21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пачуццё локця

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пачуццё локця

На пытаннi чытачоў адказала прафесар кафедры кардыялогii i рэўматалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, доктар медыцынскiх навук Тамара ЦЯБУТ.

(Пачатак у нумарах за 7, 10, 13, 14, 17, 19, 20 сакавіка.)

 

На пытаннi чытачоў адказала прафесар кафедры кардыялогii i рэўматалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, доктар медыцынскiх навук Тамара ЦЯБУТ.

На пытаннi чытачоў адказала прафесар кафедры кардыялогii i рэўматалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, доктар медыцынскiх навук Тамара ЦЯБУТ.

( Гомель, Марыя, 46 гадоў. Пастаўлены дыягназ астэа- пароз, былi пераломы пазванкоў. Прымаю кальцый. Можа, мне трэба прымаць яшчэ нейкiя прэпараты?

— Вам трэба даабследавацца для таго, каб высветлiць, што з’яўляецца прычынай астэапарозу ў падобным узросце. У Гомелi, у iнстытуце радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека ёсць прыбор, якi называецца дэнсiтометр. Вам абавязкова трэба прайсцi дэнсiтаметрыю. Пасля выяўлення прычыны паталогii i ступенi змяненняў можа быць прызначана больш актыўная тэрапiя. Для лячэння астэапарозу ёсць спецыфiчныя прэпараты. Сам астэапароз — гэта працэс, якi характарызуецца знiжэннем шчыльнасцi коснай тканкi, змяненнем яе структуры. Узнiкае гэта таму, што працэсы рассмоктвання костак iдуць хутчэй, чым працэс утварэння новай косткi. Лекавыя прэпараты спрыяюць замаруджванню працэсу рассмоктвання костак. Таму пасля даабследавання вам трэба звярнуцца да спецыялiста, якi прызначыць спецыфiчную тэрапiю.

( — Лепель, Iна Рыгораўна. Скажыце, цi заўсёды астэапароз суправаджаецца болем?

— Астэапароз доўгi перыяд часу з’яўляецца працэсам бессiмптомным. Калi ж з’яўляюцца болi, то звычайна яны абумоўленыя ўскладненнямi. I ў першую чаргу пераломамi пазванкоў. Таму болевы сiндром, якi з’явiўся, патрабуе грунтоўнага абследавання i лячэння.

( — Смаргонь. Наталля Iванаўна, 57 гадоў. Вельмi балiць нага. Боль пачынаецца ад сцягна i аддае ў шчыкалатку, узмацняецца ноччу. Скажыце, аб якой хваробе могуць сведчыць такiя сiмптомы? Да якога ўрача трэба звяртацца?

— Падобная сiмптаматыка можа гаварыць аб паталогii тазасцегнавога сустава цi пазваночнiка. Звярнуцца трэба да ўрача-тэрапеўта, якi пры неабходнасцi накiруе вас да рэўматолага. З абследаванняў у першую чаргу трэба зрабiць рэнтген тазасцегнавых суставаў i пазваночнiка.

( — Сяргей Пятровiч, Дзяржынск. Скажыце, якiя лекавыя прэпараты найбольш эфектыўныя для зняцця болю пры астэа-артрозе? I цi можа дапамагчы ў гэтым народная медыцына — кампрэсы з лопухам, капустай?

— Для зняцця болю ў кожным канкрэтным выпадку прэпараты рэкамендуюцца iндывiдуальна, у тым лiку i сродкi народнай медыцыны. Што датычыцца традыцыйных метадаў, то найбольш шырока прымяняюцца нестэроiдныя супрацьзапаленчыя прэпараты. Гiсторыя iх вывучэння пачалася даўно. Першыя вопыты па выкарыстаннi нестэроiдных супрацьзапаленчых прэпаратаў — гэта работы Гiпакрата, якi прапанаваў кару вярбы для лячэння болю. Сёння гэтых прэпаратаў вельмi шмат. Яны маюць розныя лекавыя формы: таблеткi, капсулы для прыёму ўнутр, прэпараты вонкавага прымянення, iн’екцыi. Аднак паколькi гэтыя прэпараты маюць шмат пабочных эфектаў, i асаблiва з боку страўнiкава-кiшачнага тракту, то пажадана, каб iх падбор ажыццяўляў урач, якi ведае i асноўныя, i спадарожныя паталогii пацыента, а таксама асаблiвасцi дзеяння прэпарата.

