21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыродны і звадкаваны газ узважаць па-новаму

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыродны і звадкаваны газ узважаць па-новаму

У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў змянiлiся тарыфы на прыродны i звадкаваны газ.

З пачатку студзеня кошт 1 куб. метра прыроднага газу ў жылых дамах i кватэрах, а таксама ў садовых домiках i дачах членаў садаводчых таварыстваў (у тым выпадку, калi ўсталяваны прыборы iндывiдуальнага ўлiку i ёсць газавыя ацяпляльныя прыборы i воданагравальнiкi) у ацяпляльны перыяд складзе 219,1 рубля, а ў летнi — 462. Пры адсутнасцi iндывiдуальных газавых ацяпляльных прыбораў адпаведныя расцэнкi будуць 462 руб. за "куб". Калi лiчыльнiкаў няма, то пры наяўнасцi газавай плiты i цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння альбо iндывiдуальнага воданагравальнiка (за выключэннем газавага) штомесячныя плацяжы з аднаго жыхара складуць 3696 рублёў. Калi ёсць газавая плiта i газавы воданагравальнiк (пры адсутнасцi цэнтралiзаванай падачы "цёпленькай"), то адпаведная сума складзе 10 626 руб. з чалавека. У тым выпадку, калi ёсць газавая плiта i няма цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння i газавага воданагравальнiка, то iснуе плацеж у памеры 6006 рублёў з чалавека.

Пры наяўнасцi iндывiдуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд неабходна будзе штомесяц выкласцi 1403,2 рубля за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання, а ў летнi — 526,2 рубля. Адзiн "куб" прыроднага газу, якi выкарыстоўваецца для ацяплення нежылых памяшканняў (акрамя памяшканняў, што знаходзяцца ў жылых дамах) пры ўмове таго, што ўсталяваны прыборы iндывiдуальнага ўлiку расходу газу, каштуе 462 рублi. Без лiчыльнiкаў за "блакiтнае палiва" для абагрэву цяплiц (збудаванняў уцепленага грунту) неабходна разлiчвацца па тарыфе 13 860 рублёў за 1 кв. метр у месяц. Для гаражоў, майстэрняў i iнш. адпаведная расцэнка складае 8778 рублёў.

Павялiчаны расцэнкi i на звадкаваны газ. Цяпер у жылых дамах i кватэрах, дзе ўсталяваны спецыяльныя прыборы iндывiдуальнага ўлiку расходу i ёсць газавыя абагравальныя прыборы i газавыя воданагравальнiкi, у ацяпляльны сезон за 1 куб. метр неабходна выкласцi 4227, 9 рублёў, а ў летнi — 1233 рублi (апошнi тарыф дзейнiчае i ў тым выпадку, калi няма iндывiдуальных газавых ацяпляльных прыбораў). Для тых жыхароў, якiя не маюць iндывiдуальных лiчыльнiкаў, расцэнкi крыху iншыя. Калi ёсць газавая плiта i цэнтралiзаванае гарачае водазабеспячэнне альбо воданагравальнiк (за выключэннем газавага), то штомесячныя плацяжы за звадкаваны газ на аднаго чалавека складуць 3699 рублёў.Калi ж ёсць газавая плiта i газавы водападагравальнiк (пры адсутнасцi цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння), то тарыф складае 10480,5 рубля з чалавека. Пры наяўнасцi газавай плiты i адсутнасцi цэнтралiзаванага гарачага водазабеспячэння i газавага воданагравальнiка неабходна выкласцi 4932 рублi з аднаго чалавека ў месяц.

Калi ўсталяваны iндывiдуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, то ў ацяпляльны перыяд за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання штомесяц трэба плацiць 12683,7 рубля, а ў летнi — 1233 рублi. За балон звадкаванага газу (вагой 21 кг) неабходна аддаць 33 140 рублёў.

Мiкалай ЛІТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў змянiлiся тарыфы на прыродны i звадкаваны газ. З пачатку студзеня кошт 1 куб. метра прыроднага газу ў жы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика