"5 зорак" паедуць у Душанбе
"5 зорак" паедуць у Душанбе
Мiжнародны конкурс маладых выканаўцаў "5 зорак. Інтэрбачанне", якi завяршыўся ў нядзелю ў Сочы, выйграла маладая спявачка з Таджыкiстана Тахмiна Нiязава. Па вынiках галасавання гледачоў яна абышла яўных фаварытаў — гурт "Кватра" з Расii — усяго на 1 бал. Паводле правiлаў, наступны конкурс вакалiстаў налета пройдзе ў Таджыкiстане. Прычым арганiзатары не выключаюць, што да ўдзелу ў песенным спаборнiцтве будзе запрошана большая колькасць выканаўцаў, i не толькi з краiн — удзельнiц СНД. Нагадаем, сёлета конкурс "5 зорак" праходзiў у чацвёрты раз i сабраў прадстаўнiкоў 11 краiн: Расii, Беларусi, Украiны, Малдовы, Латвii, Арменii, Азербайджана, Казахстана, Кiргiзii, Таджыкiстана i Туркменiстана. Кожная краiна выставiла па адным удзельнiку, а таксама па адным прадстаўнiку ў журы. На працягу некалькiх конкурсных дзён удзельнiкi выконвалi арыгiнальныя песнi, рэтра-хiты, а таксама сусветныя хiты. Увесь гэты час iшло глядацкае галасаванне, якое i вызначала ў рэшце рэшт, каму дастанецца Гран-пры. Па суме балаў (216) перамогу атрымала 19-гадовая Тахмiна Нiязава. Першую прэмiю заваявалi расiйскi гурт "Кватра" i спявак з Арменii Размiк Амян. Другую прэмiю падзялiлi прадстаўнiца Латвii Амбер, канкурсант з Казахстана Алмас i гурт з Украiны "Небяспечныя сувязi". На трэцiм месцы апынулiся адразу тры канкурсанты — беларускi гурт "Thе Сhаmрiоns", малдаванiн Барыс Коваль i артыстка з Туркменii Лачын Мамедава. А калi ўзгадаць яшчэ пра спецыяльны прыз Мiждзяржаўнага фонду гуманiтарнага супрацоўнiцтва краiн — удзельнiц СНД (прыз гэты дастаўся спеваку Сейрану з Азербайджана), то практычна нiводны канкурсант не застаўся без узнагароды. Нават наадварот, камусьцi i па дзве дасталiся. Для ўдзельнiцы з Кiргiзii Гулзiнат Суранчыевай, якой не хапiла "афiцыйных" прызоў, знайшлася ўзнагарода ад адмiнiстрацыi горада Сочы. Акрэдытаваная на "Iнтэрбачаннi" прэса свае сiмпатыi i прыз аддала гурту "Кватра". Акрамя Гран-пры, павезла дадому ў Туркменiстан прыз "Дэбют Iнтэрбачання" Тахмiн Нiязава — самая маладая з удзельнiкаў. "Мiс Iнтэрбачанне" невядома па якiх крытэрыях стала туркменка Лачын Мамедава, затое спецпрыз "За стыльнасць" быў уручаны латышцы Амбер. Шляхам простых падлiкаў атрымлiваем: на 11 канкурсантаў прыпала 15 розных узнагарод, так што крыўды сярод удзельнiкаў як быццам быць не павiнна. А вось цi выйграюць ад запальвання новых "зорак" гледачы — пытанне пакуль што рытарычнае. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Фота з афiцыйнага сайта конкурсу www.5stаrs.ru.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны конкурс маладых выканаўцаў "5 зорак. Інтэрбачанне", якi завяршыўся ў нядзелю ў Сочы, выйграла маладая спявачка з Таджыкiстана Тах
|
|