21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фiнальная нота — эканамiчная

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фiнальная нота — эканамiчная

На заключным пасяджэннi ў верхняй палаце парламента разгледзелi салiдны блок дакументаў фiнансавага характару

На заключным пасяджэннi ў верхняй палаце парламента разгледзелi салiдны блок дакументаў фiнансавага характару

У прыватнасцi, на суд сенатараў былi прадстаўленыя бюджэт краiны на наступны год, змяненнi ў падатковым заканадаўстве, а таксама праект закона аб крэдытных гiсторыях, папраўкi ў закон аб свабодных эканамiчных зонах, праект закона аб ратыфiкацыi пагаднення з Расiяй аб рэгуляваннi пытанняў уласнасцi Саюзнай дзяржавы i шэраг iншых. Іх пракаментаваў журналiстам Сцяпан Пiсарэвiч, старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах:

— Гэта вельмi важныя законапраекты, у першую чаргу — падатковае заканадаўства. Мы на працягу ўсяго склiкання праводзiлi вялiкую работу па яго ўдасканаленнi. Была створана спецыяльная рабочая група пры Урадзе. Мэта была адна — зрабiць падатковую сiстэму прасцейшай, зменшыць колькасць падаткаў. Нормы падатковага заканадаўства павiнны мець характар прамога дзеяння. У гэтым рэчышчы ўносяцца змены i сёлета.

Пра меры, зафiксаваныя ў законапраекце, мы падрабязна пiсалi раней, калi ён разглядаўся нiжняй палатай. Тым не менш, нагадаем некаторыя з iх. Будзе знiжана стаўка збору для сельгасвытворцаў з двух працэнтаў для аднаго. Зменшыцца плата за рэгiстрацыю транспартных сродкаў, будзе ўстаноўлена стаўка падаходнага падатку ў памеры 12 працэнтаў. Усе прадугледжаныя змяненнi дазволяць знiзiць падатковую нагрузку на 1,3 працэнтнага пункта да ВУП i пакiнуць у распараджэннi суб’ектаў гаспадарання больш як два трыльёны рублёў.

Бюджэт дзяржавы на 2009 год захавае сацыяльную накiраванасць. "Павышэнне рэальных даходаў насельнiцтва — галоўная задача нашай краiны, як i павышэнне дабрабыту людзей, якасцi iх жыцця", — адзначыў сенатар. Закладзены ў бюджэце рост заробкаў, найперш у бюджэтнай сферы, арыентаваны на суму ў 550 долараў (у эквiваленце) да канца наступнага года. Больш высокiмi тэмпамi будуць фiнансавацца выдаткi на такiя сацыяльна значныя сферы, як ахова здароўя, адукацыя, спорт i iншае.

— Налета неабходна ўвесцi ў эксплуатацыю шэсць мiльёнаў квадратных метраў жылля, — дадаў сенатар. — У гэтай сувязi закладзеныя пэўныя сродкi ў выглядзе льготных крэдытаў для насельнiцтва.

Паразважаў Сцяпан Пiсарэвiч i наконт уплыву фiнансавага крызiсу на выкананне ўхваленага парламентам бюджэту-2009:

— Вядома ж, крызiс, калi, скажам, i не напрамую, а праз нейкi фондавы рынак, iншыя механiзмы, можа нас крануць. I перш за ўсё гэта знiжэнне попыту на нашу прадукцыю. У бюджэце закладзены даволi салiдныя механiзмы, якiя дазволяць кампенсаваць любыя змяненнi як на знешнiх рынках, так i на ўнутраным. У нас ёсць гарантыi ў бюджэце па росце заробку, забеспячэннi харчовай бяспекi нашай краiны i па забеспячэннi жыллём. Вось гэтыя прыярытэты, якiя закладзены ў бюджэце, яны непарушныя, i я думаю, што мы тут зможам справiцца. Вядома ж, самае галоўнае сёння — павышаць унутраны попыт. Нават калi нейкiя знешнiя фактары будуць уплываць на нашу прадукцыю, каб мы маглi за кошт унутраных крынiц павышаць сваю канкурэнтаздольнасць.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На заключным пасяджэннi ў верхняй палаце парламента разгледзелi салiдны блок дакументаў фiнансавага характару У прыватнасцi, на суд сенатараў былi пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика