21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цэнтрвыбаркам гатовы "вучыцца" на гэтых выбарах

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэнтрвыбаркам гатовы "вучыцца" на гэтых выбарах

Учора на пасяджэннi Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў 110 народных прадстаўнiкоў у парламенце былi зарэгiстраваныя. Скаргi кандыдатаў аб непрызнаннi вынiкаў выбараў, якiя паступiлi ў ЦВК, перанакiравалi акруговым камiсiям, паколькi гэта ў iх кампетэнцыi i "звязана з праверкай вялiкага фактычнага матэрыялу", як адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лiдзiя Ярмошына. І ў вынiку нязгоды з рашэннем акруговай камiсii, яго можна аспрэчваць у Цэнтрвыбаркаме. Яна падкрэслiла таксама, што разгляд скаргаў не з’яўляецца перашкодай для падвядзення вынiкаў выбараў.

— Мы маем дастаткова шмат iнфармацыi, значна больш, чым кожны прадстаўнiк палiтычнай партыi, паколькi ўсё ж такi ён мае тую iнфармацыю, якая прадастаўлена членамi пэўнай партыi, — адзначыла Лiдзiя Ярмошына ў гутарцы з журналiстамi. — Сённяшняе рашэнне прымалася ўсвядомлена менавiта на падставе гэтай iнфармацыi. Цалкам верагодна, што мы атрымаем яшчэ нейкiя асаблiвасцi, якiя нам дасць разгляд скаргаў у акруговых выбарчых камiсiях. Пры ўсiм тым, што скаргi iдуць па 20 выбарчых акругах, iх усё ж такi не так шмат. 24 грамадзянiны звярнулiся са скаргамi, а ў выбарах удзельнiчалi 263 кандыдаты. Адпаведна астатнiя 130 чалавек (110 абраных дэпутатаў задаволеныя выбарамi "па ўмаўчаннi". — Аўт.) згодныя з вынiкамi выбараў.

Старшыня Цэнтрвыбаркама прызнала недахопам, што прадстаўнiкi ўчастковых камiсiй "часам не вельмi добра адкрываюцца, i менавiта гэта выклiкала перш за ўсё прэтэнзii АБСЕ". Аднак, як яна сказала, "пасылы зверху iшлi наконт таго, што назiральнiкам павiнен быць прадастаўлены поўны аб’ём iнфармацыi, i СМI неаднаразова транслявалi такiя мае звароты". Лiдзiя Ярмошына рэзюмавала, што выбары даюць урокi i Цэнтрвыбаркам будзе працаваць над памылкамi.

— Дрэнна, што не ўвайшлi ў парламент прадстаўнiкi апазiцыйных палiтычных партый, — заўважыла старшыня ЦВК. — Зразумела, павiнен быць прадстаўлены i другi бок, бо гэта дае разнастайнасць палiтычнаму жыццю.

Першае пасяджэнне Палаты прадстаўнiкоў чацвёртага склiкання прызначана на 27 кастрычнiка, а сенатары прыступяць да працы, мяркуецца, на тым жа тыднi — 31 кастрычнiка. Вынiкi iх выбараў у Савет Рэспублiкi, дарэчы, будуць падведзеныя на чарговым пасяджэннi Цэнтрвыбаркама 14 кастрычнiка. У той жа дзень прызначаць дадатковыя выбары ў Савет Рэспублiкi з-за таго, што адзiн з прэтэндэнтаў раней зняў сваю кандыдатуру. I да гэтага пасяджэння ўжо будуць гатовыя рашэннi акруговых камiсiй па скаргах кандыдатаў у дэпутаты аб непрызнаннi вынiкаў выбараў. Паўнамоцтвы членаў ЦВК з правам дарадчага голасу да гэтага часу будуць скончаныя i яны змогуць удзельнiчаць у пасяджэннi толькi ў якасцi назiральнiкаў.

Ала МАЧАЛАВА.

На гэтых парламенцкiх выбарах было зэканомлена каля 6 млрд рублёў (з iх 4 млрд захавалi ад растрат сумленныя выбаршчыкi, якiя забяспечылi яўку на галасаванне i тым самым знялi патрэбу ў другiм туры; астатняя ж пара мiльярдаў была зэканомлена ў першым туры, яна пойдзе на прэмiяванне супрацоўнiкаў выбарчых камiсiй).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора на пасяджэннi Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў 110 народных прадстаўнiкоў у парламенце былi зарэгiстрав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика