Мінск — горад бяспечных дарог!
Мінск — горад бяспечных дарог!
Пад такiм дэвiзам 18 снежня ў Мiнску пройдзе дзень прафiлактыкi. Да гэтага мерапрыемства рыхтуюцца Дзяржаўтаiнспекцыi ўсiх раёнаў сталiцы. Напрыклад, супрацоўнiкi ДАІ Савецкага РУУС у чацвер ля Камароўскага рынку правядуць акцыю, удзельнiкаў якой чакаюць навагоднiя сюрпрызы. Прафiлактычныя мерапрыемствы ў раёнах сталiцы стартавалi ўжо з пачатку тыдня. У панядзелак супрацоўнiкi мiлiцыi выяўлялi пешаходаў-парушальнiкаў, бо за 11 месяцаў самым распаўсюджаным вiдам ДТЗ з’яўляецца наезд на пешахода. У аўторак Дзяржаўтаiнспекцыя акцэнтуе ўвагу на лiквiдацыi заторавых сiтуацый на дарозе, парушэннях правiлаў спынення i стаянкi транспартных сродкаў. Серада будзе прысвечана прафiлактыцы дзiцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такiм дэвiзам 18 снежня ў Мiнску пройдзе дзень прафiлактыкi. Да гэтага мерапрыемства рыхтуюцца Дзяржаўтаiнспекцыi ўсiх раёнаў сталiцы.
|
|