21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гандаль летась заняў другое месца сярод галінаў эканомiкi нашай краiны

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гандаль летась заняў другое месца сярод галінаў эканомiкi нашай краiны

Але сёлета, у рэчышчы новых умоў, трэба будзе вырашаць куды больш складаныя задачы

У 2008 годзе на набыццё тавараў насельнiцтвам было выкарыстана 68 працэнтаў сваiх даходаў замест 65 працэнтаў у 2007 годзе. У валавым унутраным прадукце доля гандлю за мiнулы год павялiчылася на 0,4 працэнтнага пункта i склала 10,6 працэнта. Гэта цвёрдае другое месца сярод галiнаў эканомiкi нашай краiны, было адзначана на калегii Мiнiстэрства гандлю.

Летась рознiчны таваразварот праз усе каналы рэалiзацыi павялiчыўся ў параўнаннi з папярэднiм годам на 20,5 працэнта (пры прагнозе 13 працэнтаў) i склаў 50,9 трыльёна рублёў. Продаж харчавання павялiчыўся на 10 працэнтаў, нехарчовай групы тавараў — на 31,6 працэнта. Насельнiцтву было прададзена харчовых тавараў на суму 25,2 трыльёна рублёў. Значна ўзраслi продажы мяса i птушкi, каўбасных вырабаў i вяндлiны, рыбы i морапрадуктаў, сокаў. Рэалiзацыя мяса i мясапрадуктаў павялiчылася на 3,8 працэнта, сыру — на 2,3 працэнта, цукру — на 16,6 працэнта, кансерваў i прэсерваў з рыбы i морапрадуктаў — на 13,5 працэнта, безалкагольных напояў — на 17,7 працэнтаў, кандытарскiх вырабаў — на 25,1 працэнта, сокаў — на 15,3 працэнта. Доля нехарчовых тавараў у структуры таваразвароту за мiнулы год дасягнула 51 працэнта. Як адзначыў на калегii першы намеснiк мiнiстра гандлю Мiхаiл Свянцiцкi, менавiта паказчык росту набыцця нехарчовых тавараў — найбольш яскравы iндыкатар паляпшэння дабрабыту людзей. "Колькi гадоў таму ён складаў 37 працэнтаў". Так, продаж тэкстыльнага адзення павялiчыўся на 31,3 працэнта, трыкатажнага — на 22,4 працэнта, абутку — на 32,4 працэнта, сiнтэтычных мыйных сродкаў — на 31,5 працэнта

Дасягненню ўсiх гэтых паказчыкаў спрыяла як карпатлiвая праца работнiкаў самой галiны, так i агульнаэканамiчныя ўмовы: рост рэальных даходаў насельнiцтва, стабiльны курс валюты. "Аднак сёлета нам трэба будзе весцi гаспадарчую дзейнасць у iстотна змененых умовах. Выкананыя ў 2008 годзе паказчыкi ўжо часам не будуць з’яўляцца базiснымi для дасягнення новых задач, пастаўленых кiраўнiком дзяржавы, урадам на 2009 год", адзначалася на калегii. Часта выступоўцамi цытавалiся словы кiраўнiка краiны, у прыватнасцi, пра тое, што ўсё, што выраблена ў Беларусi, павiнна быць прададзена.

Так, доля продажу крамамi харчовых тавараў айчыннай вытворчасцi ў аб’ёме рознiчнага таваразвароту гандлёвай сеткi за мiнулы год склала 85,9 працэнта, нехарчовых — 69,3 працэнта. Разам з тым, як адзначыў на калегii першы намеснiк мiнiстра гандлю Мiхаiл Свянцiцкi, летась на ўнутраным рынку краiны склалася нездавальняючая сiтуацыя з продажам пiва айчыннай вытворчасцi. "Усе вобласцi i горад Мiнск нездавальняюча спрацавалi ў гэтым накiрунку: устаноўленае ўрадам заданне выканана толькi на 72 працэнты, а ў Магiлёўскай i Гомельскай абласцях яшчэ менш — на 55 i 60 працэнтаў. Разам з тым, пры патураннi, я яшчэ раз падкрэслю — пры патураннi, бо iншай ацэнкi нават не магу даць, органаў кiравання гандлем аблвыканкамаў i гарвыканкама з году ў год павялiчваецца продаж iмпартнага пiва. Так, у 2008 годзе пры павелiчэннi агульнага аб’ёму продажу пiва ў краiне на 10 працэнтаў яго iмпарт павялiчыўся на 29 працэнтаў". Мiхаiл Свянцiцкi папярэдзiў адказных чыноўнiкаў аб персанальнай адказнасцi за зрыў даручэння ўрада. "Мы не можам рэагаваць на такiя рэчы iнакш, паколькi на 2009 год пастаўлена яшчэ больш складаная задача: павялiчыць аб’ем продажу айчыннага пiва ў паўтара разы". У гэтай сувязi перад гандлем стаiць задача не толькi па павелiчэннi аб’ёмаў продажу, але i па актывiзацыi працы з пiваварнымi кампанiямi па павелiчэннi асартыменту, знiжэннi цэнаў, папулярызацыi айчыннага пеннага напою. Не павiнны заставацца ўбаку i самi вытворцы, якiя, калi трэба, могуць пераймаць вопыт па прасоўваннi прадукту на рынак у замежных кампанiй.

Сказаў колькi слоў першы намеснiк мiнiстра гандлю i пра абарот алкагольнай прадукцыi. У прыватнасцi, ён адзначыў, што ў 2008 годзе яе продаж на душу насельнiцтва пры пераразлiку на абсалютны алкаголь склаў амаль 12,5 лiтра чыстага спiрту. "Гэта новы гiстарычны максiмум. Нагадаю, што ў 2005 годзе гэты паказчык складаў 9,4 лiтра i ўжо тады ён падаваўся вялiкiм. За некалькi мiнулых гадоў — павелiчэнне на тры лiтры на кожнага чалавека, уключаючы немаўлят i састарэлых". Выступоўца падкрэслiў, што ў гэтым выпадку гаворка iдзе ўжо пра дэмаграфiчную бяспеку. У працяг тэмы выказаў занепакоенасць павелiчэннем продажу танных слабаалкагольных напояў сумнеўнай якасцi замежнай вытворчасцi, што прадаецца ў тэтрапакетах. "Утрыманне алкаголю ў такiх пладовых вiнах 6,4 працэнта. Цi заўсёды такi тавар патрэбны пакупнiку?" На яго думку, такому агрэсiўнаму прасоўванню нiзкапробнай прадукцыi патрэбна паставiць надзейную заслону.

Было закранута i пытанне, якое датычалася ўзмацнення працы па мiнiмiзацыi неабгрунтаванага iмпарту спажывецкiх тавараў. Нагадаем, што першыя крокi ў гэтым накiрунку былi зроблены ў канцы мiнулага года. Тады быў складзены пералiк тавараў па 31 пазiцыi, абмежаванне ўвозу якiх, на думку распрацоўшчыкаў дакумента, не адаб’ецца на спажыўцах, паколькi ўсе пералiчаныя ў спiсе тавары вырабляюцца айчыннымi прадпрыемствамi. "Так, без тавараў крытычнага iмпарту нам не абысцiся, але везцi ў краiну ўсё, што заўгодна, асаблiва ў цяперашнiх эканамiчных умовах, не трэба". Напрыклад, за мiнулы год iмпарт халадзiльнiкаў i маразiльнiкаў павялiчыўся на 34 працэнты, а ў грашовым вымярэннi склаў 65 мiльёнаў долараў. Мiхаiл Свянцiцкi нагадаў, што аналагiчную прадукцыю ў нас выпускае "Атлант". Тое ж i з тэлевiзарамi, а iх за 2008 год было ўвезена амаль 54 тысячы штук. "Неабходна рабiць захады па недапушчэннi ўвозу тавараў, без якiх мы можам абысцiся."

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але сёлета, у рэчышчы новых умоў, трэба будзе вырашаць куды больш складаныя задачы У 2008 годзе на набыццё тавараў насельнiцтвам было выкарыстана 68
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика