21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Інтэлектуальныя будынкі — не навуковая фантастыка?

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інтэлектуальныя будынкі — не навуковая фантастыка?

14 кастрычнiка сусветная навукова-тэхнiчная грамадскасць будзе адзначаць Сусветны дзень стандартызацыi. У Беларусi другi год запар прафесiйнаму святу спецыялiстаў у галiне тэхнiчнага нармавання, стандартызацыi, метралогii i ацэнкi якасцi папярэднiчае месячнiк стандартызацыi, якi стартуе 15 верасня.

Як паведамiў на прэс-канферэнцыi з нагоды гэтай падзеi старшыня Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Рэспублiкi Беларусь Валерый Карашкоў, месячнiк пройдзе пад дэвiзам "Iнтэлектуальныя i ўстойлiвыя будынкi".

— Тэма Сусветнага дня стандартызацыi i месячнiка стандартызацыi, прапанаваная мiжнароднымi арганiзацыямi — невыпадковая, i нават сiмвалiчная, таму што будаўнiцтва i стандарт — рэчы ўзаемазвязаныя, — падкрэслiў Валерый Карашкоў. — Яшчэ ў старажытным Егiпце будаўнiкi выкарыстоўвалi цэглу стандартнага памеру. I сёння, ў стагоддзе iнавацыйных рашэнняў у будаўнiцтве, неабходна актыўнае суправаджэнне працэсу праектавання, будаўнiцтва i эксплуатацыi iнтэлектуальных будынкаў прагрэсiўнымi стандартамi.

План дзяржаўнай стандартызацыi на 2008 год прадугледжвае распрацоўку 137 стандартаў, якiя непасрэдна датычацца будаўнiцтва. Сёлета былi прынятыя стандарты на шкло ў будаўнiцтве, бетонныя i жалезабетонныя плiты для тратуараў i дарог, будаўнiчыя грузавыя пад’ёмнiкi, метады выпрабаванняў будаўнiчых блокаў i г.д. Быў абноўлены таксама стандарт па вызначэннi дакладнасцi ўстаноўкi вокнаў i дзвярэй у праёмах i стандарт, якi ўстанаўлiвае патрабаваннi да розных вiдаў фарбаў, эмаляў, саставаў для фарбавання, якiя прымяняюцца для аздаблення будынкаў. Актыўна вядзецца работа па стандартызацыi ў галiне бяспекi дарожнага руху — уведзены стандарты, якiя ўстанаўлiваюць патрабаваннi да сiстэм дарожнай агароджы, супрацьгалалёдных матэрыялаў, экспрэс-метадаў выпрабаванняў дарожных, аэрадромных, асфальтабетонных сумесяў. У Беларусi створана нарматыўная база, якая ўстанаўлiвае класы энергетычнай эфектыўнасцi на халадзiльнiкi, пральныя машыны, кандыцыянеры, машыны для мыцця посуду: iнфармаванне аб гэтым спажыўцоў ажыццяўляецца з дапамогай энергамаркiроўкi.

— Iнтэлектуальным або "разумным" можа быць сёння любы будынак: ад бiблiятэкi i кiнатэатра да жыллёвага дома i хмарачоса, — тлумачыць начальнiк нарматыўна-тэхнiчнага аддзела Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Ала Парэйка. — Замежны вопыт сведчыць, што iнтэлектуальныя будынкi могуць аўтаматычна кiраваць асвятленнем, ацяпленнем, сiстэмай кандыцыянавання i iншымi iнжынернымi сiстэмамi. Iншымi словамi, ствараць камфортныя ўмовы для людзей, што знаходзяцца ўнутры будынку. I, зразумела, быць зручнымi для людзей з абмежаванымi магчымасцямi. Тэрмiн жа "ўстойлiвыя будынкi" азначае, што будынак павiнен адпавядаць не толькi нашым цяперашнiм патрабаванням да камфортнасцi i бяспечнасцi пражывання, але i мець пэўны запас на перспектыву. Нядаўна, у Мiнску, у мiкрараёне "Чырвоны Бор" быў пабудаваны першы ў краiне эксперыментальны энергаэфектыўны дом — сёння за iм ажыццяўляецца манiторынг. У перспектыве такiя ж дамы павiнны з’явiцца i ва ўсiх абласных цэнтрах.

Зразумела, што ў жыхароў раёнаў так званай масавай забудовы, разважаннi пра "разумныя" будынкi могуць выклiкаць iранiчную усмешку. Маўляў, колькi можна будаваць кватэры ў панэльных дамах з вышынёй столi 2,5 метра цi нават яшчэ нiжэйшай, з маленькiмi санвузламi, вузкiмi калiдорамi i адносна невялiкiмi кухнямi? Паводле слоў галоўнага iнжынера навукова-вытворчага прадпрыемства "Будтэхнарм" Iгара Лiшая, мiнiмальная дапушчальная вышыня столi абумоўлена сёння санiтарнымi нормамi i складае якраз 2,5 метра. Будаўнiкi маюць права будаваць жыллё са столлю i 2,7, i 3,5 метра. Але, як паказвае практыка, заказчыкi выбiраюць больш таннае будаўнiцтва. Бо "лiшнiя" сантыметры ў кватэры пераўтвараюцца ў "лiшнiя" метры ў доме, значыць, патрабуюцца больш складаныя iнжынерныя сiстэмы i канструкцыi, а для жыхароў — гэта больш дарагi кошт метра жылля. Ва ўсякiм разе прапанова ўстанавiць мiнiмальную вышыню столi 2 метры 70 сантыметраў не знайшла падтрымкi з боку будаўнiчых арганiзацый. Адным словам, будзем жыць больш заможна, будзем будаваць больш камфортнае жыллё...

Ала Парэйка паведамiла таксама, што апошнiм часам найбольш запатрабаванай стала новая канструктыўная сiстэма — каркасныя будынкi, выкананыя з маналiтнага бетону. Гэта надзвычай пластычны матэрыял, якi дазваляе рэалiзоўваць самыя смелыя задумкi архiтэктараў. Акрамя таго каркасная сiстэма з’яўляецца i з канструктыўнага, i з тэхналагiчнага пункту погляду найбольш перспектыўнай для шматпавярховак. Дарэчы, ужо ў блiжэйшы час у беларускай сталiцы павiнна распачацца будаўнiцтва так званых хмарачосаў — уся дакументацыя па праектаваннi i ўзвядзеннi высотных будынкаў (45 паверхаў i вышэй) ужо распрацавана беларускiмi спецыялiстамi.

Першы намеснiк дырэктара УП "Гiпрасувязь" Васiль Сiнiца падзялiўся планамi наконт укаранення на тэрыторыi Беларусi да 2015 года лiчбавага тэлевяшчання. Яшчэ адзiн перспектыўны накiрунак — стварэнне ў Беларусi сетак сотавай сувязi трэцяга пакалення. Сеткi трэцяга пакалення пачынаюць актыўна разгортвацца ва ўсiм свеце i адрознiваюцца ад стандарта GSM больш высокахуткаснай сувяззю, якая дазваляе ажыццяўляць вiдэасувязь, перадаваць iншыя мультывiдэаданыя i прадастаўляць новыя, раней недаступныя сэрвiсныя паслугi.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 кастрычнiка сусветная навукова-тэхнiчная грамадскасць будзе адзначаць Сусветны дзень стандартызацыi. У Беларусi другi год запар прафесiйнаму святу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика