21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Югася Каляда. ШКОЛА. Ці мусіць настаўнік любіць дзяцей?

26.08.2009 12:42 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Насамрэч парабаваньне любові больш патыхае артыкулам 168 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, чым цытатай з пасадавай інструкцыі. Пры цьвярозым аналізаваньні такога звыклага складніка настаўніцкага вобразу – “любоў да дзяцей” – лёгка выкрываецца яго абсурднасьць: любоў – асабістае стаўленьне, інтымная эмоцыя; немагчыма па загадзе палюбіць сотню канкрэтных чалавек, непазьбежна ўзьнікне й нелюбоў да кагосьці; прыватнае стаўленьне неспалучальна з прафэсійнай кваліфікацыяй настаўніка. Югася Каляда. З адукацыі юрыст, піша прозу й вершы. Шырокі розгалас і супярэчлівыя меркаваньні ў літаратурным асяродку выклікаў у 2005 годзе выхад яе кнігі "Галоўная памылка Афанасія". Аднак патрабаваньне “любіць дзяцей” – самае бяскрыўднае са сьпісу абавязкаў, ускладзеных на настаўніка (асноўная місія якога – даваць веды) – прынамсі, па гэтым пункце нельга спагнаць справаздачу. Я разумею людзей па абодва бакі барыкады “Школа”: я была й вучаніцай, і настаўніцкай дачкой. Па сканчэньні школы мае аднаклясьнікі (сярод якіх было нямала настаўніцкіх дзяцей) па інэрцыі абралі ВНУ, у дыплёмах якіх як вырок пазначалася “Настаўнік …”; я й сама трапіла ў пэдагагічны ўнівэрсітэт. (Вартыя асобнай тэмы гісторыі пра выпускнікоў, якія, адпрацаваўшы па разьмеркаваньні, выракліся ганаровай місіі “несьці разумнае, добрае, вечнае”). Аб прэстыжы настаўніцкай прафэсіі сёньня нават сьмешна казаць; але, як на мяне, гэта той самы сьмех, якім маскіруюць сьлёзы. Дзе ўзяў пачатак працэс, у выніку якога настаўнік стаў роўны міліцыянту? Ці ня ёсьць гэта прыкметай грамадзкай паталёгіі: калі выканаўцаў найважнейшых сацыяльных функцыяў - настаўніка й міліцыянта – не паважаюць, пагарджаюць імі, імкнуцца ўнікнуць іх уплыву й кантролю? Хіба толькі ёсьць істотнае адрозьненьне: міліцыянт валодае ўладнымі паўнамоцтвамі, а настаўнік – ані трохі. У рэформах апошніх гадоў зусім ня ўлічваліся настаўнікі як фактар: як быццам рэфарматары меркавалі, што настаўнік мусіць аўтаматычна адаптавацца да новых умоваў, магічна зьмяняцца ў адзін дзень. Сёньня ўжо няможна апэляваць у аргумэнтаваньні да Савецкага саюзу; аднак зь ягонай спадчыны мы карыстацьмемся яшчэ доўга. Менавіта з СССР мы атрымалі функцыю настаўніка як галоўнага ідэоляга, выхавацеля ідэальных звышлюдзей. Зь імпэрыяй зьніклі яе мэты, зьмяніліся ідэалы, а настаўнікі збольшага засталіся пры тых самых абавязках, у палоне памылковага меркаваньня аб высокай якасьці савецкай адукацыі. Менавіта празьмерная колькасьць функцыяў, якія не адпавядаюць сучаснасьці, і робіць з настаўніка, па меркаваньні “таго боку барыкадаў”, “чалавека-які-перашкаджае”.
Што ж гэта за функцыі? Асноўным, найгалоўнейшым і – у ідэале – адзіным мусіць быць абавязак вучыць: даваць веды, фармаваць практычны досьвед. Нягледзячы на нараканьні, і ва ўмовах рэформаў: адаптаваць навучальныя пляны, выпрацоўваць новыя мэтодыкі (напрыклад, пераход да 10-бальнай сыстэмы ацэньваньня ведаў) – тое, чаму непасрэдна вучаць ва ўнівэрсытэтах. Аднак да функцыі “навучаць” неадрыўна прычэплены абавязак “выхоўваць”. На выхаваньні й завязаныя галоўныя праблемы. Выхаваньне – гэта ня толькі бяскрыўдныя клясныя гадзіны й паходы ў тэатр. Традыцыйна, ячшэ з “тых самых” часоў, функцыя выхаваньня была амаль цалкам перакладзеная зь сям’і на школу. Нажаль, вялікаму адсотку бацькоў такі стан да спадобы: у дэкляраванай “сацыяльнай дзяржаве” псыхалёгія ўтрыманцаў квітнее й пашыраецца. Шляхам правядзеньня пралічанай дзяржаўнай палітыкі становішча зь безыніцыятыўнымі ўтрыманцамі лёгка выпраўляецца, аднак пакуль дзяржавай гэтая сытуацыя старанна замацоўваецца. У вучня праблемы з бацькамі, ён сыходзіць з дому – вінаватая школа. Ня хоча вучыцца? – ну безумоўна, вінаватая школа! І абураныя бацькі гнеўна зьвяртаюцца ва ўпраўленьні адукацыі, дзе знаходзяць палымяную падтрымку. За правапарушэньні – усіх ступеняў цяжкасьці – якія вучань ажыцьцявіць у любы момант свайго жыцьця і ў любым месцы – Міністэрства унутраных справаў накіроўвае лісты ў школу, якую наўпрост абвінавачваюць ў “недастатковым кантролі”. Адпаведна, клясны кіраўнік мусіць за ручку хадзіць з праблемнымі вучнямі, каб кантраляваць іх дастаткова. Можна прывесьці безьліч абсурдных і прыкрых выпадкаў, аднак існуе адзін, найяскравы, прыклад. Лякальнымі нарматыўна-прававымі актамі настаўнікі абавязаныя ўдзельнічаць у патруляваньні вуліцаў. Хто-небудзь яшчэ хоча працаваць настаўнікам? А, напэўна, чыноўніку, які прыдумаў патруляваньне, гэтая ідэя здалася цікавай і дарэчнай. Пасьля патруляваньня астатнія абавязкі падаюцца дробязямі. Напрыклад, тое, што паводле падлікаў, настаўнік выдаткоўвае каля 10 % свайго заробку на мэтадычнае забесьпячэньне навучальнага працэсу: індывідуальны, дыдактычны й раздатачны матэрыял. Прасьцей кажучы, робіцца сталым карыстальнікам капіравальных апаратаў. Наўрад ці выдаткі на раздрукоўкі кампэнсуюцца выплатамі на “мэтадычную літаратуру”. Праўда, складана вызначыць, што лягчэй: раз на паўгады ўвечары пашпацыраваць у патрулі – або паралізаваць працу мэтадычнага аб’яднаньня прыкладна на месяц, калі ты ўдзельнік конкурсу “Настаўнік году”. Колькі дрэваў бясслаўна загінуць, каб ператварыцца ў кіляграмы “калярова аформленых мэтадычных напрацовак”, колькі часу згубяць вучні, рэпэтуючы “адкрыты ўрок”! Трэба адзначыць, што ёсьць канфліктныя сітуацыі, якія можна нівэляваць дзякуючы працы юрыстаў. Гэта, у прыватнасьці, тая самая “адказнасьць за жыцьцё й здароўе дзяцей”, прапісаная ў пасадавай інструкцыі й кожным лякальным загадзе аб масавых мерапрыемствах. Карэктная зьмена фармулёўкі дазваляе і ў дастатковай ступені абараніць правы дзяцей, і ў тым ліку абараніць настаўніка ад пакараньняў (да зьняволеньня) у тых выпадках, калі ягонай прамой віны не было. Яшчэ адна праблема – штогадовыя рамонты школаў. Ня буду ўздымаць балючае пытаньне аб зьбіраньні на іх грошай, пагатоў кожны кіраўнік вырашае гэтую праблему па-свойму. На каго ўскладзены прамы абавязак фарбаваць сьцены, столь і падлогу? Ні на каго. Больш за тое, паводле НПА датычна аховы працы, гэты від дзейнасьці патрабуе кваліфікацыі, і ўскласьці яго, напрыклад, на прыбіральшчыцу не атрымаецца. І часьцяком у складанай сітуацыі місію выратавальніка таксама бярэ на сябе настаўнік… Можна яшчэ доўга пералічваць астатнія “дадатковыя” абавязкі настаўніка. Найбольш прыкра тое, што дзяржаўная палітыка мае тэндэнцыю да пашырэньня настаўніцкіх абавязкаў. Мяркую, што мяжой у гэтым працэсе станецца чалавечы фактар: паступова сыйдзе старое пакаленьне энтузіястаў, і застануцца тыя, хто трапіў у настаўнікі па інэрцыі; такім чынам, яшчэ адзін бок сыстэмы адукацыі – функцыянальны, - сьледам за мэтазгоднасьцю – выявіць сваё банкруцтва. Праблемы з адукацыяй, я лічу, можна вырашыць на любой стадыі крызісу: адукацыя – ня газа й ня вонкавыя пазыкі. Галоўнае – правільна сфармуляваць праблему. І выйсьце – зусім не культываваньне ў пэдагагічных колах “любові да дзяцей”. Зрэшты, мы ж не прымушаем дзяцей любіць настаўнікаў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насамрэч парабаваньне любові больш патыхае артыкулам 168 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, чым цытатай з пасадавай інструкцыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика