21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

6 жнiўня вядомы беларускi кампазiтар Iгар Лучанок святкуе 70-гадовы юбiлей

26.08.2009 12:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людзi, якiя шляхетна (!) клапоцяцца пра наш музычны рынак, разумеюць: беларуская песня на гэтым пераважна iншамоўным рынку — госця жаданая. I асаблiва жаданыя песнi Iгара Лучанка! Песнi Iгара Лучанка — гэта не проста iнфармацыйнае цi энцыклапедычнае, а ўстойлiва-псiхалагiчнае словазлучэнне, роўнае такiм словазлучэнням, як, скажам, санеты Шэкспiра, або законы Ньютана… Творчасць кампазiтара магнетычная па сваёй сутнасцi, яна прыцягвае да сябе цудоўнае…

Думаю, перш за ўсё гэтым i тлумачыцца шматгадовае супрацоўнiцтва Iгара Лучанка з "Песнярамi", з найдзiвоснейшым Уладзiмiрам Мулявiным. У вынiку гэтага супрацоўнiцтва свет стаў прыгажэйшы, бо проста, лагодна i адразу ў душы людскiя ўвайшлi песнi — "Мой родны кут", "Добры вечар, дзяўчыначка", "Алеся", "А ў нядзелечку спараненечку", "Ой, у лесе, у гушчары", "Закасi мае вёсны", "Скажы мне, Ганулька", "Жураўлi на Палессе ляцяць", "Зачарованая мая", "Веранiка", "Пацалунак", "У тым сяле", "Балада аб мацi", "Сын зямлi", "Падаюць сняжынкi", "Спадчына"…

У 2003 годзе Рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства iнтэлектуальнай уласнасцi (РУПIУ) выдала гэтыя шэдэўры ў альбоме пад назвай "Творы Iгара Лучанка ў выкананнi ансамбля "Песняры".

I што цiкава, згаданы альбом не проста слухалi, а выкарыстоўвалi ў якасцi дапаможнiка ў школах на занятках па роднай лiтаратуры…

Як вядома, творы I. Лучанка выконваюць самыя розныя музыкi i спевакi; у гэтым сэнсе i ансамблю "Сябры" таксама належыць эстэтычнае першынство.

Як i "Песняры", "Сябры" — невыпадковыя госцi ў песенным доме гаспадара Iгара.

I вось да 70-гадовага юбiлею вялiкага майстра кампанiя "Вiгмапласт" падрыхтавала альбом, якi выходзiць пад характэрнай, можна сказаць, ужо серыйнай назвай "Творы Iгара Лучанка ў выкананнi ансамбля "Сябры".

Гэта зноў жа iнтэлiгентнае, шляхетнае выданне i таксама ж — выхаваўчае.

Я ўпэўнены, што i яго нашы слаўныя настаўнiкi будуць удзячна выкарыстоўваць на ўроках беларускай лiтаратуры…

Любiць беларускую лiтаратуру — значыць узбагачаць сябе роднай паэзiяй.

Кампазiтар Iгар Лучанок валодае гэтай дзiвоснай якасцю — ён любiць нашу лiтаратуру, нашу паэзiю так, як можна любiць толькi зоркi i кветкi.

Робячы такую выснову, я не перабольшваю, проста адзначаю гэту прывабную рысу лучанкоўскага характару.

Часта бываючы ў гасцях у маэстра, я неаднойчы заўважаў, як ён гартае тую цi iншую кнiгу — ён гэта робiць з той далiкатнасцю, з якой звычайна чулыя людзi дакранаюцца да кветак.

Мяркую, гэта яшчэ i далiкатнасць астранома, якi глядзiць на зоркi.