( — Таццяна Пятроўна. Смалявiцкi раён. 45 гадоў. У мяне i астэаартроз i астэапароз. Цi iснуюць прэпараты, якiя можна прымяняць адначасова пры абедзвюх гэтых паталогiях?

— Так, пэўныя прэпараты з гэтай мэтай можна выкарыстоўваць, паколькi праблемныя працэсы, што адбываюцца ў храстковай i коснай тканках часам рэгулююцца адзiнымi механiзмамi. Да такiх прэпаратаў можа быць аднесены вiтамiн Д, якi рэгулюе абмен у коснай i храстковай тканках, таксама прэпараты групы бiсфасфатаў.

( — Iнга Анатольеўна, Мiнск. Цi патрабуецца спецыяльная дыета пры астэаартрозе?

— Спецыяльная дыета пры астэаартрозе патрабуецца ў тых выпадках, калi маецца залiшняя вага. Тады трэба абмежаваць каларыйнасць ежы, выключыць жывёльныя тлушчы, вугляводы, якiя садзейнiчаюць павелiчэнню масы цела. Калi вага нармальная, неабходна, каб у ежы пераважала дастатковая колькасць бялкоў i вiтамiнаў, якiя садзейнiчаюць нармалiзацыi абмену ў косных i храстковых тканках.

( — Вiлейскi раён, Марыя, 60 гадоў. Чым можна вылечыць астэаартроз плечавога сустава i астэахандроз спiны? Цi могуць дапамагчы ўколы мiльгама? Цi можна мне рабiць масаж?

— I астэаартроз плечавога сустава, i астэахандроз пазваночнiка — гэта хранiчныя захворваннi. На сёння медыцына iх вылечыць не можа. Мы толькi можам зменшыць болевы сiндром, прыпынiць развiццё паталагiчнага працэсу. Для гэтага выкарыстоўваюцца немедыкаментозныя i медыкаментозныя метады. Пры першых выкарыстоўваецца масаж, лячэбная фiзкультура, дыета, прымяненне холаду i цяпла, адэкватныя фiзiчныя нагрузкi. Медыкаментозны метад мае на ўвазе прыём прэпаратаў дзвюх груп. Гэта лекi хуткага дзеяння — нестэроiдныя супрацьзапаленчыя прэпараты, якiя хутка здымаюць боль, i прэпараты паступовага дзеяння, або хондра- пратэктары, якiя могуць стабiлiзаваць працэс пры працяглым прыёме. Што датычыцца мiльгамы, то ён можа прымяняцца як любы прэпарат, што ўтрымлiвае магнiй i паляпшае абмен у коснай тканцы. Масаж вам можна рабiць таксама.

( — Мiнск, Рэгiна. У мяне хутка аперацыя па замене сустава. Пратэз чыёй вытворчасцi лепш набыць? I колькi ён можа каштаваць?

— Пытанне аб выбары сустаўнага пратэза заўсёды вырашае хiрург, якi назiрае i аперыруе пацыента. Бо суставы адрознiваюцца структурай, якасцю матэрыялу i ў залежнасцi ад выражаных змяненняў у пацыента падбiраецца тып сустава, адсюль i яго кошт. Гэтыя пытаннi трэба вырашаць у лячэбнай установе, дзе будзе праводзiцца аперацыя.

Святлана БАРЫСЕНКА, Вольга ШАЎКО.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў адказала прафесар кафедры кардыялогii i рэўматалогii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, доктар медыцынскiх на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика