Прэзідэнт Беларусi павiншаваў з днём нараджэння Кардынала Казiмiра Свёнтака
Прэзідэнт Беларусi павiншаваў з днём нараджэння Кардынала Казiмiра Свёнтака
"Усё Ваша жыццё прысвечана служэнню Богу i людзям. Для тысяч католiкаў Вы — першы Кардынал Беларусi — служыце прыкладам цвёрдасцi ў справах веры i адданасцi свайму высокаму прызванню, — адзначыў у вiншаваннi кiраўнiк дзяржавы. — Дзякуючы Вам пачалося адраджэнне Рымска-каталiцкай царквы на нашай зямлi, адноўлены многiя прыходы, пачалi сваю дзейнасць вышэйшыя духоўныя семiнарыi, набыў новае аблiчча Архiкафедральны касцёл iмя Прасвятой Дзевы Марыi ў Мiнску". Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што адкрытасць Кардынала Казiмiра Свёнтака, яго бацькоўскае стаўленне да клiрыкаў i вернiкаў, незвычайная адоранасць i вялiкая працавiтасць здабылi любоў i павагу ва ўсiм каталiцкiм свеце. Прэзiдэнт пажадаў Кардыналу Казiмiру Свёнтаку, Апостальскаму адмiнiстратару Пiнскай епархii моцы душэўных i цялесных сiлаў, невычэрпнай энергii i аптымiзму. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Усё Ваша жыццё прысвечана служэнню Богу i людзям. Для тысяч католiкаў Вы — першы Кардынал Беларусi — служыце прыкладам цвёрдасцi ў справах веры
|
|