21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чэкiсты расказваюць пра сябе

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чэкiсты расказваюць пра сябе

Кніжная паліца

 

А называецца яна "Па абавязку, гонару i прызванню. Старонкi гiсторыi Упраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi". Яе прэзентацыя адбылася ў музеi ваеннай i баявой славы абласнога цэнтра. Як было адзначана, мерапрыемства гэта прымеркавана да чарговай гадавiны з дня нараджэння Фелiкса Дзяржынскага, чалавека, якi стаяў ля вытокаў органаў ВЧК-КДБ.

Кнiгу напiсалi супрацоўнiкi Упраўлення, выкарыстоўваючы розныя крынiцы, у тым лiку архiўныя даныя i ўспамiны ветэранаў гэтай службы. І адметнасць яе ў тым, што яна адкрывае малавядомыя старонкi гiсторыi Гомельскага ўпраўлення КДБ за 90-гадовы перыяд яго iснавання, што чытач зможа па-новаму асэнсаваць многiя факты i падзеi, пачынаючы з перыяду станаўлення чэкiсцкiх органаў у суровыя дваццатыя гады мiнулага стагоддзя. А гэта i супрацьстаянне акцыям iншаземных разведак, а барацьба не на жыццё, а на смерць з крымiнальным i палiтычным бандытызмам, у тым лiку з вялiкiмi воiнскiмi фармiраванням Булак-Булаховiча.

З цiкавасцю, напрыклад, будуць чытацца дэталi аперацыi (дарэчы, яны ўпершыню раскрываюцца ў кнiзе) па знiшчэннi арганiзацыi Барыса Савiнкава "Народны саюз абароны радзiмы i свабоды", вядомай як "Сiндыкат-2". Менавiта ў горадзе на Сожы прайшоў першы этап аперацыi. А пазней удзельнiкi "Сiндыката" адыгралi вялiкую ролю ў аперацыi "Трэст", якая закончылася разгромам белаэмiгранцкага руху на чале з генералам А. Куцепавым.

А цi ўсе ведаюць, што легендарныя разведчыкi В. Аляксееў-Жалезнякоў, Н. Валенберг, Н. Эйцiнгон — выхадцы з Гомельскага ГубЧК, i старонкi iх жыцця i дзейнасцi таксама цiкавыя i павучальныя.

Ёсць у кнiзе ўспамiны ўдзельнiкаў спецаперацыi па прадухiленнi дастаўкi гiтлераўцамi хiмiчнай зброi на Усходнi фронт, пра iншыя дзёрзкiя баявыя акцыi, праведзеныя аператыўна-чэкiсцкiмi групамi на тэрыторыi Гомельскай i Палескай абласцей, якiя ў гады Вялiкай Айчыннай вайны апынулiся пад фашысцкiм ботам. У тым лiку i матэрыялы аб атрадах, камандзiры якiх Н. Зябнiцкi, Н. Мiхайлашаў, А. Рабцэвiч, А. Шыхаў былi ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза.

Ёсць у ёй i ўспамiны ўдзельнiкаў афганскiх падзей i лiквiдацыi вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Кнiга багата iлюстравана ўнiкальнымi фотаздымкамi i дакументамi, якiя публiкуюцца ўпершыню.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А называецца яна "Па абавязку, гонару i прызванню. Старонкi гiсторыi Упраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай воб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика