21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новыя манеты папоўнiлi дзве серыi

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новыя манеты папоўнiлi дзве серыi На свята невялікi мароз, потым — да -20   У апошнiя днi адыходнага года надвор’е ў Беларусi будзе вызначаць зона павышанага цiску. Таму ападкаў амаль не будзе, толькi ўдзень у сераду па поўначы краiны пройдзе невялiкi снег, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Заўтра ў асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўдзень ад мiнус 4 да плюс 1 градуса. У навагоднюю ноч надвор’е будзе вызначаць атмасферны фронт, таму ў многiх раёнах пройдзе кароткачасовы снег, слабая мяцелiца, на дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ўначы i ў першы дзень новага года 2—9 градусаў марозу. А вось з пятнiцы на тэрыторыю нашай краiны пачне паступаць халоднае арктычнае паветра, i маразы ўзмоцняцца. Тэмпература паветра ўначы да канца тыдня будзе ў межах 7—13 марозу, пры праясненнях да мiнус 16 градусаў, а ў ноч на нядзелю пры праясненнях — ажно да 18—20 марозу. Цяпер вышыня снежнага покрыва складае ад аднаго сантыметра па захадзе краiны да 16 сантыметраў у Магiлёўскай вобласцi. Сiноптыкi паведамляюць, што ў суботу i нядзелю сярэднясутачная тэмпература паветра будзе прыкладна на 2—5 градусаў нiжэйшая за клiматычную норму.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Што будзе з транспартам у навагоднюю ноч?

Паводле iнфармацыi КУП "Мiнсктранс", у сталiцы транспартнае абслугоўванне насельнiцтва будзе арганiзавана наступным чынам.

1 студзеня з 0.00 да 5.30 з iнтэрвалам 15 хвiлiн будзе арганiзавана праца аўтобусных маршрутаў камунальнага пасажырскага транспарту: №1 "ДС Вяснянка—Вакзал", №27 "ДС Ангарская-4—Сасновы Бор", №91 "АВ Маскоўскi—Вяснянка", №95 "ДС Славiнскага — Сцяпянка", №100 "Аэрапорт "Мiнск-1" — АВ Маскоўскi"; тралейбусных №1 "ДС Зялёны Луг-7 — АВ Маскоўскi", №13 "ДС Захад-3 — Гарадскi Вал", №41 "Малiнiна —ДС Уручча-2", №65 "ДС Малiнаўка-4 — Дружная"; трамвайных №1 "Пл. Мяснiкова — Зялёны Луг", №6 "Серабранка — Зялёны Луг".

З iнтэрвалам 15 хвiлiн у навагоднюю ноч 1 студзеня з 0.00 да 3.30 будзе арганiзавана праца аўтобусных маршрутаў №29 "ДС Кунцаўшчына — Кульман", №42 "ДС Кунцаўшчына — Сухарава-6", №52 "ДС Лошыца — Вакзал", №72 "ДС Шабаны — АС Аўтазаводская", №73 "ДС Сярова — Вяснянка", №99 "ДС Уручча-4—9-км", №113 "АВ Маскоўскi — Тубдыспансер" (iнтэрвал — 30 мiнут), №121 "ДС Кунцаўшчына — Сухарава-6"; тралейбусных №26 "Чыжоўка — Кабушкiна", №27 "ДС Дружная — Курасоўшчына", №45 "ДС Паўднёвы Захад — ДС Дружная", №48 "Сухарава—ДС Кунцаўшчына", №51 "ДС Дружная — Курасоўшчына", №53 "ДС Малiнаўка-4 — ДС Зялёны Луг-7", №60 "ДС Ангарская-4 — Ст.м Магiлёўская", №62 "ДС Уручча-2 — ДС Уручча-4". Метрапалiтэн 1 студзеня будзе працаваць да 3 гадзiн.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Новыя манеты папоўнiлi дзве серыi

Нацыянальны банк увёў у абарачэнне яшчэ дзве памятныя манеты — "Сядоў" новай серыi "Парусныя караблi" i "Заказнiк "Лiпiчанская пушча" серыi "Заказнiкi Беларусi", паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.

Першая манета адчаканена намiналам 20 рублёў — сярэбраная i 1 рубель — медна-нiкелевая. Сярэбраная манета мае пробу сплаву 925, масу 28,28 г. Адчаканены яны на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "брыльянт-анцыркулейтэд": тыраж сярэбранай манеты складае да 25 тысяч штук, медна-нiкелевай — 7 тысяч. Сярэбраная манета "Заказнiк "Лiпiчанская пушча" выпушчана намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,63 г, медна-нiкелевая — намiналам 1 рубель. Яны адчаканены на РДП "Казахстанскi манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублiкi Казахстан": сярэбраная — якасцю "пруф", медна-нiкелевая — "пруф-лайк". Тыраж сярэбранай i медна-нiкелевай манет — па 5000 штук.

Ігар ГРЫШЫН.     Шумаізаляцыйны шчыт стаў прычынай гiбелi чарады амялушак Больш за 180 амялушак у мiнулую нядзелю загiнулi ў Брэсце, паведамiлi ў Брэсцкай гаррайiнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. Прычынай гiбелi чарады птушак стаў шумаiзаляцыйны шчыт, усталяваны на прыпынку аўтатранспарту ў раёне завода "Брэстгазаапарат".   Празрысты пластык, заклiканы засцерагчы ад шуму канцавога прыпынку аўтатранспарту найблiжэйшыя жылыя дамы, тут усталяваны зусiм нядаўна. Чародку амялушак, якая прыляцела паласавацца рабiнай, выпадкова спалохалi. Птушкi рэзка ўзляцелi, але трапiлi проста ў празрысты пластык i, быццам гарошыны, сталi падаць на асфальт. На месца здарэння выклiкалi МНС i спецыялiстаў iнспекцыi прыродных рэсурсаў. На жаль, большая частка птушак загiнула, астатнiх выходжваюць ветэрынары. Як адзначылi ў iнспекцыi, гэтай трагедыi можна было пазбегнуць, калi б на шчыт былi наклеены элементы запалохвання. Менавiта з такiм патрабаваннем мае намер звярнуцца прыродаахоўная арганiзацыя ў гарадскую адмiнiстрацыю.   Вольга КАБЯК, БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк увёў у абарачэнне яшчэ дзве памятныя манеты — "Сядоў" новай серыi "Парусныя караблi" i "Заказнiк "Лiпiч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика