КАЛІ МЕРКАВАЦЬ, ТО КIТАЙКА...
КАЛІ МЕРКАВАЦЬ, ТО КIТАЙКА...
У суботу на ТБ паказвалi, як ў Iаганэсбургу (ПАР) праходзiў конкурс "Мiс свету — 2008". Эфектнае вiдовiшча прыцягнула ўвагу многiх тэлегледачоў, але аб чым гаварылi вядучыя i канкурсанткi можна толькi здагадвацца. Нашы каментатары спаборнiчалi перад мiкрафонам у красамоўстве... i забылi пра тэлегледачоў. А ўсiм хацелася ведаць, што адбываецца на сцэне, аб чым там iдзе гаворка, i з гэтай задачай справiўся б перакладчык з англiйскай мовы. I тады не даводзiлася б чуць: "Можна меркаваць, што гаворка там iдзе..." Пакiнем англiйскую i беларускую мовы (апошняй амаль няма месца на ТБ), але ж i з рускай каментатары не ў ладах. Пераможца мiнулага конкурсу кiтайская прыгажуня была названа адным з каментатараў кiтайкай. Але ж кiтайка — гэта сорт яблыкаў цi вiд тканiны. Дарэчы, у тлумачальным слоўнiку рускай мовы Ожагава такога слова ўвогуле няма. Кiтайка — гэта ўсё ж не кiтаянка. Я не збiраюся займацца разборам "палётаў", але як тэлеглядач магу сказаць, што менш хацелася б бачыць эмоцый, а больш прафесiяналiзму. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу на ТБ паказвалi, як ў Iаганэсбургу (ПАР) праходзiў конкурс "Мiс свету — 2008". Эфектнае вiдовiшча прыцягнула ўвагу многiх тэлегледа
|
|