21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...А ПРАДПРЫМАЛЬНІКI НА ЛОЕЎШЧЫНЕ АКТЫВIЗАВАЛIСЯ

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...А ПРАДПРЫМАЛЬНІКI НА ЛОЕЎШЧЫНЕ АКТЫВIЗАВАЛIСЯ

Лоеўшчына — раён сельскагаспадарчы. Мясцовыя гаспадаркi тут спецыялiзуюцца на мяса-малочнай жывёлагадоўлi. I толькi напярэдаднi 2009 года тут адчынiлася прадпрыемства, якое адразу ж атрымала статус горадаўтваральнага — Лоеўскi камбiнат будаўнiчых матэрыялаў. Менавiта таму для мясцовых жыхароў, а iх у раёне жыве больш за 17 тысяч, галоўнае — каб гэтыя дзве галiны: малакаперапрацоўчая i будаўнiчая — як мага менш адчувалi наступствы эканамiчнага крызiсу. Першы намеснiк старшынi Лоеўскага райвыканкама Лiдзiя Долбiкава лiчыць, што сiтуацыя ў iх рэгiёне прынцыпова адрознiваецца ад становiшча ў буйных прамысловых цэнтрах.

— Мы б сёння не адчувалi ўвогуле нiякiх зменаў, калi б не ўзнiклi складанасцi ў перапрацоўчай прамысловасцi. У нас зараз вялiкая запазычанасць. Размова iдзе аб той прадукцыi, якую нашы сельгаспрадпрыемствы прадалi, але на працягу доўгага часу не атрымлiваюць за яе грошы. Зараз шмат прадукцыi ляжыць на складах прадпрыемства "Малочныя прадукты" ў Гомелi: масла сметанковага, сухога малака... Яны нам завiнавацiлiся каля 2 мiльярдаў рублёў. Уявiце — гэта трохмесячная заработная плата ўсёй сельскай гаспадаркi Лоеўскага раёна. Зразумела, гэта ўскладняе сiтуацыю перад пасяўной кампанiяй i нам даводзiцца выкарыстоўваць прыцягнутыя сродкi — тыя ж крэдыты. Але ж сiтуацыя ў перапрацоўчай галiне — гэта пытанне дзяржаўнае, не толькi наша. Мы яго не вырашым на ўзроўнi раёна. Займаецца гэтым Савет Мiнiстраў, знiжаюць цэны на прадукцыю, продаж гэтай прадукцыi iдзе зараз па цэнах, нiжэйшых за сабекошт — гэта вельмi складаныя пытаннi. Што датычыцца антыкрызiсных мерапрыемстваў, мы ўсе меры, зразумела, прымаем, iдзе працэс самай жорсткай эканомii рэсурсаў — у рэжым эканомii ўключана ўсе.

— У вас жа раён небагаты i прадпрыемстваў, якiя даюць напаўненне бюджэту, зусiм няшмат...

— Па праграме развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх пасяленняў у нас уведзены ў дзеянне Лоеўскi камбiнат будаўнiчых матэрыялаў. На сёння мы маем прадукцыю, якая карыстаецца дастатковым попытам. Але ж пакуль наша валаўтваральнае прадпрыемства працуе не на поўную магутнасць i прадукцыя добра не прарэкламаваная. Па праекце камбiнат павiнен выйсцi на поўную магутнасць да канца 2010 года. Аднак мы плануем, што ўжо сёлета ў канцы года ён будзе працаваць на поўную магутнасць. Усе астатнiя прадпрыемствы ў раёне дробныя, калi яны будуць працаваць стабiльна, мы будзем мець напаўненне бюджэту. Пакуль мы сур’ёзнага стрэсу не адчулi. I дай Бог, каб яго не было.

— Сёння церпяць больш за ўсё прадпрыемствы-экспарцёры, у вас такiх няма?

