21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ці доўга будуць выдаваць нектары за сокi?

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ці доўга будуць выдаваць нектары за сокi?

Чула, што з 1 верасня на сокi i нектары ўведзены новы стандарт. Але разглядваючы ўпакоўкi сокаў у магазiне, нiчога новага на iх не заўважыла. Да таго ж i смак сокаў, так бы мовiць "бюджэтных" марак, лепшым не стаў. Таматныя сокi часта нагадваюць распушчаную ў вадзе таматную пасту. А апельсiнавыя i мультысадавiнныя сокi змяшчаюць проста ўдарныя дозы цукру, хоць iх вытворцы i заяўляюць смела на упакоўцы, што перад намi 100-працэнтны сок. Хацелася б даведацца, што павiнна змянiцца для спажыўцоў пасля ўвядзення новага стандарта?

Т.П. Ласунова,<І> г. Мiнск.

<І> г. Мiнск.

Як патлумачылi журналiсту "Звязды" ў Беларускiм дзяржаўным iнстытуце стандартызацыi i сертыфiкацыi, спачатку ў Беларусi была распрацавана "Канцэпцыя развiцця нарматыўнай базы ў галiне стандартызацыi сокаў i соказмяшчальных прадуктаў", скiраваная на павышэнне тэхналагiчнага ўзроўню вытворцаў, канкурэнтаздольнасцi выпускаемых прадуктаў i абарону айчыннага рынку ад паступлення няякаснай прадукцыi. I ўжо ў працяг гэтай канцэпцыi Навукова-практычным цэнтрам па харчаваннi Нацыянальнай акадэмii навук былi распрацаваныя стандарты на сокi, нектары i соказмяшчальныя напоi: агульныя тэхнiчныя ўмовы iх вытворчасцi i асноўныя тэрмiны i азначэннi. Немалаважна, што новыя стандарты былi прыведзеныя ў адпаведнасць з еўрапейскiмi стандартамi.

У прыватнасцi стандарт СТБ П 1826-2008 устанаўлiвае асноўныя тэрмiны i азначэннi паняццяў у галiне вытворчасцi кансерваваных сокаў з садавiны, агароднiны, ягад, нектараў i соказмяшчальных напояў. Згодна з гэтым стандартам, наша класiфiкацыя, як i ва ўсiм свеце, будзе ўключаць два вiды сокаў: сокi прамога адцiскання i адноўленыя. Адноўлены сок атрымлiваецца шляхам аднаўлення канцэнтраванага соку цi канцэнтраванага пюрэ або пасты падрыхтаванай пiтной вадой у суадносiнах, што забяспечваюць захаванне арганалептычных, фiзiка-хiмiчных уласцiвасцяў i, галоўнае, харчовай каштоўнасцi сокаў.

100-працэнтным сокам можа называцца толькi сок без анiякiх дабавак, доля пладовай часткi ў якiм складае 100 працэнтаў. Сок з цукрам павiнен утрымлiваць не менш як 85 працэнтаў пладовай часткi i не больш як 15 працэнтаў цукру. Калi напой змяшчае толькi ад 25 да 50 працэнтаў пладовай часткi — гэта не сок, а нектар. Для алычовага i гранатавага нектару мiнiмальная масавая доля садавiны часткi складае 25 працэнтаў, для вiшнёвага — 35 працэнтаў, сунiчнага (клубнiчнага) — 40 працэнтаў, яблычнага — 50 працэнтаў i г.д.

Калi напой змяшчае толькi ад 25 да 50 працэнтаў пладовай часткi — гэта не сок, а нектар. Для алычовага i гранатавага нектару мiнiмальная масавая доля садавiны часткi складае 25 працэнтаў, для вiшнёвага — 35 працэнтаў, сунiчнага (клубнiчнага) — 40 працэнтаў, яблычнага — 50 працэнтаў i г.д.

Да таго ж новы стандарт дае азначэнне таксама такiм напоям, як морс, соказмяшчальны напiтак i соказмяшчальны кактэйль. Морс — гэта вадкi прадукт, атрыманы са свежых цi замарожаных ягад, з масавай доляй ягаднага соку цi пюрэ не менш як 15 працэнтаў, з дабаўленнем цi без дабаўлення цукру, глюкозы, фруктозы, мёду i iншых iнгрэдыентаў.

Соказмяшчальны кактэйль — гэта вадкi прадукт, якi атрымлiваюць з сумесi сокаў i (цi) пюрэ (у тым лiку канцэнтраваных), з пастаў аднаго цi розных найменняў у любой камбiнацыi з падрыхтаванай пiтной вадой, цукрам, мёдам, у якой масавая доля соку i (цi) пюрэ складае ў залежнасцi ад вiду садавiны i гароднiны не менш як 20 працэнтаў. У соказмяшчальныя кактэйлi могуць дадавацца малочныя прадукты, кавалачкi садавiны i гароднiны, харчовыя кiслоты, аскарбiнавая кiслата, экстракты раслiн, натуральныя цi iдэнтычныя натуральным араматызатары, канцэнтраваныя натуральныя духмяныя рэчывы, стабiлiзатары, вiтамiны i г.д. I, нарэшце, соказмяшчальны напiтак атрымлiваецца шляхам змешвання даведзенай да пюрэпадобнага стану ядомай часткi дабраякасных спелых свежых пладоў, ягад, агароднiны цi сокаў з садавiны i гароднiны, пюрэ i пастаў у любой камбiнацыi з пiтной вадой, цукрам, мёдам, лiмоннай кiслатой. Масавая доля соку i (цi) пюрэ з садавiны або гароднiны ў соказмяшчальных напiтках павiнна быць не менш як 10 працэнтаў.

Аднак, як нам патлумачылi ў Беларускiм дзяржаўным iнстытуце стандартызацыi i сертыфiкацыi, дадзены стандарт з’яўляецца папярэднiм. Адпрацоўка яго патрабаванняў будзе праводзiцца на працягу двух гадоў — да 1 верасня 2010 года. Такiм чынам, у беларускiх прадпрыемстваў будзе час, каб мадэрнiзаваць сваю вытворчасць i прывесцi ў адпаведнасць са стандартамi i свае тэхналогii, i якасць вады, якая будзе выкарыстоўвацца для аднаўлення соку. Для спажыўцоў гэта азначае, што ў блiжэйшы час сокi старога ўзору з магазiнных палiц, наўрад цi знiкнуць.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чула, што з 1 верасня на сокi i нектары ўведзены новы стандарт. Але разглядваючы ўпакоўкi сокаў у магазiне, нiчога новага на iх не заўважыла. Да таго
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика