21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спрошчана працэдура арэнды памяшканняў

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спрошчана працэдура арэнды памяшканняў

У Беларусi спрошчана працэдура арэнды памяшканняў. Аляксандр Лукашэнка 19 снежня падпiсаў дэкрэт № 24 "Аб некаторых пытаннях арэнды капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), iзаляваных памяшканняў".

Адна з праблемаў, з якой рана цi позна сутыкаецца практычна кожны суб’ект прадпрымальнiцкай дзейнасцi, — гэта неабходнасць арэнды памяшкання для вытворчай дзейнасцi або размяшчэння офiса. У большасцi выпадкаў патэнцыяльныя арандатары сустракаюць нежаданне арэндадаўцаў заключаць дагаворы арэнды памяшканняў на працяглыя тэрмiны. Пры гэтым адна з прычын адмовы ў заключэннi працяглых дагавораў арэнды — неабходнасць дзяржаўнай рэгiстрацыi дагавораў арэнды, заключаных на тэрмiн звыш аднаго года, i праходжання даволi забюракратызаванай працэдуры такой рэгiстрацыi. Таму на практыцы ў арэнду (субарэнду) прадастаўляюцца плошчы, як правiла, толькi на 11 месяцаў.

Такое становiшча, з аднаго боку, не дае магчымасцi арандатарам арганiзаваць стабiльную работу, а з другога — з’яўляецца спрыяльнай глебай для розных злоўжыванняў.

Для вырашэння гэтай праблемы кiраўнiк дзяржавы падпiсаў дэкрэт, якiм устаноўлены мiнiмальны тэрмiн арэнды (субарэнды) капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), iзаляваных памяшканняў, што знаходзяцца як у дзяржаўнай, так i ў прыватнай уласнасцi, — тры гады. На тэрмiн менш як тры гады дагаворы могуць быць заключаны толькi са згоды арандатараў.

Дадаткова для зняцця залiшнiх бюракратычных бар’ераў i стымулявання суб’ектаў да заключэння доўгатэрмiновых дагавораў дэкрэтам адменена дзяржаўная рэгiстрацыя дагавораў арэнды, субарэнды нерухомай маёмасцi i бязвыплатнага карыстання ёю, уносiмых у гэтыя дагаворы змяненняў (дапаўненняў) i скасавання такiх дагавораў. Такiя дагаворы будуць лiчыцца заключанымi з дня iх падпiсання бакамi.

На арэндадаўцаў (пазыкадавальнiкаў) ускладаецца толькi адзiн абавязак: праiнфармаваць на працягу дзесяцi дзён у адвольнай форме тэрытарыяльную арганiзацыю па дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правоў на яе i здзелак з ёю (па месцы знаходжання нерухомай маёмасцi) аб заключаным дагаворы, унясеннi ў яго змяненняў або скасаваннi, для ўнясення запiсу ў рэгiстр. Пры гэтым за ўнясенне гэтага запiсу дзяржаўная пошлiна i (або) плата з суб’ектаў гаспадарання спаганяцца не будзе. Уся працэдура — бясплатная.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi спрошчана працэдура арэнды памяшканняў. Аляксандр Лукашэнка 19 снежня падпiсаў дэкрэт № 24 "Аб некаторых пытаннях арэнды капiтальных п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика