Пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў другой палове тыдня
Пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў другой палове тыдня
Аб гэтым паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. У пачатку тыдня пад уплывам антыцыклону, сфармiраванага ў арктычных паветраных масах, моцныя маразы яшчэ захаваюцца. У аўторак, 3 лютага, ападкаў не чакаецца. На дарогах галалёдзiца. Тэмпература паветра ноччу на большай частцы краiны складзе мiнус 14—21 градус, месцамi — да 25 градусаў марозу, днём будзе 8—15 градусаў нiжэй за нуль. На паўднёвым захадзе рэспублiкi будзе цяплей: тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 6 да 13 градусаў марозу, днём — ад мiнус 2 да мiнус 7 градусаў. З серады паветраныя патокi зменяцца. На тэрыторыю рэспублiкi пачнуць паступаць паветраныя масы з поўдня Еўропы. Неба зацягнуць воблакi. У многiх раёнах чакаюцца ападкi, у асноўным мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзiца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мiнус 3 градусаў на паўднёвым захадзе да 16 градусаў марозу на паўночным усходзе. Днём будзе ад 0 да 6 градусаў нiжэй за нуль, а ў паўднёвых раёнах — да 2 градусаў цяпла. У другой палове тыдня ў Беларусi будзе пераважаць адлiжнае надвор’е. Месцамi пройдуць невялiкiя ападкi. У начныя гадзiны будзе ад 0 да мiнус 7 градусаў, толькi па поўначы чакаецца да мiнус 13 градусаў марозу. Днём будзе ад мiнус 5 градусаў да 3 градусаў цяпла. У выхадныя днi атмасферныя франты, якiя змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, прынясуць у Беларусь ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад мiнус 6 да плюс 2 градусаў. Днём будзе ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла. У нядзелю днём на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 5 градусаў вышэй за нуль. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. У пачатку тыдня пад уплывам антыцыклону, сфармiраванага ў арк
|
|