Наглядальнікi БДІПЧ АБСЕ пачынаюць манiторынг
Наглядальнікi БДІПЧ АБСЕ пачынаюць манiторынг
Доўгатэрмiновыя наглядальнiкi БДIПЧ АБСЕ за выбарамi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi чацвёртага склiкання пачалі работу 19 жнiўня, паведамiлi ў Офiсе АБСЕ ў Мiнску. Нагадаем, што асноўная дата парламенцкiх выбараў — 28 верасня 2008 года. З 19 жнiўня пачынаецца чарговы этап бягучай палiтычнай кампанii — працэс рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты, якi прадоўжыцца па 28 жнiўня. Затым будзе праходзiць перадвыбарная агiтацыя i прапаганда. Чакаецца, што ажыццяўляць доўгатэрмiновае назiранне за выбарамi ў Беларусi будуць амаль 40 прадстаўнiкоў АБСЕ. Напярэдаднi асноўнага дня галасавання ў краiну прыбудуць яшчэ 300 кароткатэрмiновых наглядальнiкаў БДIПЧ АБСЕ для манiторынгу адкрыцця выбарчых участкаў i працэдуры падлiку бюлетэняў. Доўгатэрмiновыя эксперты маюць намер сачыць за работай адмiнiстрацыйнага персаналу па выбарах i адпаведных дзяржаўных структур, прымяненнем выбарчага заканадаўства, за сродкамi масавай iнфармацыi. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгатэрмiновыя наглядальнiкi БДIПЧ АБСЕ за выбарамi дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi чацвёртага склiкання пачалі работу 19
|
|