проста папярэджваем. А бываюць такiя сiтуацыi, што даводзiцца выпiсваць штраф або эвакуяваць транспарт. Але эвакуацыя — гэта апошнi крок. Разумееце, у дварах можна пакiнуць машыну толькi часова, напрыклад, у час абеду. А для пастаяннай паркоўкi адведзены спецыяльныя месцы, — тлумачыць Канстанцiн Страх.

Паводле яго слоў, за дзень на ахоўную стаянку эвакуююцца некалькi дзесяткаў аўтамабiляў, якiя былi няправiльна прыпаркаваныя i замiналi руху транспарту i пешаходаў. А да адмiнiстрацыйнай адказнасцi кожны дзень прыцягваецца некалькi сотняў кiроўцаў, якiя парушылi правiлы прыпынку або стаянкi. Пакаранне за парушэнне правiлаў паркоўкi ў Беларусi пакуль яшчэ не вельмi жорсткае. Магчыма, што менавiта таму ў Мiнску столькi парушэнняў, звязаных з няправiльнай паркоўкай.

Сяргей Дзевятоўскi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы востра стаiць пытанне з паркоўкай i захоўваннем аўтамашын. Каб вырашыць гэтае пытанне, гарадскiя ўлады i дзяржаўтаiнспекцыя ствараюць сумесн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика