Макс Мірны ўжо ня першая ракетка Беларусі
Асацыяцыя тэнісістаў‑прафэсіяналаў апублікавала сьвежы рэйтынг ліст.
Паводле яго Макс Мірны зьляцеў на 519‑е месца, за два тыдні апусьціўшыся на 143 пазыцыі. Яго ў рэйтынгу АTP абагнаў Уладзімер Ігнацік, які цяпер займае 425 пазыцыю (узьняўся на дзьве пазыцыі), Уладзімер Ваўчкоў — 544‑ты, Андрэй Каратчэня — 587‑ты. У рэйтынгу дуэтаў пара Макс Мірны і Джэймі Мюрэй займаюць 14-ю пазыцыю, у індывідуальным рэйтынгу парных тэнісістаў Мірны апусьціўся на чатыры пазыцыі і ўжо трыццаты. Падзеньне працягваецца. *** Нагадаем, што 19-21 верасьня ў Менску пройдзе матч Кубку Дэвіса. Зборная Беларусі згуляе са зборнай Грузіі ў другім раўндзе плэй-оф Эўра-Афрыканскай групы. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асацыяцыя тэнісістаў‑прафэсіяналаў апублікавала сьвежы рэйтынг ліст.Паводле яго Макс Мірны зьляцеў на 519‑е месца, за два тыдні апусьціўшыся на 143 пазыцыі.Яго ў рэйтынгу АTP абагнаў Уладзімер Ігнацік, які цяпер займае 425 пазыцыю (узьняўся на дзьве пазыцыі), Уладзімер Ваўчкоў — 544‑ты, Андрэй Каратчэня —...
|
|