21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 "Веснавы кiрмаш" пройдзе 21 i 22 сакавiка на Кастрычнiцкай плошчы ў Мiнску. На кiрмашах будзе прадстаўлены вялiкi выбар харчовых тавараў: каўбасныя, рыбныя, кандытарскiя, хлебабулачныя вырабы i многае iншае. Гаспадынi змогуць набыць усё да стала — ад паўфабрыкатаў да гатовых страў. Шырокi асартымент сезонных тавараў прапануюць прамысловыя прадпрыемствы. Тавары на кiрмашах будуць прадавацца па цэнах вытворцаў, а ўнiвермагi горада прапануюць прадукцыю па знiжаных цэнах.

 Польскi вадзiцель насмерць збiў пешахода ў Брэсцкiм раёне. 37-гадовы грамадзянiн Польшчы, кiруючы аўтамабiлем "Сканiя", увечары наехаў на 46-гадовага жыхара Брэста, якi знаходзiўся на праезнай частцы. Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр. Ён не быў абазначаны святлоадбiвальнымi элементамi.

 Напад на пошту здзейснены ў Жлобiнскiм раёне. Невядомыя ў масках звязалi супрацоўнiц паштовага аддзялення i скралi каля Br8 млн. Узбуджана крымiнальная справа.

 Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прыгаварыў да 8 гадоў пазбаўлення волi вадзiцеля маршрутнага таксi, якi гандляваў марыхуанай. У раскрыццi злачынства дапамагла пасажырка, якой падчас руху вадзiцель прапанаваў набыць марыхуану. Жанчына звярнулася ў мiлiцыю i дапамагла раскрыць злачынства.

 Пракуратура абвiнавацiла медсястру Гомельскага абласнога Дома дзiцяцi ў сувязi са смерцю дзяўчынкi ўзростам 1,5 года. 29-гадовая медсястра дома дзiцяцi для дзяцей з хваробамi цэнтральнай нервовай сiстэмы i парушэннямi псiхiкi абвiнавачваецца ў неналежным выкананнi сваiх абавязкаў. З-за яе недагляду дзiця падчас купання ўпала на падлогу. Дзяўчынка памерла ад разрыву печанi, калi яе везлi ў бальнiцу. Траўма печанi выяўлена i ў сястры-двайняткi памерлай дзяўчынкi. Бацькi абедзвюх дзяўчынак пазбаўленыя бацькоўскiх правоў.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

 У Брытанii за пахаванне людзей з залiшняй вагой будуць браць на 65 фунтаў стэрлiнгаў больш, чым за пахаванне худых. Такое рашэнне прынятае пасля апытання служачых могiлак, якiя лiчаць, што поўныя людзi займаюць намнога больш месца, чым звычайнага целаскладу. Пахаваць хударлявага брытанца будзе каштаваць 129 фунтаў, а мажнога — 194. Кiраўнiк адпаведнай камiсii ва ўрадзе назваў гэты крок вымушаным.

 У Растове-на-Доне злодзей звалiўся проста на галаву мiлiцыянерам. Двое мужчын ноччу залезлi ў аддзяленне камерцыйнага банка i з дапамогай пiлы-балгаркi пачалi ўскрываць банкаматы. У гэты час iх спудзiлi ахоўнiкi, i зламыснiкi вырашылi схавацца, прычым адзiн з iх залез на падвясную столь. У вынiку, калi ў памяшканне зайшлi ахоўнiкi i выклiканыя iмi на падмогу мiлiцыянеры, на iх упала столь разам са злодзеем i сумкай з iнструментамi. Падаючы, злодзей нарабiў шмат шуму, бо закрануў пажарную сiгналiзацыю. Усё астатняе было справай мiлiцэйскай тэхнiкi.

 

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Растове-на-Доне злодзей звалiўся проста на галаву мiлiцыянерам. Двое мужчын ноччу залезлi ў аддзяленне камерцыйнага банка i з дапамогай пiлы-балгар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика