Перамогу святкавала "фiнская птушка"
Перамогу святкавала "фiнская птушка"
Спартыўная арніталогiя
У Беларусi адбыўся V Адкрыты чэмпiянат Беларусi па спартыўнай арнiталогii. У спаборнiцтве ўдзельнiчалi 8 камандаў, якiя на працягу 9 гадзiн (з 6.00 да 15.00) павiнны былi ўбачыць цi пачуць як мага больш вiдаў птушак. Добрае надвор’е i выдатная прафесiйная падрыхтоўка дазволiлi адразу тром камандам зарэгiстраваць за адзначаны невялiкi час больш за 100 вiдаў крылатых. Сёлета ўпершыню на чэмпiянаце першае месца атрымала зборная iнтэрнацыянальная каманда "Lintu" пад кiраўнiцтвам былога старшынi АПБ Аляксандра Вiнчэўскага i трох вопытных арнiтолагаў з Фiнляндыi. Каманда "Lintu", назва якой у перакладзе з фiнскай мовы азначае "птушка", запiсала ў свой актыў 104 вiды птушак, паведамiў карэспандэнту "Звязды" спецыялiст па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкiн. Добрае надвор’е i выдатная прафесiйная падрыхтоўка дазволiлi адразу тром камандам зарэгiстраваць за адзначаны невялiкi час больш за 100 вiдаў крылатых. Сёлета ўпершыню на чэмпiянаце першае месца атрымала зборная iнтэрнацыянальная каманда "Lintu" пад кiраўнiцтвам былога старшынi АПБ Аляксандра Вiнчэўскага i трох вопытных арнiтолагаў з Фiнляндыi. Каманда "Lintu", назва якой у перакладзе з фiнскай мовы азначае "птушка", запiсала ў свой актыў 104 вiды птушак, паведамiў карэспандэнту "Звязды" спецыялiст па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкiн.Другое месца ў спаборнiцтве заняла сталiчная каманда "Аquilа", удзельнiкi якой убачылi i пачулi ў мiнулую суботу 102 вiды птушак. На адну птушку менш зарэгiстраваў трэцi прызёр чэмпiянату — каманда "Drеаmtеаm". Цiкава, што апошнiя два вiды птушак — шэрую валасянiцу i пярэстую валасянiцу каманда "Аquilа" зарэгiстравала ў апошнiя 10 хвiлiн спаборнiцтва. Самым рэдкiм вiдам птушак на спаборнiцтве стаў iсландскi пясочнiк — сярэднiх памераў кулiк, якi за ўвесь час назiранняў быў адзначаны ў Беларусi толькi 10 разоў падчас восеньскай мiграцыi. Усе каманды чэмпiянату ўбачылi белых i чорных буслоў, якiя яшчэ не паспелi адляцець на поўдзень, а таксама вялiкую белую чаплю — птушку 2008 года. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi адбыўся V Адкрыты чэмпiянат Беларусi па спартыўнай арнiталогii. У спаборнiцтве ўдзельнiчалi 8 камандаў, якiя на працягу 9 гадзiн (з 6.00 да
|
|