— Так, практычна няма. Але ж мы будзем спрабаваць за межу прадаваць цэглу з Лоеўскага камбiната будаўнiчых матэрыялаў. Таксама мы хочам прыцягнуць iнвестара на будаўнiцтва другой чаргi гэтага прадпрыемства, але пакуль гэта толькi жаданне. Маем намеры прыцягнуць iнвестараў з Паўночнага Бутава — адмiнiстратыўнага раёна Масквы. Iх прадстаўнiкi да нас прыязджалi i зацiкавiлiся нашай прадукцыяй — яна ў нас атрымалася якаснай. Масквiчы таксама зацiкавiлiся магчымасцю будаўнiцтва другой чаргi камбiната. Тым больш што запасы глiны дазваляюць павялiчыць вытворчасць у два з паловай раза. Але пакуль эканамiчная сiтуацыя нашы жаданнi стрымлiвае. Мы ў любым выпадку абавязкова будзем працягваць гэтыя стасункi i выходзiць з прапановамi аб будаўнiцтве другой чаргi камбiната будаўнiчых матэрыялаў.

— Што можаце сказаць на падставе вынiкаў двух месяцаў пра паступленне падаткаў?

— Знiзiлiся. Але ж мы спадзяёмся зноў жа на наш камбiнат будаўнiчых матэрыялаў. Мы ўжо сёння выпусцiлi першы мiльён цаглiн, ён пакуль на пляцоўцы, а да серады наступнага тыдня будзе ў гатовай прадукцыi. Калi мы рэалiзуем гэтую цэглу, атрымаем i ўсе падаткi. За кошт рэалiзацыi гэтай прадукцыi i будзем мець напаўненне бюджэту.

— Што датычыцца прыватных прадпрымальнiкаў — вы адчуваеце спад або актывiзацыю iх дзейнасцi ў пэўных галiнах — у сённяшнiх умовах?

— Ёсць пэўнае знiжэнне па раённым спажывецкiм таварыстве. А прыватныя i малыя прадпрыемствы нам сёння даюць паляпшэнне паказчыкаў. Калi райпо за два месяцы мела 96,4 % да ўзроўню мiнулага года, то малы бiзнэс дае 172 % плюс, а ў студзенi было ўвогуле 190 %. Таму мы думаем, што даведзены паказчык 108-109 % мець будзем.

— Крызiс актывiзаваў працу прыватных прадпрымальнiкаў?

— Прыватны бiзнэс на Лоеўшчыне не атрымаў стрэсу. Прадпрымальнiкi i малыя прадпрыемствы стабiльна працуюць, як i раней. I яны хутчэй рэагуюць на пакупнiцкi попыт i лепш рэгулююць напаўненне прылаўкаў тым таварам, якi менавiта сёння запатрабаваны.

— Адзiн з важных паказчыкаў сацыяльнай стабiльнасцi — узровень беспрацоў’я...

— Сёння ў Лоеўскiм раёне мы маем паляпшэнне сiтуацыi па беспрацоў’i, увод камбiната будаўнiчых матэрыялаў даў магчымасць арганiзаваць каля 140 рабочых месцаў — большасць з лiку лоеўцаў. Таму ўзровень беспрацоў’я ў нас не стаў вышэйшым. Рэгiён невялiкi, аператыўна можна ўплываць на ўсе працэсы. А вось неразлiкi перапрацоўчых прадпрыемстваў нас сёння значна прызямляюць. Мы не маем запазычанасцi па заработнай плаце, усе яе своечасова i стабiльна атрымлiваюць, разлiчваемся за энерганосьбiты — пакуль да нас пытанняў няма. Безумоўна, i далей будзем iмкнуцца працаваць так, каб добра завяршыць квартал. Сёння ёсць падставы меркаваць, што ў нас гэта атрымаецца.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лоеўшчына — раён сельскагаспадарчы. Мясцовыя гаспадаркi тут спецыялiзуюцца на мяса-малочнай жывёлагадоўлi. I толькi напярэдаднi 2009 года тут адчынiла
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика