Дзень—ноч: лiк роўны!
Дзень—ноч: лiк роўны!
Учора ў 18 гадзiн 44 хвiлiны па беларускiм часе, у дзень восеньскага раўнадзенства, ва ўсiм паўночным паўшар’i планеты пачалася астранамiчная восень. 22 верасня Зямля заняла адносна Сонца строга вертыкальнае становiшча, а працягласць дня i ночы была аднолькавая — роўная 12 гадзiнам. Зрэшты, з-за рэфракцыi (пераламлення святла), якая быццам бы "прыўзнiмае" Сонца над гарызонтам, светлавы дзень доўжыўся крыху больш. Па народным календары, восень з гэтага дня пераходзiць у стадыю "залатой", i працягваецца прыкладна да сярэдзiны. Раней дзень восеньскага сонцастаяння лiчылi святам i нават адзначалi — народнымi гуляннямi, пiрагамi з капустай, журавiнамi, мясам... А ў Японii з 1878 года гэтае свята адзначаюць на афiцыйным узроўнi — як дзень шанавання памяцi продкаў, якiя адышлi ў iншы свет. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў 18 гадзiн 44 хвiлiны па беларускiм часе, у дзень восеньскага раўнадзенства, ва ўсiм паўночным паўшар’i планеты пачалася астранамiчная восень.
|
|