Беларуская дзяржава зробіць усё магчымае для здароўя i шчасця дзяцей
Беларуская дзяржава зробіць усё магчымае для здароўя i шчасця дзяцей
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26 снежня на навагоднiм дабрачынным свяце для дзяцей у рамках акцыi "Нашы дзецi". "Мы, дарослыя i ўся беларуская дзяржава, будзем рабiць усё для таго, каб вы маглi расцi здаровымi, разумнымi, шчаслiвымi i прыгожымi", — сказаў Прэзiдэнт, звяртаючыся да дзяцей, якiя сабралiся ў Палацы Рэспублiкi. На галоўную ёлку краiны былi запрошаны 2370 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў з усiх рэгiёнаў Беларусi. Гэта дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, выхоўваюцца ў апякунскiх i прыёмных сем’ях, дзецi з сем’яў бежанцаў, вучнi — пераможцы мiжнародных, рэспублiканскiх i рэгiянальных алiмпiяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборнiцтваў, а таксама навучэнцы, якiя дасягнулi поспехаў у грамадскай рабоце. Прэзiдэнт падкрэслiў, што ўжо сёння кожны з iх сваiмi добрымi ўчынкамi i добрай вучобай упiсвае радкi ў летапiс краiны. Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што будучы год азнаменаваны 65-годдзем вызвалення Беларусi ад фашызму, i таму заклiкаў дзяцей памятаць пра народны подзвiг, а таксама сказаў, што дарослыя зробяць усё, каб такое няшчасце больш не паўтарылася. Аляксандр Лукашэнка павiншаваў усiх дзяцей з надыходзячым Новым годам. "Новы год — вельмi светлае свята, таму што накiравана ў будучыню. Яно дорыць нам надзею на лепшае, на выкананне задуманага. Марце, загадвайце неверагодныя жаданнi, стаўце высокiя мэты! Бо на самай справе жаданнi — гэта прадчуванне нашых магчымасцяў. А значыць, iх ажыццяўленне ў многiм залежыць ад нас", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Пасля завяршэння казачнага навагодняга паказу, што разгарнуўся на сцэне Палаца Рэспублiкi, усiм дзецям ад iмя Прэзiдэнта Беларусi ўручылi падарункi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26 снежня на навагоднiм дабрачынным свяце для дзяцей у рамках акцыi "Нашы дзецi
|
|