Ёсць i яшчэ адна асаблiвасць, пра якую хочацца згадаць, — у голасе спадара Iгара iмгненна з’яўляецца замiлаванасць, калi ён пачынае расказваць пра сваю бiблiятэку:

— …Гэта раман Алеся Адамовiча! Бачыш, якi мiлы аўтограф ён мне пакiнуў! А гэта зборнiкi вершаў Максiма Танка, Петруся Броўкi, Генадзя Бураўкiна… А вось аповесцi Васiля Быкава! А гэта "Людзi на балоце" Iвана Мележа… Ведаеш, Мележ быў маiм суседам, жыў у нашым доме… Калi я напiсаў песню "Спадчына" на верш Янкi Купалы, Мележ сказаў: "У беларускай паэзii беларускiя музыканты могуць знайсцi сваё найбольшае творчае шчасце!"

Дарэчы, гэта выказванне аўтара знакамiтай "Палескай хронiкi" сталася своеасаблiвым урокам, карыснай падказкай, якую Iгар Лучанок блiскуча скарыстаў.

Ён заняўся паглыбленым вывучэннем беларускай класiчнай паэзii i стварыў незвычайныя меладыйныя малюнкi, здолеў надаць песеннаму жанру маштаб паэмы.

Так, ён паэмны кампазiтар, i не толькi таму, што зачараваў слухачоў сваiм запамiнальным "Гусляром", напiсаным паводле паэмы Янкi Купалы "Курган", а перш за ўсё таму, што ён умее па-песеннаму чытаць эпiчныя творы.

Вялiкiя тэксты ён успрымае iнтанацыйна, выбарачна, па неабходным для сябе гукапiсе; знаходзiць у iх менавiта тыя радкi, тыя строфы, якiя ўжо самi па сабе багатыя вакальным гучаннем.

Не забываючыся на правiла, паводле якога ўсё з’яўляецца лiтаратурай, але не ўсё з’яўляецца песняй, аўтар "Гусляра" ашчадлiва адасабляе знойдзенае iм слоўнае гучанне, нiбыта падымае яго па-над лiтаратурным iснаваннем.

Так з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" ўзнiкла гiмнiчная споведзь "Мой родны кут…", з паэмы Максiма Багдановiча "Веранiка" з’явiлася неверагоднае па сваёй мiлагучнасцi прызнанне "Iзноў пабачыў я сялiбы…", з паэмы Паўлюка Труса "Дзесяты падмурак" нарадзiлася празрыстая акварэльнасць "Падаюць сняжынкi…", а з паэмы Цёткi (Алаiзы Пашкевiч) "Лета" выйшла ў вялiкi свет красуня "Кася"…

Дарэчы, гэты яркi твор у сонечным выкананнi ансамбля "Сябры" дае найбольшае ўяўленне аб той гукавой чысцiнi i глыбiнi, аб тым свiтальным рытме, якiмi беларуская рапсодыя паўплывала на творчасць Iгара Лучанка — стваральнiка самай прыгожай нашай песеннай прасторы.

Мне асабiста заўсёды прыемна чуць i ад моладзi, i ад людзей сталага веку, што iм вельмi падабаюцца песнi Лучанка ў выкананнi "Сяброў".

Кампазiтара i гэтых артыстаў аб’ядноўвае разуменне песнi як з’явы эстэтычнай, але не схаванай у сваёй форме, а даступнай усiм.

I кампазiтар, i артысты ансамбля спавядаюць прынцыпы выразнай меладычнасцi, узбагачанай тонкай аранжыроўкай В. Бадзьярава i М. Сацуры.

У полi iхняй супольнай працы квiтнеюць кветкi, колер i водар якiх напоены лёсам, а не гульнёй.

Трэба сказаць, што не заўсёды поспех iмгненна ўсмiхаўся творцам, былi даволi пакутлiвыя пошукi, але ў сумеснай рабоце нiколi не было абыякавасцi.

Словам, Iгар Лучанок i ансамбль "Сябры" — гэта вельмi змястоўная тэма i для спецыялiстаў, i для слухачоў; яна цiкавая перш за ўсё тым суладдзем, якое iснуе памiж акропальскiм артыстызмам Анатоля Ярмоленкi i музыкай нашага самага славутага кампазiтара.

Анатоль Ярмоленка ведае, што народная журба, рамантызм, весялосць, складнасць, надзённасць, урэшце — беларускасць лучанкоўскiх песень знаходзiцца ў памяркоўным харастве, у паэтычнай яснасцi, у самой мове Якуба Коласа, Пiмена Панчанкi, Алеся Ставера, Рыгора Барадулiна, Уладзiмiра Някляева; моц гэтых песень жыве ў трывожнай, але не безнадзейнай мудрасцi: "Знае толькi Бог адзiны…"

Не аспрэчваючы эстраднасць пачуццяў, Анатоль Ярмоленка настройвае сваiх музыкаў на драматургiчны лад, у вынiку чаго вакальныя вобразы не толькi чуюцца, але i "бачацца".

I таму, слухаючы "Сяброў", мы бачым нястомных жураўлёў, якiя ляцяць на Палессе; бачым дом, у якiм трэба бываць часцей; бачым жытнёвы звон i свiтанак, якi ўзняўся над лесам…

Бачым спеўную паэзiю Iгара Лучанка.

Старшыню грамадскага аб’яднання "Беларускi саюз кампазiтараў" народнага артыста СССР Iгара Лучанка з 70-годдзем павiншаваў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

У вiншаваннi, у прыватнасцi, адзначаецца: "З Вашым iмем звязаны самыя ўражальныя поспехi i дасягненнi айчыннай музычнай культуры, i перш за ўсё песеннага мастацтва. Сплаў дзiўнага таленту i прафесiяналiзму, уменне гарманiчна спалучаць нацыянальныя традыцыi з сучаснымi творчымi тэндэнцыямi дапамаглi Вам стварыць мноства цудоўных твораў, якiя ўвайшлi ў рэпертуар вядомых выканаўцаў i заваявалi любоў мiльёнаў слухачоў". Прэзiдэнт таксама высока ацанiў плённую работу Iгара Лучанка па пашырэннi i ўзбагачэннi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва Беларусi.

Брава, Маэстра!

Iгар ЛУЧАНОК

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi (1973), народны артыст Беларусi (1982), народны артыст СССР (1987) Iгар Мiхайлавiч Лучанок нарадзiўся ў г. Мар’iна Горка. Скончыў Беларускую кансерваторыю (клас А. Багатырова). З 1980 года — Старшыня праўлення Беларускага саюза кампазiтараў.

Ён працуе ў самых розных жанрах: вакальна-сiмфанiчным, камерна-iнструментальным, камерна-вакальным, песенным. Як слушна адзначаюць спецыялiсты, музыцы Лучанка ўласцiвы яркi меладызм i нацыянальная самабытнасць.

Песнi Лучанка пазнавальныя ўжо з першых нот. Iх добра ведаюць i любяць не толькi ў Беларусi: "Памяць сэрца", "Мой родны кут", "Жураўлi на Палессе ляцяць", "Спадчына", "Алеся", "Веранiка", "Верасы", "Хатынь", "Пiсьмо з 45-га", "Зачарованая мая", "Майскi вальс", "Свiтанак", "Белы бусел", "Я хаджу закаханы", "Мар’iна Горка"…

"Iгар Лучанок — чарадзей, якi дае крылы нашай паэзii", — невыпадкова сказаў пра яго Максiм Танк.

Музыка Iгара Лучанка дорыць усiм нам святло i радасць, абуджае добрыя пачуццi.

Музыка Iгара Лучанка — гэта любоў да роднай Беларусi i вера ў яркую будучыню нашай Бацькаўшчыны.

Шчыра вiншуем з юбiлеем! Зычым здароўя, натхнення, новых чароўна-вiртуозных твораў!






Первоисточник: Все новости за день

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзi, якiя шляхетна (!) клапоцяцца пра наш музычны рынак, разумеюць: беларуская песня на гэтым пераважна iншамоўным рынку — госця жаданая.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика