21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цвярозыя бацькі — спакой у сям’i

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цвярозыя бацькі — спакой у сям’i

Мiлiцыя, органы ўлады i грамадскасць аб’ядноўваюць сiлы ў барацьбе з сямейнымi скандалiстамi, алкаголiкамi i нядбайнымi бацькамi.

Для гэтага ва ўсiх рэгiёнах Беларусi органы ўнутраных спраў разам з прадстаўнiкамi ўлады i розных ведамстваў праводзяць вучэбныя семiнары. Першы з iх адбыўся 12 верасня ў Магiлёве.

— Мы абмяркоўваем праблемы, якiя хвалююць грамадства: напрыклад, п’янства ў грамадскiх месцах, бытавую злачыннасць, абарону дзяцей у праблемных сем’ях i iншыя, — сказаў начальнiк упраўлення прафiлактыкi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Мiкалай Дрозд. — Для таго, каб скiраваць сiлы высiлкi на прафiлактыку i не дапусцiць злачынстваў. Мiлiцыi патрэбна дапамога ўлады i падтрымка грамадскасцi: разам можна дамагчыся добрых вынiкаў.

Сёння сiтуацыя з бытавой злачыннасцю i алкагалiзмам выклiкае трывогу. У хатнiх п’яных скандалах учыняюцца цяжкiя злачынствы. Паводле iнфармацыi прэс-цэнтра УУС Магiлёўскага аблвыканкама, за сёлетнiя 8 месяцаў у вобласцi ў бытавых сварках забiты 13 чалавек i 45 атрымалi цяжкiя цялесныя пашкоджаннi.

Увогуле ў Беларусi стаiць на ўлiку больш за 15 тысяч сямейных скандалiстаў. З нядбайнымi бацькамi пакутуюць дзецi: сёлета з праблемных сем’яў Магiлёўскай вобласцi дзяржаўныя органы забралi 173 дзiцяцi.

Як правiла, бытавыя злачынствы ўчыняюцца на глебе п’янства. Сёлета ў рэгiёне памерлi ад атручэння алкаголем 255 чалавек. З незаконнага абароту канфiскавана больш за 37 тысяч лiтраў спiрту i спiртавых вадкасцяў, амаль 50 тысяч лiтраў самагону i самагоннай брагi.

У выцвярэзнiках вобласцi сёлета ўжо пабывалi больш за 8 тысяч чалавек, сярод якiх амаль 700 жанчын i 6 няпоўнагадовых. За распiццё алкагольных напояў больш за 1000 няпоўнагадовых прыцягнуты да крымiнальнай адказнацi — нашмат болей, чым летась.

— Толькi забароннымi, сiлавымi метадамi праблему не вырашыць, — нагадаў удзельнiкам семiнара вядомую iсцiну Мiкалай Дрозд. — Трэба зрабiць усё магчымае, каб адцягнуць увагу людзей ад алкаголю i папярэдзiць скандалы: ад прадастаўлення магчымасцi працаваць i зарабляць да разнастайнага i цiкавага адпачынку. Трэба знаходзiць новыя формы работы з дарослымi i дзецьмi, каб прыцягваць iх да добрых спраў.

Ілона Iванова.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiлiцыя, органы ўлады i грамадскасць аб’ядноўваюць сiлы ў барацьбе з сямейнымi скандалiстамi, алкаголiкамi i нядбайнымi бацькамi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика